Каб было цёпла ў спажыўцоў

Каб было цёпла  ў спажыўцоў

IMG_5173З выдатным настроем сустракае сваё прафесійнае свята калектыў філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва”,  пераможца штогадовага абласнога спаборніцтва сярод аднатыпных арганізацый у галінах транспарту, сувязі і сферы абслугоўвання за 2015 год. Узятыя тэмпы ён не зніжае і сёлета: у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года насельніцтву рэалізавана на 150 м3 дроў больш.

Як адзначыў дырэктар Рыгор Дайнека, іх дружнаму і зладжанаму калектыву з 9 чалавек па сіле выкананне вытворчай праграмы, нарошчванне аб’ёмаў рэалізацыі паліва, своечасовае забеспячэнне спажыўцоў торфабрыкетам і дровамі. Выручка ад рэалізацыі за 7 месяцаў бягучага года склала 123 тыс. рублёў, а чысты прыбытак — 2 тыс.
Сёлета спажыўцам прададзена амаль 550 т торфабрыкету, які пастаўляюць ААТ “Торфапрадпрыемства Дняпроўскае” і “Старобінскі торфабрыкетны завод”. Таксама прададзена 1177,8 м3 дроў. Львіную іх долю — 774,8 м3 паставіў ДЛГУ “Клічаўскі лясгас”. Супрацоўнічае філіял таксама з Быхаўскім і Бабруйскім лясгасамі. Дарэчы, у апошні час значна палепшаны якасны састаў дроў: 80% складаюць бяроза і алешына.
Старанна і адказна працуюць трактарысты Васіль Багданаў і Уладзімір Бяляўскі, якія абслугоўваюць чатыры адзінкі тэхнікі: дастаўляюць драўніну з лясніцтваў на базу, загружаюць паліва на транспарт, а таксама развозяць яго па адрасах спажыўцоў па ўсім раёне. На раскрыжоўцы драўніны бензапілой “Штиль” шчыруе Аляксандр Юхнавец, затым у залежнасці ад заявак на спецыяльным станку чурбаны колюцца.
Значная ўвага надаецца забеспячэнню палівам грамадзян ільготнай катэгорыі. З пачатку года ім прададзена 135 т торфабрыкету і 234 м3 дроў.
Члены калектыву разумеюць, што ад іх дзейнасці залежыць бесперабойная работа ўстаноў і арганізацый, камфортнае жыццё грамадзян. Таму да выканання ўскладзеных абавязкаў ставяцца з адказнасцю, да кожнага кліента — з увагай і разуменнем. За што і чуюць у свой адрас толькі словы падзякі.
Дарэчы, падчас наведвання прадпрыемства да журналістаў “раёнкі” падышоў кіраўчанін П.З.Свірко і пачаў расказваць, як на працягу многіх гадоў ён карыстаецца паслугамі работнікаў райпаліўзбыту, як задаволены абслугоўваннем і якасцю дастаўляемага яму паліва. “У доўгія зімовыя вечары цёпла не толькі ў доме, але і радасна на душы ад таго, што ёсць такі згуртаваны калектыў, які працуе для людзей, выконваючы іх заказы своечасова,— зазначыў удзячны кліент.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024