“Зялёнае жніво” ў КСУП “Чырвоны баец”: насуперак спякоце аграрыі – у рабоце

“Зялёнае жніво” ў КСУП “Чырвоны баец”: насуперак спякоце аграрыі – у рабоце

У раёне актыўнымі тэмпамі працягваецца кампанія па нарыхтоўцы травяністых кармоў для зімова-стойлавага перыяду грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы. У асобных сельгасарганізацыях – КСУП “Ніва-Барсукі”, “Жылічы”, СГФ “Чыгірынка” – аграрыі завяршылі “зялёнае жніво” першым укосам. У большасці гаспадарак гэты працэс – на завяршаючай стадыі.

Учора, калі мы наведалі палеткі КСУП “Чырвоны баец”, травы тут былі скошаны на 110 га, што складае 84% ад запланаванага на першым этапе. З 818 га ўсё скошанае сабрана. У гаспадарцы імкнуцца не марудзіць ні з тэмпамі касьбы, ні з ўборкай. Распаленае сонца штодня даганяе слупок градусніка не менш, як на 30 са знакам “плюс”. Пры адсутнасці дожджыкаў і такой спёцы трава ў скошаных валках імгненна сохне, і яе неабходна як мага хутчэй закласці ў траншэі.

Менавіта за гэтым заняткам мы і сустрэлі цэлы атрад мясцовых механізатараў непадалёк ад Дваранінавіч, дзе быў наладжаны корманарыхтоўчы канвеер. Балазе, травяныя палі размешчаны дастаткова блізка ад малочна-таварнага комплексу і адпаведна ад сянажных траншэй, якія запаўняюцца зялёнай масай. Таму трактары і аўтасамазвалы хутка дастаўляюць яе сюды.

Першымі на ўбіраемым палетку папрацавалі касцы: з дапамогай дзвюх навясных касілак травы склалі ў роўныя валкі Яўген Кандраценка і Віктар Аляксееў. Падварушвае скошанае з дапамогай граблей механізатар Сяргей Бяляўскі.

З граблямі падварушвае зялёную масу Сяргей Бяляўскі

Затым у справу ўступаюць на камбайнах КВК Ігар Пацыенак і Віталь Бяляўскі. У апошняга, праўда, на момант нашага прыезду здарылася нечаканая паломка, і ён мусіў яе выпраўляць. Таму часова падбіраць і здрабраць скошаную масу даводзілася на адным кормакамбайне. Аднак яго рулявы імкліва напаўняў прычэпы ПІМ і кузавы МАЗаў. На адвозцы задзейнічаны мясцовыя механізатары Дзмітрый Аляксееў, Валерый Дырыкаў, вадзіцель Юрый Кітоў. Штодня прыязджаюць на дапамогу ім па 2-3 аўтамашыны з “Аўтапарка-14”, з якім “Чырвоны баец” заключыў дагавор на прадастаўленне тэхнікі для перавозкі зялёнай масы і арганікі.

З захаваннем неабходных тэхналагічных нормаў вядзецца працэс закладкі масы ў сянажныя траншэі. Прычым гэта адбываецца круглыя суткі: удзень на аб’екце заняты Юрый Манетаў на К-700 і Аляксандр Сенчукоў – на пагрузчыку “Маніту”, а ўначы іх падмяняе Аляксей Масюковіч. Тут жа, на траншэях, ход работ, якасць масы пастаянна кантралююць адказныя асобы – спецыялісты агратэхнічнай і зааветэрынарнай службаў.

На трамбоўцы зялёнай масы ў сянажнай траншэі заняты Юрый Манетаў

Дарэчы, што датычыцца траў, якія ўваходзяць у зялёную сянажную масу, то, як адзначыў дырэктар сельгасарганізацыі Сяргей Лянкевіч, травастой сёлета выдаўся добры – лепшы, чым летась, хоць і з-за халаднаватага надвор’я вымушаны былі распачаць уборку крыху пазней. Але зернебабовая сумесь выйшла вельмі густая, сакавітая і радавала вока спецыялістаў і радавых механізатараў. Увайшлі ў яе люцэрна, канюшына, фісталолеум з цімафееўкай. Так што, ёсць падставы разлічваць на трывалы запас кармоў. Сенажу ўжо закладзена ў траншэі 6100 т – прыкладна палова ад запланаванага, маецца таксама 777 т сіласу з 8600 т – пэўную частку зялёнай масы з-за павышанай вільготнасці ў пачатку корманарыхтоўчага перыяду давялося закансерваваць менавіта такім чынам.

Акрамя таго працягваецца ў гаспадарцы і нарыхтоўка сена. Яго назапашана 100 т з планавых 590 т. Сохне скошаная трава вельмі хутка, і яе скатваюць у рулоны з дапамогай прэс-падборшчыка. На гэтым участку старанна працуе механізатар Андрэй Лусковіч. З другога ўкосу травы плануецца нарыхтоўваць па інтэнсіўнай тэхналогіі – у палімерную ўпакоўку – для гэтага маюцца і неабходная тэхніка, і матэрыялы.

Не марудзяць у “Чырвоным байцы” з правядзеннем іншых палявых работ, ад якіх залежыць рост культур, іх ураджайнасць. Азімыя, яравыя збожжавыя, цукровыя і сталовыя буракі своечасова былі апрацаваны неабходнымі хімпрэпаратамі. У хуткім часе плануецца правесці падкормку кукурузы. Пакуль што яе рост запаволены – і ад спякоты, і па фізіялагічных асаблівасцях. Але пасля праведзеных работ ад “царыцы палёў” чакаюць адпаведнай аддачы. Каб разлічваць у будучым на высокія надоі і прывагі жывёлы, спецыялістамі падлічана, што на адну ўмоўную галаву павінна быць нарыхтавана не менш, чым па 28 ц к.адз. Зараз маецца 8,5 ц к.адз. Аднак “зялёнае жніво” працягваецца, у ліпені распачнецца нарыхтоўка другім укосам.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

На верхнім здымку: ударна працуе корманарыхтоўчая брыгада – вадзіцель Юрый Кітоў, механізатары Ігар Пацыенак, Валерый Дырыкаў, Дзмітрый Аляксееў.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024