Самым родным, мілым і пяшчотным…

Самым родным, мілым і пяшчотным…

den-matuli-8den-matuli-9den-matuli-3den-matuli-4den-matuli-5den-matuli-6den-matuli-7Яркай нотай Тыдня маці ў мінулую пятніцу стаў святочны канцэрт-віншаванне “Ты адна такая — каханая, родная!”. Ён сабраў у раённым Доме культуры вялікую колькасць прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва, сярод якіх былі і мамы розных узростаў, і бабулі, і дзяўчаты, якія яшчэ толькі мараць аб шчасці мацярынства…

Са святам прысутных сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што ў гэты дзень усе мы аддаем даніну павагі самай дарагой і любімай жанчыне на зямлі — маці.
Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей — гэта тая аснова, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства, паўнацэннае развіццё дзяржавы.
Кіраўнік раёна нагадаў аб мерах, якія прымаюцца ў Рэспублікі Беларусь па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчын-маці.
Пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, усебаковай падтрымкі маладых і мнагадзетных сем’яў з’яўляюцца прыярытэтнымі ў дзейнасці выканаўчай улады Кіраўшчыны. Так, высокай узнагароды — ордэна Маці — у раёне ўдастоены 30 жанчын. У адпаведнасці з праграмай сямейнага капітала 81 сям’і аказана дзяржаўная падтрымка ў памеры 10 тысяч долараў пры нараджэнні, усынаўленні ці ўдачарэнні трэцяга і наступных дзяцей. Асаблівая ўвага надаецца мнагадзетным сем’ям: штогод з раённага бюджэту ім выдзяляюцца сродкі на аказанне сацыяльнай падтрымкі пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. За 9 месяцаў бягучага года ў раёне нарадзілася 209 малышоў, што на 19 больш адпаведнага перыяду мінулага года.
Аляксандр Бутараў у адрас жанчын-маці выказаў самыя шчырыя словы пажаданняў і віншаванняў. Для іх быў вынесены кошык з кветкамі ад старшыні райвыканкама.
Шчырыя словы віншаванняў прагучалі ў адрас прысутных у зале ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галіны Васільеўны Каранкевіч, поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы Людмілы Нічыпараўны Палевіч, Ганаровых грамадзян Кіраўскага раёна Валянціны Леанідаўны Клімовіч і Надзеі Аляксееўны Каранкевіч (на здымку). Ім таксама былі ўручаны падарункі і кветкі.

Вядучыя канцэрта запрасілі на сцэну жанчын, якім кіраўнік раёна ўручыў пасведчанні мнагадзетных маці, сярод іх: Марына Ярыгіна, Алена Казека і Іна Казека. Каштоўныя падарункі і кветкі атрымалі таксама мнагадзетныя маці: Марыя Манько, Марыя Плахоцкая, Валянціна Царэнка, Ірына Чучуліна, Валянціна Русецкая.
Затым свае віншаванні прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, які падкрэсліў, што 15 кастрычніка адзначаецца яшчэ і Сусветны дзень вясковых жанчын. З гэтай нагоды ён уручыў сувеніры жанчынам, якія сваёй добрасумленнай працай уносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Сярод іх: Галіна Валькевіч, Алена Волкава, Святлана Вараб’ёва, Ніна Гушчына, Ірына Маслава, Надзея Урбан і Алена Юркавец.
Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас жанчын, якім з лёгкасцю ўдаецца сумяшчаць сваю работу, творчасць і ролю маці. Так, падарункі ад старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Васіля Маркевіча атрымалі Надзея Чмара, Людміла Лукановіч, Людміла Кіхтэнка, Ганна Салановіч і Гульнара Клімовіч.
Самым масавым было шэсце на сцэну маці адораных дзяцей, іх сыноў і дочак, пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў.
Безумоўна, што ўсімі сваімі дасягненнямі і перамогамі рабяты абавязаны сваім матулям. Такую думку ад імя ўсіх дзяцей выказала Ірына Сахноўская. Ад імя матуль слова трымала Ларыса Гаўрылава, якая адзначыла, што лепшая ўзнагарода для маці — гэта ўдзячныя дзеці.
На працягу ўсёй канцэртнай праграмы на тварах віноўніц урачыстасці — матуль Кіраўшчыны — ззялі лагодныя і шчырыя ўсмешкі. Па-сапраўднаму цёплую і радасную атмасферу ў зале стварылі выступленні творчых калектываў РДК, дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Цэнтра вольнага часу, індывідуальных выканаўцаў, а таксама выступленні маленькіх артыстаў з дашкольных устаноў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024