Матулінага сэрца цеплыня нас сагравае лепш за ўсё на свеце

Матулінага сэрца цеплыня нас сагравае лепш за ўсё на свеце

Матулечка… Пачуўшы гэтае слова, у кожнага з нас у памяці ўсплываюць ласкавы позірк і цёплыя пяшчотныя рукі самага дарагога і мілага сэрцу чалавека. Колькі б нам ні было гадоў, дзе б мы ні жылі, якую б пасаду ні займалі, для сваіх матуль мы застаемся дзецьмі, якіх яны бясконца любяць, за якіх перажываюць і ў любой сітуацыі будуць побач…

Шчасце кожнай матулі – гэта яе дзеці, якім яна дорыць жыццё, дзеля якіх іншы раз ахвяруе ўсім, што мае, дачушкі і сыночкі, якія займаюць у яе сэрцы галоўнае месца, – менавіта так лічыць Вольга Касцюкова з аг.Любонічы, любімая і самая лепшая жонка, матуля чатырох цудоўных дзяўчынак.
Штодня дом Вольгі і Паўла Касцюковых напоўнены звонкімі галасамі і смехам, радаснымі момантамі і … дзявочымі сакрэтамі, крыніцай усяго гэтага з’яўляюцца 10-гадовая Ксенія, 9-гадовая Яўгенія, 8-гадовая Кацярына і маленькая любіміца сям’і трохгадовая Дзіяна.
Гэтая вялікая і дружная сям’я жыве ў прыгожым і па-гаспадарску добраўпарадкаваным доме, які ў свой час Паўлу прадаставіла ААТ “Кіраўскае рай­аграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе ён больш дзесяці гадоў працуе механізатарам. Прыгажосць і ўтульнасць у доме і на прыся­дзібным участку – гэта тэрыторыя клопату гаспадыні.
Вольга і Павел былі знаёмыя з дзяцінства: у свой час дзяўчынка прыязджала з Бабруйска, дзе жыла з бацькамі, да бабулі з дзядулем у в.Уласавічы, там яны і ўбачылі першы раз адзін аднаго. Паступова іх сяброўства перарасло ў каханне, і калі Павел адслужыў у арміі, маладыя пажаніліся.
Сям’я пераехала жыць у Бабруйск. У Вольгі, якая ў 14-гадовым узросце страціла сваіх бацькоў, у горадзе засталася кватэра, там яны і пасяліліся. З часам нарадзілася старэйшая дачушка. Жыццё пакрысе наладжвалася. Але, па словах Вольгі, у размовах з мужам абодва часта ўспаміналі вёску Любонічы, сумавалі па яе прыгажосці і прасторах. Таму аднойчы аднадушна прынялі рашэнне пераехаць на пастаяннае месца жыхарства на малую радзіму мужа. Сказана – зроблена.
Аб сваім выбары яны з мужам ніводнага разу не пашкадавалі. Жыць у вёсцы ім вельмі падабаецца. Яны трымаюць вялікую хатнюю гаспадарку, дзе ёсць і карова, і парсюкі, і куры. Дзякуючы гэтаму, вялікая сям’я жыве ў дастатку: свае малако, мяса, сала, яйкі, нават штосьці з гэтага рэалізоўваюць, а заробленыя грошы трацяць, напрыклад, на падрыхтоўку дачушак да школы ці на набыццё неабходных рэчаў для дома.

Касцюковы вельмі ганарацца сваімі дачушкамі: старэйшыя – выдатніцы вучобы, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці школы. Сапраўдныя памочніцы яны і для любімай матулі. Калі ўсе разам збіраюцца за прыгатаваннем ежы, то кожны займаецца сваёй справай: адна дачушка чысціць бульбу, другая – гатуе салат, трэцяя – пячэ бліны. Па словах Вольгі Аляксандраўны, з такімі гаспадынямі на іх стале пастаянна шмат смачных страў. Асабліва любяць у сям’і гатаваць розную выпечку, пячэнне ў шакаладзе, пірагі і шмат што іншае.
Заўсёды побач з матуляй дзяўчынкі і падчас работы на прысядзібным участку: і градкі разам праполюць, і клубніцы збяруць, і агародніну з садавінай нарыхтуюць. Гледзячы на сястрычак, і маленькая Дзіянка заўсёды імкнецца дапамагчы, прычым, усё робіць як дарослая, ніколі не скар­дзіцца на цяжкасці.
З маленства прывучаючы дзяўчынак да хатніх спраў, жанчына ўпэўнена, што такім чынам яна навучыць іх усяму таму, што абавязкова спатрэбіцца ім у дарослым жыцці. Яна з удзячнасцю ўспамінае сваю матулю, дзякуючы якой многае ўмее і перадае гэты вопыт сваім дачушкам.
У святы гаспадыня імкнецца радаваць дамачадцаў рознымі прысмакамі. Дзеці вельмі любяць Новы год і дні нараджэння: іх абавязкова чакаюць падарункі і прыемныя сюрпрызы. Для агульнага развіцця сваіх дачушак Вольга і Павел імкнуцца знаходзіць час і з’ездзіць з імі ў басейн ці заасад, потым пасядзець у кафэ і пабалаваць іх салодкасцямі.
Размаўляючы з Вольгай Аляксандраўнай, неяк злавіла сябе на думцы, што па-добраму зайздрошчу гэтай жанчыне: ніводнага разу не пачула ад яе, што ёй складана выхоўваць такую колькасць дзетак, што ёй чагосьці не хапае. Наадварот, яна лічыць сябе вельмі шчаслівай: побач – клапатлівы і любячы муж, дачушкі, якія для іх з’яўляюцца сэнсам жыцця. Несумненна, складанасці ў іх таксама ёсць, як і ў любой сям’і, але вырашаюць яны іх сумесна.
Аб тым, што ў іх сям’і будзе шмат дзетак, Вольга і Павел марылі з таго часу, як толькі пажаніліся. Нават і цяпер, па словах Вольгі Аляксандраўны, яны з мужам успрынялі б як Божы дар нараджэнне яшчэ дзяцей.
Не аднойчы прайшоўшы гэты этап жыцця, маладая маці раіць жанчынам не баяцца нараджаць дзяцей, бо няма ў свеце большага шчасця, чым прыхінуць да сябе немаўля, адчуць яго цеплыню і ручкі, пачуць самыя лепшыя і кранаючыя за душу словы: “Люблю цябе, мая мамачка!”.
Наўрад ці хто можа падрабязна расказаць, як правільна быць мамай. Нарадзіць дзіця, выгадаваць яго – толькі палова справы. Вельмі важна навучыць іх быць дастойнымі людзьмі і грамадзянамі, з павагай ставіцца да бацькоў, старэйшых людзей, шанаваць народныя традыцыі і любіць сваю Радзіму. Менавіта да гэтага і імкнуцца Касцюковы са сваімі дачушкамі.
Дзень маці для Вольгі Аляксандраўны – адно з самых любімых святаў. З раніцы жанчына прымае віншаванні і падарункі ад мужа, потым – ад дзяцей, якія абавязкова до­раць паштоўкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, і адрасуюць любімай матулі ўсе лепшыя і самыя пяшчотныя словы…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024