Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь жыве і працуе на Кіраўшчыне

Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь жыве і працуе на Кіраўшчыне

urbanizaciyaНа мінулым тыдні прыемная навіна прыйшла ў наш раён: ляснічаму Любоніцкага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Надзеі Урбан прысвоена высокае званне “Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь”. Спецыяльны знак нашай зямлячцы быў уручаны падчас пасяджэння выязной калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі ў Бялынічах. Чарговая ўзнагарода ўпрыгожыла пінжак гэтай цудоўнай жанчыны, дзе таксама ззяе медаль “За працоўныя заслугі”.

Надзея Урбан — адна з трох жанчын Магілёўшчыны, якія на працягу многіх гадоў працуюць на пасадзе ляснічага, і адна з трох прадстаўнікоў ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, хто носіць гэтае ганаровае званне. Вядома, што падставай для такой ацэнкі яе работы паслужыла многае:  шматгадовая добрасумленная праца, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у захаванне і павелічэнне прыроднага багацця роднага краю, строгая выканальніцкая дысцыпліна, узаемаразуменне і выдатны мікраклімат у падначаленым калектыве. І, як адзначыла ў нашай размове Надзея Аляксееўна, шчырая любоў да лесу, яго бярозавых гаёў, багатых на грыбы і ягады цяністых дубраў, карысных для здароўя бароў і ельнікаў…

А пачыналася ўсё ў далёкім 1979 годзе, калі пасля заканчэння факультэта лясной гаспадаркі тагачаснага Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава па накіраванні прыехала разам з мужам, таксама выпускніком гэтай навучальнай установы, на сваю малую радзіму — Гомельшчыну. Пазней муж і жонка Урбаны працавалі ў Бабруйскім раёне, а з 1987 года — на Кіраўшчыне. Апошнія 16 гадоў Надзея Аляксееўна ўзначальвае Любоніцкае лясніцтва.

У ляснічага шмат клопатаў: павелічэнне нарыхтовак драўніны, правядзенне высечак догляду і галоўнага карыстання, санітарных высечак з адначасовым паляпшэннем усіх якасных паказчыкаў. У апошні час важнае месца займаюць яшчэ і мерапрыемствы лесааховы: назіранне і абследаванне пасадак дуба, бярозы, хваёвых на прадмет захворвання дрэў, іх усыхання, пашкоджання караедам.

Трэба заўважыць, што ў Надзеі Урбан атрымліваецца паспяхова працаваць з падначаленымі мужчынамі, знаходзіць з імі ўзаемаразуменне. Як гэтае ўдаецца ёй, жанчыне-кіраўніку?

— Мне пашанцавала ўзначаліць калектыў аднадумцаў, якому па сіле пераадольванне любых цяжкасцей і дасягненне пастаўленых мэт, — адзначыла Надзея Аляксееўна. —  Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым, будзем дабівацца лепшых паказчыкаў. З адказнасцю да выканання даручанай справы ставяцца леснікі Уладзімір Катомкін, Аляксандр Калінічэнка, Аляксандр Свірыд, браты Міхаіл і Дзмітрый Ганчаронкі, трактарыст Віталь Таркан і многія іншыя.

Плённа супрацоўнічаюць леснікі з рабятамі са школьнага лясніцтва, якое арганізавана пры мясцовай сярэдняй школе. Яно існуе не першы год і выдатна зарэкамендавала сябе як школа экалагічнага і працоўнага выхавання.  Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама дапамагаюць работнікам лясніцтва ў зборы насення дрэў. Такім чынам і дарослыя, і дзеці для атрымання пасадачнага матэрыялу штогод збіраюць да 1000 т хваёвых шышак, а таксама насенне бярозы.

Па словах ляснічага, ёй вельмі прыемна, што менавіта на тэрыторыі іх лясніцтва створана і падтрымліваецца такое хараство, як дэндрапарк. На плошчы ў 2,4 га высаджаны 1060 дрэў і кустоўя. У іх ліку рэдкія віды: хвоя веймутава, хвоя чорная, хвоя крымская, дэкаратыўныя саджанцы бружмель, гартэнзія, спірэя і іншыя.

Ёсць у Надзеі Аляксееўны хобі — кветкі, якім, як і лесу, яна прысвяціла ўсё сваё жыццё. І калі жанчына бачыць, як яе верныя сябры радуюць іншых, сэрца перапаўняецца гонарам і задаволенасцю — значыць, нездарма яна гэтым займаецца на працягу многіх гадоў, праводзіць з імі свабодны час.

А яшчэ радуе Надзею Аляксееўну яе ўнучка Віялета — яна выдатна малюе, займаецца мастацкай гімнастыкай. А калі прыязджае да бабулі, увесь час не адыходзіць ад яе: цікавіцца ўсім, што тая робіць. Асабліва любіць хадзіць з ёй у лес! І ўжо зараз дзяўчынка ведае лозунг “Лес — наша багацце”, які вельмі дарагі для Надзеі Урбан.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024