Свята духоўнасці і беларускага слова

Свята  духоўнасці  і беларускага слова

pismennosty

IMG_5252

IMG_5273
IMG_5287

IMG_5288

4 верасня ўсе дарогі вялі ў Рагачоў: ён стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства. На свята сабраліся ганаровыя госці: намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, міністр культуры Барыс Святлоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, а таксама пісьменнікі, выдаўцы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, жыхары горада і госці з іншых рэгіёнаў, у тым ліку з Магілёўшчыны.

У Дні беларускага пісьменства прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа, пісьменнікі з іншых краін. З кожным годам Дзень беларускага пісьменства становіцца ўсё больш папулярным і збірае вялікую колькасць гасцей, у тым ліку з-за мяжы, а гэта значыць, што беларускае слова, літаратура атрымліваюць прызнанне і павагу ў сучасным свеце.
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця свята Наталля Качанава адзначыла, што правядзенне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове – падарунак мясцовым жыхарам, які застанецца з імі на доўгія гады.

На вуліцах горада панавала яскравае дзеянне. Тут адкрыліся фестывальныя пляцоўкі, быў разгорнуты святочны гандаль, горад майстроў. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. Уражвалі сваімі маштабамі выставы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нара-джэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выстава папярова-белавой прадукцыі айчынных вытворцаў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі пазнаёміла ўдзельнікаў свята з экспазіцыяй “500 гадоў беларускага друкавання”, выстаўка літургічных царкоўна-службовых кніг і павучальнай літаратуры “Скарбы царкоўных бібліятэк” і інш.
Адбылося ўзнагаро-джванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Золотое перо” “Белой Руси”-2016”, урачыстае адкрыццё Дома кнігі і кнігарні “Першацвет”.
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, якая размяшчалася на цэнтральнай плошчы горада, прайшло ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сярод лаўрэатаў – пісьменнік Магілёўшчыны Мікалай Барысенка, які за сваю кнігу “Эхо “Великой войны” в восточной Беларуси” быў прызнаны пераможцам у намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі”. Віншуючы лаўрэатаў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што Дзень беларускага пісьменства – гэта магчымасць дзяржавы выказаць удзячнасць пісьменнікам, вучоным, літаратарам і ўсім, хто мае дачыненне да гэтага працэсу, за захаванне роднага слова.
У гэтыя дні Рагачоў ператварыўся ў вялікую бібліятэку пад адкрытым небам. Усюды размяшчаліся палаткі, стэлажы, якія ўпрыгожвалі літаратурныя навінкі, кнігі для дзяцей, старыя рэдкія выданні, перыёдыка – падчас свята сваю дзейнасць разгарнуў фестываль кнігі і прэсы.
Цікавасць ў гасцей выклікаў павільён “Друкарня XVI стагоддзя”, у якім гледачам дэманстравалі вытворчасць паперы старажытным спосабам з дапамогай дзеючага друкарскага станка XVI стагоддзя, фаліянтамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кнігамі-лаўрэатамі Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”.
Свята слова, галоўнага гаспадара гэтага дня, завяршылася ўвечары ў нядзелю. Неба ўпрыгожыў яркі фейерверк, вуліцы былі запоўны шчаслівымі людзьмі, якія любяць і паважаюць свае традыцыі і родную мову. Эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства перадалі Полацку, які ў 2017 годзе прыме свята ў трэці раз.
Настасся Логвінава.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024