Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю ўтварэння Беларускага фонду міру, адбылося ў Мінску 13 мая

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю ўтварэння Беларускага фонду міру, адбылося ў Мінску 13 мая

IMG_2936

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю ўтварэння Беларускага фонду міру, адбылося ў Мінску 13 мая і стала буйнейшым форумам міратворчага актыву рэспублікі за апошнія 20 год. У ім прынялі ўдзел звыш 700 чалавек: дзяржаўныя і грамадскія дзеячы рэспублікі, прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі канфесій, партнёрскіх арганізацый, міратворчага актыву абласцей краіны, дэлегацыі міратворчых арганізацый шэрагу дзяржаў, дыпламатычны корпус. 

У рабоце форуму прымала ўдзел і дэлегацыя Кіраўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” на чале з яе старшынёй Вольгай Гаршковай.
Перад пачаткам урачыстага пасяджэння, якое праходзіла ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, усім удзельнікам былі ўручаны флажкі і значкі з эмблемай Беларускага фонду міру, і зала расквітнела блакітным, як чыстае, мірнае неба, колерам.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі зачытаў прывітанне ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

За гады сваёй дзейнасці Беларускі фонд міру набыў заслужаны аўтарытэт як унутры краіны, так і за мяжой, наладжваючы канструктыўны дыялог паміж народамі на аснове гуманізму і імкнення да ўсеагульнага разумення, адзначалася ў прывітанні.

“Сёння Беларускі фонд міру беражліва захоўвае і ўмацоўвае традыцыі мінулых гадоў, аб’ядноўваючы ў сваіх радах больш 12 тыс. чалавек. Арганізацыя здольная эфектыўна змагацца за інтарэсы міру ў няпростай сучаснай рэальнасці, быць верным паплечнікам дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных і палітычных праблем”, — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў у прывітанні, што найвышэйшая каштоўнасць Беларусі — мір у дамах яе грамадзян. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Беларускі фонд міру і надалей будзе верна служыць на карысць Айчыны, а таксама садзейнічаць рэалізацыі міратворчых ініцыятыў і выпрацоўцы дыпламатычных кампрамісаў у імя дабрабыту і спакою на планеце.

Ігар Бузоўскі таксама адзначыў, што 55 год — гэта сур’ёзная дата, якая можа не толькі характарызаваць грамадскую арганізацыю як склаўшуюся, але і дазваляе падвесці вынікі дзейнасці, у тым ліку за апошнія гады. Па яго словах, дзяржава будзе развіваць і падтрымліваць дзейнасць Фонду міру.
З прывітальным словам выступіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Павел. Беларусы, як ніхто іншы, ведае цану міру, бо Беларусь моцна пацярпела ад войнаў — з Напалеонам, нямецка-фашысцкімі акупантамі, падкрэсліў ён. Гаворачы аб дзейнасці Беларускага фонду міру, прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы адзначыў, што гэтае грамадскае аб’яднанне мае вялікі міратворчы вопыт, і да яго пазіцыі трэба прыслухоўвацца.

У ходзе слайдпрэзентацыі былі нагаданы асноўныя этапы ўтварэння і дзейнасці Фонду міру. Аб гэтым гаварыў і старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько. Ён падкрэсліў, што сваю работу іх грамадскае аб’яднанне накіроўвае на ўмацаванне міру і дружбы паміж людзьмі і народамі, з гэтай нагоды развівае міжнароднае супрацоўніцтва, папулярызуе такім чынам нацыянальныя ідэі, традыцыі, культуру.

“Усе акцыі, праграмы, шматлікія праекты, якія сёння ў краіне праводзіць Беларускі фонд міру, перш за ўсё, накіраваны на яднанне людзей, на патрыятычнае выхаванне моладзі і, безумоўна, на аказанне дапамогі тым слаям насельніцтва, якія ў гэтым маюць патрэбу”, — адзначыў Максім Місько.
Падчас мерапрыемства былі ўзнагароджаны: медалём Беларускага фонду міру “Заслужаны міратворац” — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, нагрудным знакам “Заслужаны міратворац” — шэраг актывістаў, у тым ліку старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Валянціна Мельнікава.

З музычнымі прывітаннямі выступілі выканаўцы і творчыя калектывы з усіх абласцей Беларусі, а таксама зоркі эстрады.

Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024