Прызванне – дапамагаць людзям. Да Дня работнікаў сацыяльнай абароны

Прызванне – дапамагаць людзям. Да Дня работнікаў сацыяльнай абароны

5 студзеня 1919 года пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі быў
утвораны Народны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння, на які ўскладалася работа па арганізацыі і ажыццяўленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 штогод 5 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны, хто свае сілы, веды і вопыт аддае людзям, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы з боку дзяржавы. У прафесіі работніка сацыяльнай абароны сканцэнтраваліся лепшыя чалавечыя якасці – дабрыня, міласэрнасць, спачуванне і цярпенне.

Сваё прафесійнае свята дружны калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а гэта 10 спецыялістаў, сустракае з добрым настроем, бо кожны з іх уносіць свой асабісты ўклад у агульную справу. Дзверы ўпраўлення заўсёды адкрыты для тых, каму патрэбна дапамога ці падтрымка. Тут адкажуць на пытанні, а галоўнае – вы­слухаюць,і заўсёды дапамогуць справай і словам.
Як лічыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Мержый, практычна кожны чалавек хоць раз у жыцці прыходзіць ва ўпраўленне. “Сапраўды, наша служба дапамагае ў вырашэнні многіх жыццёвых праблем як асобных людзей, так і цэлых сем’яў, – адзначае Вольга Мікалаеўна. – Мы ажыццяўляем кантроль за забеспячэннем занятасці насельніцтва, выкананнем заканадаўства ў галіне аплаты і аховы працы, своечасовасцю і правільнасцю налічэння і выплаты розных відаў пенсій і дапамог, аказаннем адраснай сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаным сем’ям і грама­дзянам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Менавіта ад гэтых напрамкаў і залежыць дабрабыт кожнага чалавека”.
Так, любоў да людзей, спагадлівасць, гатоўнасць адгукнуцца на чужую бяду – тыя якасці, якія прыводзяць сацыяльных работнікаў у прафесію.
Наталля Суравец (на здымку справа) са Скачка ў сацыяльнай службе апынулася выпадкова, але сёння яна ўпэўненая, што менавіта ў гэтай прафесіі знайшла сваё прызванне. Некалі працавала ў Скачкоўскай сталовай, калі пасля яе закрыцця засталася без работы, патрэбна было шукаць выйсце, а дакладней – работу. Вось і знайшла… Думала – часова, а ўжо праляцелі 12 год. Разумела, што праца складаная: не толькі ў маральным плане, а і ў фізічным таксама. Час ішоў, жанчына прывыкла, а потым наогул зразумела, што знайшла сваю нішу. З пажылымі жанчына лёгка знаходзіць агульную мову, ды і сама думка пра тое, што сваёй працай прыносіць карысць людзям, сагравае душу.
Працоўныя будні сацыяльнага работніка насычаныя. У Наталлі Уладзіміраўны 8 падапечных – усе жанчыны. Яны для нібыта родныя: усіх іх шкадуе, пра кожную клапоціцца. Наведвае іх сацыяльны работнік больш патрэбнага, а то і кожны дзень – не лічыцца з асабістым часам. Адным словам, кола сваіх абавязкаў выконвае з ліхвой.
За адкрытую душу і шчырае сэрца любяць і паважаюць Наталлю Уладзіміраўну яе падапечныя.
– Вельмі добрая жанчына. Я так задаволена, што менавіта Наталля мяне даглядае, – па­дзялілася з супрацоўнікамі рэдакцыі жыхарка Скачка Таццяна Астапаўна Кандрацьева (на здымку злева). – Жыву я адна каля лесу, суседзяў няма, а сацыяльны работнік мяне наведвае кожны дзень. І лякарствы прынясе, і прадукты, і дровы, і ваду… Яна мяне выхадзіла пасля аперацыі. І муж яе таксама мне дапамагае. Мы можам абмеркаваць любую тэму, яна мне вясковыя навіны расказвае. Дай Бог Наталлі і ўсёй яе сям’і моцнага здароўя, шчасця… А напярэдадні Новага года ўсім хачу пажадаць міру, здароўя і дабрабыту. Хай ярка свеціць сонейка, а побач з усімі будуць такія надзейныя людзі, як мой сацыяльны работнік Наталля.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024