Заўсёды з «Кіраўцам»!

Заўсёды з «Кіраўцам»!

У раёне поўным ходам ідзе падпісная кампанія на першае паўгоддзе 2023 года.

Як заўважыла начальнік Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Гушчына, асноўная мэта цяперашняй падпісной кампаніі, дарэчы, як і ўсіх папярэдніх, – не пакінуць без увагі ніводнага жадаючага атрымаць перыядычнае выданне.
– Падпіска, як метад распаўсюджвання перыёдыкі, зручна чытачу тым, што выпісанае выданне яму прыносяць дадому. Адзін раз у месяц, квартал ці, і таго менш, паўгоддзе для аплаты наведаўшы аддзяленне паштовай сувязі ці сустрэўшыся з паштальёнам ці грамадскім распаўсюджвальнікам, падпісчык атрымлівае свае газеты ці часопіс увесь вызначаны час. Вялікую дапамогу ў перыяд правядзення падпісной кампаніі нам аказваюць грамадскія распаўсюджвальнікі. На іх рахунку каля 1150 экзэмпляраў, – падкрэсліла Людміла Пракопаўна. – На сённяшні дзень на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна працуе 10 грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Самыя актыўныя з іх Таццяна Верам’ёва з ЦРБ і Кацярына Лапцева з райспажыўтаварыства. Найбольшай папулярнасцю сярод жыхароў раёна карыстаецца раённая газета «Кіравец».
Мы пацікавіліся, як ідзе падпісная кампанія ў тых арганізацыях, дзе актыўна працуюць грамадскія распаўсюджвальнікі.
Таццяна Верам’ёва, галоўная медсястра ЦРБ, на гэтай пасадзе з лістапада бягучага года. Дагэтуль 12 год працавала старшай медсястрой стаматалагічнага аддзялення, а наогул яе працоўны стаж у медыцыне складае 33 гады. І ўвесь гэты час тут, у родным Кіраўску. У свой час скончыла СШ № 1, пасля – Бабруйскае медвучылішча. З 2011 года Таццяна Іванаўна ў складзе прафсаюзнага камітэта медустановы, з 2010 года – з’яўляецца грамадскім распаўсюджвальнікам.

Грамадскі распаўсюджвальнік ЦРБ Таццяна Верам’ёва з юрысконсультам райбальніцы Дзянісам Каранкевічам.

– У нашым калектыве падпіска – справа агульная, – зазначае Таццяна Верам’ёва. – Заўсёды магу разлічваць на дапамогу галоўнага ўрача Сяргея Бычэнкі, разуменне калег. У нас няма праблем з падпіскай на «раёнку». У калектыве працуе 354 чалавекі, каля 30% з іх выпісваюць «Кіравец». Сярод падпісчыкаў у тым ліку і мо­ладзь. Сама ж я з «раёнкай» колькі сябе памятаю. Спачатку яе выпісвалі бацькі, потым – сама.
Таццяна Іванаўна выказала задавальненне новым выглядам раённай газеты, адзначыла найбольш цікавыя матэрыялы ў ёй і назвала 5 «чаму» яна выпісвае «Кіравец»: «раёнка» – гэта традыцыя; ты ў гушчыні падзей жыцця раёна; толькі ў мясцовай газеце могуць быць навіны раёна; дзякуючы «раёнцы», мы ведаем перадавікоў вытворчасці; ведаеш, хто нарадзіўся, хто ажаніўся і хто памёр – гэта ж наша жыццё.
Грамадскі распаўсюджвальнік у райспажыўтаварыстве – Кацярына Лапцева, начальнік аддзела кадраў. Ураджэнка Кіраўскага раёна п.Вазнясенскі, скончыла СШ №1, потым – СПТВ-220 і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова. У спажывецкай кааперацыі раёна – з 2000 года. Працавала прадаўцом, эканамістам каапгандлю, з 2013 года ўзначальвае прафсаюзную пярвічку. Грамадскім распаўсюджвальнікам стала летам бягучага года, але са справай спраўляецца добра. З 385 працуючых у чацвёртым квартале выпісалі «раёнку» 133 чалавекі, на наступны год колькасць падпісчыкаў павінна павялічыцца. Кацярына Аляксандраўна лічыць, што гэта заслуга ўсяго калектыву і, у першую чаргу, яго кіраўніка Святланы Сарока.
– Мы ўсе разумеем, каб быць у гушчыні падзей, што адбываюцца ў нашым раёне, патрэбна чы­таць “Кіравец”. Сама ж я сябрую з раёнкай з ранняга дзяцінства, – падкрэсліла Кацярына Лапцева. – Гэта тая газета, якая абавязкова павінна ісці ў кожную сям’ю. І мае 5 «чаму» я выпісваю «раёнку»: толькі з «Кіраўца» можна даведацца, чым жыве раён; графікі «прамых ліній», розныя аб’явы; прыемна чытаць пра знаёмых табе людзей; праграма тэлеперадач; віншаванні і спачуванні.
Нагадваю, што працягваецца падпіска на раённую газету «Кіравец» і на іншыя выданні ў аддзяленнях паштовай сувязі, паштальёнаў, гармадскіх распаўсюджвальнікаў ці праз адзіную разліковую інфармацыйную прастору (АРІП). А свае 5 «чаму» вы таксама можаце даслаць на электронны адрас рэдакцыі. Будзем удзячны вам.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024