“Свабодныя, дэмакратычныя выбары — празрыстыя працэдуры”

“Свабодныя, дэмакратычныя выбары —    празрыстыя працэдуры”

_MG_1729 _MG_1755 _MG_1765 _MG_1785 _MG_1852

Такой была тэма трэнінга, які быў праведзены ў мінулы аўторак для кіраўнікоў (старшынь, намеснікаў старшынь і сакратароў) участковых камісій, размешчаных на тэрыторыі раёна, па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
У трэнінгу прынялі ўдзел старшыня акруговай выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 па выбарах дэпутата Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ірына Старавойтава, сакратар гэтай жа камісіі Святлана Семенчукова, прадстаўнікі адказных службаў раёна.

Трэнінг вяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая завастрыла ўвагу прысутных на пытанні замацавання практычных навыкаў у членаў участковых камісій па рэалізацыі патрабаванняў выбарчага заканадаўства, забеспячэнні дэмакратычнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў галасавання.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі, дзе праходзіў трэнінг, усё нагадвала рэальную сітуацыю выбараў: памяшканне для галасавання было абсталявана ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства: уладкаваны рабочыя месцы для членаў участковай камісіі, назіральнікаў, устаноўлены скрыні трох відаў (для галасавання ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання, для датэрміновага галасавання і для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка), кабіна для галасавання, металічны сейф, сродкі пажарнай бяспекі, мелася іншае абсталяванне. Тут быў размешчаны і інфармацыйны стэнд, на якім мелася ўся неабходная інфармацыя.
Падчас трэнінга асноўная ўвага прысутных была скіравана на вырашэнні сітуацый, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання ў дзень выбараў, падчас датэрміновага галасавання, у выпадку галасавання па месцы жыхарства. Да прыкладу, як дзейнічаць членам выбарчай камісіі ў выпадку, калі на ўчастак для галасавання прыйшоў выбаршчык, у якога дрэнны зрок, пры ўзнікненні парушэнняў, як весці сябе з назіральнікамі ці прадстаўнікамі СМІ і г.д.
Абмяркоўваліся пытанні дакладнасці састаўлення спісаў выбаршчыкаў, планавання дзяжурстваў членаў участковых камісій на ўчастках для галасавання, афармлення пратаколаў і іншай дакументацыі.
На пытаннях забеспячэння правапарадку, аховы маёмасці, наяўнасці сродкаў пажаратушэння, сувязі спыніліся начальнік РАУС Ігар Лелеш, в.а. начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, начальнік Кіраўскага вузла электрасувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла “Белтэлекам” Аляксандр Ткачоў.
Як адзначыла старшыня акруговай выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ірына Старавойтава, дадзенае мерапрыемства дазволіла не толькі праверыць, але і папоўніць веды членаў участковых камісій па правядзенні выбараў. Яна спынілася на той рабоце, якую зараз праводзяць члены акруговай выбарчай камісіі: правяраюцца дакуметы, прынятыя ад патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Па водгуках удзельнікаў трэнінга, такая форма работы неабходная, бо, ня-гледзячы на тое, што большасць з іх на працягу многіх гадоў працуюць у саставе ўчастковых выбарчых камісій і многае ведаюць, але, улічваючы, што выбарчае заканадаўства змяняецца, з’яўляюцца новыя аспекты, вучоба дае станоўчыя вынікі.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024