Работнікі Кіраўскага Аўтапарка №14 адзначаюць прафесійнае свята

Работнікі Кіраўскага Аўтапарка №14 адзначаюць прафесійнае свята

Прафесія асаблівага прызначэння

Сёння без аўтамабіля цяжка ўявіць сабе наша жыццё. Ён не толькі забяспечвае камфорт многіх і многіх людзей, але і павышае яго эфектыўнасць. Чатырохколавыя машыны эканомяць наш час і энергію. Дзякуючы ім хутка пераадольваюцца значныя адлегласці, перавозяцца грузы, дастаўляюцца пасажыры. Нездарма прафесія ва­дзіцеля карыстаецца ў грамадстве заслужанымі попытам і павагай. На Кіраўшчыне арганізацыяй, якая мае, бадай, найбольшае дачыненне да аўтамабільнага транспарту, з’яўляецца філіял Аўтапарк №14 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”. З якім настроем і здабыткамі сустракае прафесійнае свята калектыў арганізацыі, мы папрасілі па­дзяліцца яе дырэктара Сяргея МАРЦЮЧЭНКУ:
– Варта пачаць, пэўна, з важнасці і асаблівасці нашай прафесіі. Апошні тыдзень кастрычніка лічаць сваім святам практычна ўсе, хто мае пасведчанне вадзіцеля. Аднак найбольшае права на гэта маюць тыя, хто звязаны з аўтамабілямі па роду сваёй дзейнасці. У калектыве філіяла працуюць у пераважнай большасці сапраўдныя знаўцы сваёй справы. У спектр іх дзейнасці ўваходзяць забеспячэнне камфорту пасажыраў, захаванне правілаў праезду, захаванасць грузаў і шмат што іншае. Вадзіцелю трэба хутка і якасна ліквідаваць паломку, своечасова ацаніць сітуацыю на дарозе і без прамаруджвання прыняць адпаведнае рашэнне, каб не падвяргаць небяспецы і жыццё іншых людзей, і сваё ўласнае.

Ветлівасць, тактоўнасць, уважлівасць – характэрныя якасці, якія адрозніваюць у рабоце з пасажырамі старшага касіра Людмілу Салянкіну і касіра Таццяну Лунгу

Філіял ажыццяўляе сваю дзейнасць па трох асноўных накірунках: прыгарадныя пасажырскія перавозкі ў рэгулярным і нерэгулярным рэжыме, грузавыя перавозкі, перыядычны тэхнічны агляд транспарту. Дзякуючы агульным намаганням, вопыту, навыкам работнікаў, калектыву аўтапарка ўдаецца ў няпростых эканамічных умовах дабівацца нядрэнных вынікаў. У мінулым годзе перад намі была пастаўлена задача: выйсці на бясстратную работу. Трэба адзначыць, на сённяшні дзень мы яе выканалі. За 9 месяцаў бягучага года даходы арганізацыі склалі 1519,5 тыс. руб. (+181,9 тыс. руб.), забяспечаны тэмп росту 113,6%. Павялічылася сярэдняя заработная плата работнікаў, зараз яна складае 841,3 руб. ці +112,8 руб. да адпаведнага перыяду мінулага года. Зарплата, дарэчы, не перавышае вытворчасці працы, каэфіцыент іх суадносін трымаецца на ўзроўні 1,045%.
Для перавозкі пасажыраў на сённяшні дзень у арганізацыі ёсць 13 аўтобусаў. Па­сажырскім транспартам філіял забяспечвае 22 прыгарадныя маршруты – практычна толькі ў нашым раёне з улікам рэйсаў да Бабруйска. Сёлета парк папоўніў новы камфортны МАЗ-206 – кампактная машына сярэдняй умяшчальнасці. Выручка ад аўтобусных перавозак рэгулярнага значэння стала асноўнай у разрэзе агульных даходаў філіяла і склала 803,9 тыс. руб. (+41,1 тыс. руб. у параўнанні са студзенем-вераснем 2021 г.). Варта адзачыць, што адносна аўтобусных перавозак забяспечана выкананне сацыяльных стандартаў. Зацверджаныя маршруты скарачаць не плануецца, дастаўка людзей да населеных пунктаў будзе забяспечана і надалей.
Для зручнасці пасажыраў, згодна паступіўшых ад жыхароў просьбаў, на аўтастанцыі ў Кіраўску ўстаноўлена камера захоўвання, якая карыстаецца попытам. Да прыкладу, пасажыры, у якіх ёсць час да адпраўлення транспарту, могуць пакінуць свае рэчы ў ячэйцы і адправіцца па сваіх справах.
Грузавыя перавозкі транспартам арганізацыі ажыццяўляюцца практычна толькі на тэрыторыі нашага раёна. Далёкія рэйсы накладваюць значны адбітак на і без таго даволі зношаны машынны парк. Выйсце мы бачым у арганізацыі платных дапаможных работ сельгасарганізацыям раёна ў перавозцы грузаў: збожжа, сенажу, сіласу, арганікі. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца 6 самазвалаў. Выручка ад грузавых перавозак за 9 месяцаў бягучага года склала 531,5 тыс. руб., што больш у параўнанні з мінулым годам на 109,9 тыс. руб.

Вадзіцель самазвала Дзміт­рый Комар сёлета быў у ліку ўзнагароджаных падчас правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022”. Ён прыняў непасрэдны ўдзел у жніве: ударна папрацаваў на адвозцы збожжа ад камбайнаў, калі аказваў дапамогу ва ўборцы ўраджаю ААТ “Кіраўскае рай­агра­прам­тэх­за­бес­пя­чэн­не”.

Прымаюцца нашым філіялам і разавыя заяўкі. Выпісываюць транспарт для ўласных патрэб як грамадзяне, так і арганізацыі. Ад іншых відаў дзейнасці наогул аўтапарк атрымаў за 9 месяцаў 2022 г. выручку ў 64 тыс. руб. Яшчэ 104,2 тыс. руб. атрымана ад аказання паслуг станцыі дыягностыкі.
Гордасць любога калектыву – яго людзі. Не выключэнне і наш філіял, дзе працуе шмат вопытных, адказных работнікаў, якія сумленна ставяцца да выканання службовых абавязкаў. Працоўная біяграфія першага намесніка дырэктара філіяла, галоўнага інжынера Сяргея Галко пачалася ажно 40 год таму – у 1982 годзе – у якасці майстра, і з таго часу ён не мяняў месца работы. Сёлета за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам Сяргей Уладзіміравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Добрых слоў заслугоўваюць іншыя працаўнікі: ва­дзіцелі самазвалаў Васіль Рэвякін, Анатоль Бандарэнка, Дзмітрый Комар, вадзіцель аўтобуса Аляксандр Вішнеўскі, спецыяліст па ахове працы Марына Марцючэнка, старшы касір Людміла Салянкіна, касір Лілія Старавойтава, мыйшчык рухомага саставу Віктар Комар, рабочы по добраўпарадкаванні будынкаў і збудаванняў Віктар Пуцікаў і многія іншыя.
Ёсць у нас планы і задумы на перспектыву. Упэўнены, што нашаму дружнаму калектыву, у якім на сённяшні дзень працуе 53 чалавекі, па сілах іх ажыццявіць.
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.
На верхнім здымку: вадзіцель аўтобуса Аляксандр Вішнеўскі.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024