Свяшчэнныя даты

28 чэрвеня спаўняецца 72 гады з дня вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 29 чэрвеня 1944 года ад варожай навалы была поўнасцю вызвалена тэрыторыя Магілёўскай вобласці. Доўгім і цяжкім быў шлях да гэтых знамянальных падзей. Цаной неймаверных намаганняў і страт была заваявана свабода і незалежнасць роднага краю.
Час бяссільны сцерці з памяці пакаленняў веліч подзвігу тых, хто гераічна змагаўся з ворагам, хто аддаў жыццё за гонар і славу сваёй Айчыны, выратаваў народы ад карычневай чумы.
Усе мы — зараз жывучыя і наступныя пакаленні ў неаплатным даўгу перад імі за мір і спакой на нашай зямлі, і абавязаны рабіць усё магчымае, каб зберагчы галоўныя набыткі — свабоду і незалежнасць роднай краіны.

28 чэрвеня 1944 года тэрыторыя нашага раёна была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выніку правядзення наступальнай аперацыі “Баграціён” войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў.
У разгроме ворага актыўны ўдзел прымалі байцы 413-й стралковай дывізіі (камандзір палкоўнік І.В.Мулаў), 95-й танкавай брыгады (палкоўнік А.І.Кузняцоў), 129-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі (генерал-маёр П.В.Пінчук), 283-й (палкоўнік В.А.Канавалаў) і 5-й стралковай (палкоўнік Т.Л.Волкаў) дывізій, 323-й стралковай дывізіі (генерал-маёр В.Т.Маслаў), 108-й стралковай дывізіі (генерал-маёр П.А.Церамаў), 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі (Я.Я.Фогель).

З самай раніцы гітлераўцы 35-га корпуса пад кіраўніцтвам генерала фон Лютцава пайшлі на штурм пазіцый савецкіх войск на ўсёй лініі абароны ад Цітаўкі да Кіраўска па шашы Бабруйск-Магілёў. Галоўны ўдар па нашай абароне праціўнік нанёс у раёне в.Падрэчча, якую абаранялі 9-ы танкавы корпус, 108-я і 413-я стралковыя дывізіі, 8-я мотастралковая брыгада. Тут завязаліся цяжкія баі: справа даходзіла да рукапашных схватак.
Ворагу не ўдалося прарваць абарону савецкіх войск. Групоўка немцаў у Падрэччы была разгромлена, пасля чаго былі вызвалены Сяргеевічы, Любонічы, Гута. У той жа час на паўночнай граніцы тэрыторыі раёна савецкія часці 2-га Беларускага фронту разграмілі варожыя групы ў в.Збышын, Пільнікі, Стары і Новы Юзін Грыбавецкага сельсавета.
Савецкім воінам дапамагалі партызаны, якія захоплівалі пераправы, пераразалі шляхі адступлення, удзельнічалі ў баях, знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага.
Пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія воіны, у тым ліку і ўраджэнцы Кіраўшчыны, праявілі масавы гераізм, мужнасць і адвагу. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Толькі ў 413-й стралковай дывізіі да ўрадавых узнагарод было прадстаўлена 467 воінаў. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена старшаму сяржанту 323-й стралковай дывізіі А.К.Шоміну і радавому гэтага ж палка Ф.М.Стральцову, малодшаму сяржанту 413-й дывізіі С.В.Авяр’янаву.
• За перыяд акупацыі народнай гаспадарцы раёна нанесены ўрон на 548631221 руб., у тым ліку па народнай асвеце — 65038280.
• Знішчана 2749 жылых дамоў, 3614 надворных пабудоў, 251 сельгасмашын, 498 коней, 2843 каровы, 582 галавы маладняку буйной рагатай жывёлы, 3588 свіней, 3307 авечак і коз, 27485 шт. розных дамашніх птушак,1613 сем’яў пчол.
• У перыяд фашысцкай акупацыі былі знішчаны разам з жыхарамі і не адноўленыя пасля Вялікай Айчыннай вайны: Доўгае Поле, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, Хватаўка, Кабылянка, Кокатава, Хонава.

 

Последние новости

Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх