КСУП “Чырвоны баец” — лепшы ў раённым спаборніцтве па вытворчасці і рэалізацыі малака ў 2016 годзе

КСУП “Чырвоны баец” — лепшы ў раённым спаборніцтве па вытворчасці і рэалізацыі малака ў 2016 годзе

Пятрушка и дояркаУ лік лаўрэатаў раённага працоўнага спаборніцтва трапілі жывёлаводы КСУП “Чырвоны баец”. Прадпрыемства прызнана лепшым у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”. Акрамя таго, Зоя Сенчукова і Наталля Навуменка, якія працуюць на МТК “Дваранінавічы”, сталі лепшымі ў аглядзе-конкурсе сярод калектываў аператараў машыннага даення ў даільных залах.

Вытворчыя працэсы на МТК “Дваранінавічы” нагадваюць дакладны, даведзены да ладу механізм. У гэтым упэўніцца любы — ад спецыяліста да дылетанта — хто наведаецца на гэты жывёлагадоўчы аб’ект. Ужо знешні выгляд памяшканняў комплексу і прылягаючая тэрыторыя сваёй чысцінёй і парадкам, якія падтрымліваюцца пастаянна, гавораць самі за сябе: тут працуюць гаспадарлівыя людзі. Прычым не проста працуюць, а ў пэўным сэнсе слова аддаюць частку свайго жыцця. Ужо з 6 гадзін раніцы жывёлаводы пачынаюць свой рабочы марафон. І “прыпынак” настае толькі а 14-й гадзіне дня, калі жывёлаводы адпраўляюцца дадому. У 18.00 працэс на комплексе аднаўляецца: пачынаецца вячэрняя дойка.
Як адзначыў у размове галоўны заатэхнік КСУП “Чырвоны баец” Віктар Даніленка, на бягучы момант МТК “Дваранінавічы” цалкам запоўнены згодна вытворчай магутнасці. У грамадскім статку налічваецца 2022 галавы, што больш на 48 жывёлін у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У тым ліку на 20 больш, чым летась, дойных кароў: усяго іх зараз 620. За мінулы год было атрымана 4758 тон малака, прададзена — 4485 тон. Сярэднясутачны надой у разліку на карову складае 20,3 кг. Атрымана 995 цялят — прыплод большы, чым у 2015 годзе, на 88 галоў.
За “сухімі” лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца. Агульны поспех — гэта поспех кожнага асобнага жывёлавода, якія разам складаюць дружную каманду. На ўсіх участках, усіх этапах тут імкнуцца ў поўнай меры захоўваць усе тэхналагічныя патрабаванні. За гэтым уважліва сочаць спецыялісты гаспадаркі. Асаблівае месца адведзена строгаму ўліку. Дзякуючы камп’ютарнаму забеспячэнню можна дакладна высветліць любы збой у працэсе даення. Атрымаўшы, да прыкладу, інфармацыю, што ў пэўнай секцыі карова дала менш малака, чым дагэтуль, спецыялісты адразу пачынаюць вывучаць прычыны. Такім чынам на ранняй стадыі папярэджваецца тая ці іншая хвароба, не дапускаецца спад вытворчасці малака. Паралельна кантралюецца і яго якасць.
Мэтанакіравана працуюць на комплексе з узнаўленнем статка, што таксама мае вялікае значэнне для павышэння надояў. Бадай, найбольшая адказнасць у гэтым плане ляжыць на аператары штучнага асемянення. На высокім узроўні кіраўніцтва гаспадаркі ацэньвае работу Юліі Пархімчык, якая ўжо больш 10 гадоў старанна працуе на гэтым участку.
Пад строгім кантролем — працэсы расцёлаў кароў, раздояў, увядзення ў асноўны статак.
Для цялятак маецца камфортнае радзільнае аддзяленне, дзе нованароджаныя выпайваюцца з дапамогай “зонда”, грэюцца пад спецыяльнай лямпай. Да 75 дзён яны гадуюцца ў індывідуальных станках, потым пераводзяцца ў групы па 8-10 галоў, а затым згодна вагавых кандыцый іх сартыруюць па асобных памяшканнях: цёлачкі — на будучае аднаўленне малочнага статка, бычкі — на адкорм.
Сапраўдным гаспадаром у поўным сэнсе гэтага слова з’яўляецца на комплексе яго загадчык Мікалай Пятруша. Сапраўдны “аксакал”, ён узначальвае мясцовы калектыў на працягу вось ужо 33 (!) гадоў. Ва ўмудронага вопытам кіраўніка жывёлагадоўчага аб’екта ніводны нюанс не застаецца па-за ўвагай. Поўны парадак ва ўсім — такое яго жыццёвае крэда. “Кожны работнік у калектыве — як на далоні, — заўважае Мікалай Іларыёнавіч. — За працоўны дзень адзін аднаго бачым куды больш, чым родзічаў. Бывае, кагосьці трэба крыху паўшчуваць, не без таго, але больш усё ж нашы жывёлаводы заслугоўваюць добрых слоў. У асноўным гэта вопытныя работнікі галіны. Без іх адказнасці да працы не было б і станоўчых вынікаў…”.
На комплексе пяцёра аператараў машыннага даення абслугоўваюць дойны статак. Зоя Сенчукова і Наталля Навуменка па выніках мінулага года ад кожнай фуражнай каровы надаілі па 7775 кг малака, што вышэй, чым у папярэднім годзе, на 572 кг. Гэты паказчык стаў лепшым у раёне. Адметны і красамоўны той факт, што прадукцыя поўнасцю была пастаўлена гатункамі “экстра” і вышэйшым. Старанна працуе ў даільнай зале таксама Вольга Чайка.
Добрых слоў заслугоўвае Валянціна Лебедзева, якая выконвае абавязкі аператара на роздоі кароў. На вырошчванні цялят на належным узроўні працуюць Галіна Здункевіч, Людміла Дзмітрыева, Андрэй Сарока, Сяргей Лагойка. У добрым санітарным стане падтрымліваюць даручаныя памяшканні жывёлаводы Станіслаў Габрусь, Аляксандр Башан, Ірына Гукава. Адказны пост у Андрэя Лакізы, які ўважліва сочыць за абсталяваннем даільнай залы.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024