Навядзенне парадку — справа ўсіх і кожнага жыхара Кіраўшчыны!

Навядзенне парадку — справа ўсіх і кожнага жыхара Кіраўшчыны!

poryadok-2poryadok-1poryadok-4poryadok-3Адно з актуальных пытанняў, якому надаецца значная ўвага, — навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Штогод рэалізуюцца рэгіянальныя мерапрыемствы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні ў населеных пунктах, на сельскагаспадарчых аб’ектах, тэрыторыі ляснога фонду, асабліва побач з садаводчымі таварыствамі і месцамі адпачынку, у палосах адводу аўтамабільных дарог і чыгункі, на аб’ектах захавання цвёрдых камунальных адходаў і іншых. Правядзенне работ кантралюецца абласным штабам, а таксама раённымі штабамі на месцах.
У мінулую пятніцу ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў на чале з першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй абласнога штаба Алегам Чыкідам. Быў абмеркаваны ход выканання абласнога плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі на 2016 год, звернута ўвага на тыя напрамкі работы, дзе патрэбна актывізаваць намаганні, у ліку якіх рэкультывацыя і вывядзенне з эксплуатацыі палігонаў і міні-палігонаў, знос неэксплуатуемых аб’ектаў сельгасарганізацый і інш.
Былі таксама агучаны вынікі праверак, праведзеных адказнымі службамі ў шэрагу раёнаў вобласці, у тым ліку і ў нашым.
Канстатавалася, што неабходна дабіцца няўхільнай дысцыпліны па навядзенні парадку на зямлі, арганізаваць штодзённую работу па навядзенні парадку на тэрыторыях, замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі, узмацніць кантроль з боку сельвыканкамаў за навядзеннем парадку на падведамасных тэрыторыях.
Узнятыя пытанні былі абмеркаваны на прайшоўшым далей пасяджэнні раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, якое правёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу, старшыня штаба Аляксандр Адамаў.

На выяўленых парушэннях і недахопах засяродзілі ўвагу прысутных кіраўнікоў арганізацый і служб начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Трыбуш, урач-гігіеніст райЦГЭ Таццяна Караткевіч, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Марына Краўчанка.
Старшынёй раённага штаба былі дадзены даручэнні, якія датычацца ўхілення выяўленых парушэнняў і недахопаў, недапушчэння іх у далейшым, а таксама актывізацыі і ўдасканалення работы па навядзенні парадку на зямлі, у сельскіх населеных пунктах, горадзе, на вытворчых аб’ектах, дарогах, прыдарожных і лесапалосах.
Адказным службам неабходна актывізаваць інспектарскую работу ў частцы выдачы прадпісанняў, складанні адміністрацыйных пратаколаў на парушальнікаў заканадаўства, у тым ліку і грамадзян.
Старшыням сельвыканкамаў трэба за перыяд 2013-2016 г.г. прааналізаваць выкарыстанне зямельных участкаў пасля зносу дамоў.
Яшчэ раз канстатавалася, што навядзенне парадку — гэта справа ўсіх і кожнага.

Последние новости

Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024