11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

У Беларусі адным з сумна вядомых месцаў зняволення мірных грамадзян сталі Азарыцкія лагеры смерці, ў якіх былі заключаны каля 50 тысяч савецкіх грамадзян. Праіснаваў ён у сакавіку 1944 года нядоўга, але выжыць у ім пашчасціла нямногім: за тыдзень работы “фабрыкі смерці” тут загінулі не менш 20 тысяч чалавек…

Перажыць цяжкасці і страх фашысцкай акупацыі, а потым жахі “Азарыч” давялося і мноству жыхароў нашага раёна, па большай частцы жанчынам і дзецям. Яшчэ пабач з намі жывыя сведкі зверстваў нацыстаў і іх прыспешнікаў. З памяці ахвяр ніяк нельга выкрасліць боль і гора. Сярод іх і жыхар вёскі Віленка Аляксандр Лукановіч. У свае 86 гадоў Аляксандр Нічыпаравіч ва ўспамінах і сёння яскрава бачыць перад вачыма варожыя каскі, слёзы маці, чуе аўтаматныя выстралы, сабачы брэх, крыкі і плач жанчын і дзяцей, нявольна вяртаючыся ў падзеі 80-гадовай даўнасці.

Першыя гады пад акупацыяй немцаў не зусім засталіся ў памяці – маленькаму Шуру, як прызвычаіліся зваць хлопчыка, напачатку вайны было ўсяго тры годзікі, хоць асобныя моманты і запомніў. У Віленцы немцы размясцілі свае тылавыя часці. Жыхароў павыганялі ў маленькія хаткі, ў якіх тыя туліліся, як маглі. У доме Лукановічаў жыў афіцэр са сваім дзеншчыком. Шурка, бывала, забягаў, калі не было афіцэра. Салдат не чапаў малога, што дзівіўся на радыёперадатчык, які ніколі не бачыў. Мала што ўсведамлялася тады, не ўсё было зразумелым…

А вось сакавік 1944-га шасцігадовы хлопчык запомніў на ўсё жыццё. Бацька Нічыпар Елісеевіч на той час быў на прымусовых работах у Германіі. Маці засталася з трыма дзецьмі: акрамя Шуры былі 12-гадовая Аня і маленькі Коля, якому споўніўся толькі годзік.

– У адзін з сакавіцкіх дзён немцы акружылі Віленку, – успамінае Аляксандр Лукановіч. –
Былі вельмі злыя. Сагналі ўсіх жыхароў – у асноўным жанчын, дзяцей і старых – пасярод вёскі і прымусілі рухацца ў суседнія Выжары. Гэта толькі потым высветлілася, што ворага рашуча гнала Чырвоная Армія, і, адступаючы, фашысты прыкрываліся бездапаможным мірным насельніцтвам, якіх зганялі ў лагеры, створаныя каля пярэдняга краю абароны. Людзі разумелі, што вось-вось можа адбыцца нешта страшнае, але куды іх вядуць, не ведалі. У Выжарах нас пагрузілі ў машыны і павезлі ў Глушу Бабруйскага раёна, дзе аказаўся так званы зборны пункт для такіх жа, як мы, з розных мясцін. Адтуль усіх чакала доўгая дарога ў лагер смерці. Нас гналі, нібы жывёлу. Людскую калону галосячых ад страху і немачы людзей “падбадзёрвалі” сабакамі і аўтаматамі. Дарога была ўслана целамі забітых: хто не мог ісці – размова ў катаў была кароткай…

Са слоў нашага субяседніка, у Азарыцкіх балотах быў вялізны людскі натоўп. Тыя некалькі дзён, праведзеных у лагеры, здаваліся вечнасцю. Сказаць, што ўмовы былі ня-
сцерпныя, – нічога не сказаць. Матулі прыладжвалі дзетак на купінкі, дзе было больш суха, маленькіх трымалі на руках, стоячы ў балоце. Побач з жывымі людзьмі знаходзіліся мёртвыя. Пітной вады не было, многія пілі жыжу з-пад ног. Пра ежу гаварыць не даводзіцца. Здаралася, кідалі фашысты ў натоўп так званы хлеб, які быў з пілавіння… Людзі, якія стаялі фактычна адзін на адным, хапалі яго, а карнікі смяяліся… Аднойчы Шура, падштурхоўваемы іншымі небаракамі, згубіўся сярод вязняў, адбіўся ад сваіх. Не зразумеў, як апынуўся на ўскрайку тэрыторыі лагера каля канавы. А побач – часавы. Лёс збярог хлопчыка – не застрэліў немец…

– А на наступны дзень, – прыгадвае Аляксандр Лукановіч, – прыйшло доўгачаканае вызваленне. Але нават пасля гэтага не абыходзілася без смярцей. Выйсці з лагера было не так проста. Усе падыходы былі замініраваны. Выходзілі па размініраваных савецкімі салдатамі сцяжынках. Людзі падалі – галодныя, знясіленыя. Бывала, павядзе кагосьці ў бок – выбух, і няма некалькі чалавек адразу…

Многія людзі ў лагеры захварэлі на сыпны тыф. Гэта толькі пазней стала вядома, што нас спецыяльна заражалі цяжкай хваробай. Фашысты ставілі мэтай праз вязняў, у выпадку іх вызвалення, распаўсюдзіць інфекцыю сярод чырвонаармейцаў і мірнага насельніцтва. Захварэла на тыф старэйшая дачка Лукановічаў Аня і маленькі Коля. Шуру хвароба абышла бокам. А вось маленькі брацік так і памёр у яго на руках, пакуль маці хадзіла ў пошуках ежы. Аня ж змагла справіцца з хваробай.

Пасля Азарычаў Лукановічы пэўны час жылі ў Клімавіцкім раёне. Не ўсе маглі адразу дабрацца дадому. Ды і патрапіць у родную Віленку магчымым стала толькі пасля вызвалення Кіраўшчыны. А дома карціна была, як кажуць, у шэрых фарбах: хаты, заросшыя быльняком, без вокнаў і дзвярэй, няма чаго есці… Ды толькі радасць была ад таго, што зямлю не таптаў вораг, можна было жыць, працаваць, вучыцца.

Аляксандр у 12 гадоў пайшоў працаваць. Адслужыў у арміі. А потым чатыры дзесяцігоддзі сумленна шчыраваў вадзіцелем у саўгасе “Бераснёўскі”. Тут жа працавала бухгалтарам і жонка Зінаіда Аляксееўна, якой нядаўна, на жаль, не стала. Да Аляксандра Нічыпаравіча часта прыя-
зджае з Бабруйска дачка Ніна, дапамагае бацьку, які і сам не сядзіць на месцы, па мажлівасці і мкнецца штосьці рабіць.

Адлік часу з жудаснага перыяду ваеннага ліхалецця вядзецца на дзесяцігоддзі. Але з памяці тых, хто гэта перажыў у любым узросце, сцерціся такое не можа.

– Без памяці аб мінулым няма будучыні, – справядліва заўважае былы малалетні вязень Аляксандр Лукановіч. – Цяперашнія і наступныя пакаленні павінны берагчы і сваю Радзіму, і гэты крохкі свет. За мір на планеце заплочана вельмі вялікая цана, і такое не павінна паўтарыцца.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024