Дастойны сын беларускай зямлі

Дастойны сын беларускай зямлі

ganzhaЗванне Героя Сацыялістычнай Працы ў былым Савецкім Саюзе было вышэйшай узнагародай за добрасумленную і руплівую працу. Яно прысвойвалася людзям, якія праявілі выключныя заслугі перад савецкай дзяржавай, садзейнічалі ўздыму народнай гаспадаркі, росту магутнасці і славы былога СССР.

Дарэчы, не кожны раён нашай краіны можа ганарыцца тым, што на яго тэрыторыі пражываюць працаўнікі, якім прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Кіраўшчыне ў гэтым сэнсе пашчасціла: жыхар аг.Баравіца Аляксандр Іванавіч Ганжа атрымаў вышэйшую ўзнагароду ў далёкім 1971 годзе. У той час ён працаваў машыністам экскаватара Хойнікскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення трэста “Калінкавічыбуд”. Працоўныя паказчыкі, якіх удалося дасягнуць Аляксандру Іванавічу, і датэрміновае выкананне планаў 8-й пяцігодкі па меліярацыі земляў беларускага Палесся, сталі падставай для атрымання ім найвышэйшай ацэнкі працы.
На Аляксандра Іванавіча раўняліся, у яго вучыліся іншыя. А на пытанне ў чым жа сакрэт яго поспеху, ён заўсёды адказваў, што галоўнае — ставіцца да даручанай справы добрасумленна, працаваць, не шкадуючы сіл. Ён ніколі не чакаў славы і ўзнагарод за сваю працу, а проста рабіў яе старанна, адказна і шчыра.
За сваё доўгае працоўнае жыццё А.І.Ганжа неаднойчы адзначаўся медалямі, Ганаровымі граматамі і дыпломамі. Ёсць у яго скарбонцы ордэн Леніна і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. З 1971 па 1975 гады Аляксандр Іванавіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч Ганжа ў кастрычніку 1929 года ў в.Хмелеўка Старадубскага раёна Бранскай вобласці. А вось сваю дарагую і каханую Кацярыну сустрэў на беларускай зямлі. Пажаніліся, і Аляксандр Іванавіч пераехаў жыць на радзіму жонкі. Разам яны выхавалі дзвюх цудоўных дачок, дачакаліся ўнукаў, праўнукаў. На жаль, Кацярыны Васільеўны некалькі гадоў таму не стала. З таго часу Аляксандр Іванавіч узімку пераязджае да дачкі Наталлі, якая жыве ў Бабруйску, а вясною зноў вяртаецца ў свой дом у аг.Баравіца. Па словах ветэрана працы, не можа ён адчуваць сябе шчаслівым без прыгожай зеляніны лугоў і лясоў, без спеваў птушак і залацістых хлебных палеткаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024