Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ “Кіраўскае РАПТЗ”

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ “Кіраўскае РАПТЗ”

Падзякаваць працаўнікам ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, якія сваёй штодзённай працай уносяць уклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна, прыбылі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Кісялёў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Кісялёў падкрэсліў важнасць штодзённай працы работнікаў сельгасвытворчасці, пажадаў усім моцнага здароўя, працоўных поспехаў і мірнага неба над галавой.

Ганаровай Граматай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні была ўзнагароджана аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Зінаіда Таркан. Дыплома райвыканкама ўдастоены трактарысты-машыністы Уладзімір Шэленгоўскі і Уладзімір Комар.
З цёплым прывітаннем звярнуўся да калектыву Віктар Ставер: “Сябры, калегі, мне заўсёды прыемна знаходзіцца сярод вас, бо шмат год таму сваю працоўную дзейнасць я пачынаў менавіта тут, у райаграпрамтэхзабеспячэнні. Радуюся вашым поспехам і дасягненням! Ганаруся тым, што прозвішчы прадстаўнікоў калектыву гучаць на мерапрыемствах раённага, абласнога і рэсубліканскага ўзроўняў. У вас ёсць годныя дасягненні, працоўныя поспехі, а самае галоўнае – людзі – калектыў, здольны якасна і своечасова выконваць важныя для раёна і дзяржавы задачы”.
Нагруднага знака “За добрасумленную працу” удастоена дыспетчар Ніна Малашкіна. Падзяка раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена вадзіцелю пагрузчыка Аляксандру Вашукевічу.

Дырэктар таварыства Лявонцій Кушавараў агучыў вынікі дзейнасці калектыву за прайшоўшы сельскагасадрчы сезон, назваў прозвішчы лепшых работнікаў, некаторым з іх уручыў Граматы за плённую працу і прафесіяналізм.

Лявонцій Ціханавіч адзначыў: “Сельскагаспадарчая праца – гэта не проста від дзейнасці, гэта лад жыцця, які патрабуе вялікай самааддачы. Мы шчыруем, не ведаючы выхадных і святаў, з раніцы і да вечара, каб на сталах у нашых суайчыннікаў былі асноўныя прадукты харчавання: хлеб, малако і мяса. Нездарма ў народзе кажуць: “У таго толькі хлеб народзіцца, хто араць не лянуецца!”. Шчыра дзякую вам за работу, працавітасць і адданасць выбранай справе!”
Старшыня прафкама таварыства Раіса Русецкая ўручыла Падзячныя лісты за актыўную працу ў прафсаюзным жыцці шэрагу прадстаўнікоў калектыву.
Музычныя падарункі працаўнікам сельгасвытворчасці падрыхтавалі работнікі галіны культуры раёна.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024