Клічаў запрашае на “Дажынкі”!

Клічаў запрашае на “Дажынкі”!

Клич-4

Клич-1

Клич-3

Клич-2

У суботу, 7 кастрычніка, у г.Клічаве адбудзецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Горад старанна рыхтуецца дастойна прыняць шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята.
У мінулую пятніцу журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ былі запрошаны ў сталіцу сёлетніх “Дажынак”. Тут адбылося ўрачыстае адкрыццё школы мастацтваў пасля рэканструкцыі, а потым — прэс-канферэнцыя, якую правёў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Распачынаючы прэс-канферэнцыю, Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што галоўнымі героямі свята стануць каля 800 сельскіх працаўнікоў Магілёўшчыны. Лепшыя хлебаробы, спецыялісты, заслужаныя работнікі прымуць удзел у парадзе-шэсці перадавікоў жніва-2017 “Гонар і шчод­расць зямлі беларускай”, на чале калоны пройдуць пераможцы рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, за імі — маладыя хлебаробы, дэлегацыі рэгіёнаў.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур чакае не толькі ўручэнне заслужаных узнагарод на галоўнай сцэне, якая размесціцца на плошчы горада, але і вялікі святочны канцэрт. Акрамя калектываў мастацкай самадзейнасці Магілёўскай абласной філармоніі ў ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады — Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ансамбль “Сябры”, а ўсяго будзе задзейнічана больш 500 артыстаў.
Цікавай і разнастайнай абяцае быць інтэрактыўная кампазіцыя “Дары Магілёўскай багатай зямлі”.
Па словах намесніка старшыні аблвыканкама, адразу тры тэматычныя пляцоўкі разгарнуцца ў гарадскім парку. Адна з іх будзе прысвечана эка-артфестывалю “Астравы Дулебы”, які праходзіць у Клічаўскім раёне. Яшчэ адна — слаўнай партызанскай гісторыі рэгіёна. Тут размесціцца стылізаваны партызанскі лагер. У гарадскім парку таксама будзе працаваць вялікая дзіцячая пляцоўка з насычанай канцэртнай і гульнявой праграмай.
Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў: “Мы імкнуліся зрабіць так, каб як мага большую колькасць удзельнікаў і гасцей свята ўцягнуць у кірмашовы працэс”.
У гарадскім парку кожны зможа пакінуць свае пажаданні Клічаву на “Вежы пажаданняў”. Можна будзе прыняць удзел у разнастайных майстар-класах рамеснікаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На гарадскім стадыёне разгарнецца спартыўная праграма: тут, акрамя спаборніцтваў па футболе, валейболе, стрытболе, адбудуцца паказальныя выступленні матабалістаў, авіямадэлістаў і парашутыстаў, якія зробяць скачок з флагам другіх Еўрапейскіх гульняў.
Гандлёвае абслугоўванне будуць ажыццяўляць 115 аб’ектаў.
Андрэй Кунцэвіч паведаміў, што да свята ў Клічаве з’явіцца новы арт-аб’ект “Рог багацця”, які зойме месца на галоўнай плошчы горада. Яго аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Галоўны пасыл гэтага аб’екта — у аснове нашага дабрабыту заўсёды знахо­дзіцца праца, у тым ліку і праца на зямлі. Акрамя дароў лесу, сада і агарода, скульптурная кампазіцыя будзе ўключаць рэчы, якія адносяцца да нематэрыяльнай спадчыны: кнігу, як сімвал духоўнасці, з адлюстраваннем герба Клічава і словамі з гімна райцэнтра, а таксама залікоўку, бо ў гэтым населеным пункце працуе аграрна-тэхнічны каледж.
Яшчэ адной знамянальнай падзеяй “Дажынак” стане адкрыццё першага ў вобласці памятнага знака ваенным журналістам. З ініцыятывай яго стварэння выступіла абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на клічаўскай зямлі, ва Усакінскіх лясах, выдаваліся абласная газета “За Радзіму”, клічаўскі “Голас партызана”, друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі. “Нам хочацца падкрэсліць уклад нашых калег, ваенных журналістаў, у Перамогу над агульным ворагам”, — пад­крэсліў Андрэй Кунцэвіч.
У межах адкрыцця памятнага знака пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў на лепшае асвятленне жніва-2017.
Заключным акордам свята стане ўвечары святочны фейерверк.
У ходзе прэс-канферэнцыі пра тое, як Клічаў рыхтуецца да абласных “Дажынак”, расказаў старшыня райвыканкама Францішак Вашчыла. У прыватнасці, новае аблічча тут набылі 66 аб’ектаў, 25 з якіх — аб’екты сацыяльнай сферы. Прыкметна папрыгажэлі цэнтральныя вуліцы і галоўная плошча. Зроблены капітальны і бягучы рамонты многіх жылых шматкватэрных дамоў. Значныя работы праведзены ў Доме культуры, Клічаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якая ў гэты дзень святкавала сваё наваселле. Дзякуючы спонсарам у райцэнтры з’явілася чатыры спартыўныя пляцоўцы.
Як адзначыў кіраўнік раёна, у цэлым на рамонтных работах было задзейнічана каля 300 будаўнікоў. У падрыхтоўцы да свята прынялі ўдзел прадпрыемствы і арганізацыі з усёй вобласці, але і мясцовыя жыхары ўнеслі свой уклад.
Па словах старшыні райвыканкама, на падрыхтоўку да “Дажынак” было накіравана каля 10 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Францішак Вашчыла выказаў надзею, што мясцовыя жыхары, а таксама ўдзельнікі і госці свята належным чынам ацэняць зробленае. Распачынаючы прэс-канферэнцыю, Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што галоўнымі героямі свята стануць каля 800 сельскіх працаўнікоў Магілёўшчыны. Лепшыя хлебаробы, спецыялісты, заслужаныя работнікі прымуць удзел у парадзе-шэсці перадавікоў жніва-2017 “Гонар і шчод­расць зямлі беларускай”, на чале калоны пройдуць пераможцы рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, за імі — маладыя хлебаробы, дэлегацыі рэгіёнаў.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур чакае не толькі ўручэнне заслужаных узнагарод на галоўнай сцэне, якая размесціцца на плошчы горада, але і вялікі святочны канцэрт. Акрамя калектываў мастацкай самадзейнасці Магілёўскай абласной філармоніі ў ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады — Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ансамбль “Сябры”, а ўсяго будзе задзейнічана больш 500 артыстаў.
Цікавай і разнастайнай абяцае быць інтэрактыўная кампазіцыя “Дары Магілёўскай багатай зямлі”.
Па словах намесніка старшыні аблвыканкама, адразу тры тэматычныя пляцоўкі разгарнуцца ў гарадскім парку. Адна з іх будзе прысвечана эка-артфестывалю “Астравы Дулебы”, які праходзіць у Клічаўскім раёне. Яшчэ адна — слаўнай партызанскай гісторыі рэгіёна. Тут размесціцца стылізаваны партызанскі лагер. У гарадскім парку таксама будзе працаваць вялікая дзіцячая пляцоўка з насычанай канцэртнай і гульнявой праграмай.
Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў: “Мы імкнуліся зрабіць так, каб як мага большую колькасць удзельнікаў і гасцей свята ўцягнуць у кірмашовы працэс”.
У гарадскім парку кожны зможа пакінуць свае пажаданні Клічаву на “Вежы пажаданняў”. Можна будзе прыняць удзел у разнастайных майстар-класах рамеснікаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На гарадскім стадыёне разгарнецца спартыўная праграма: тут, акрамя спаборніцтваў па футболе, валейболе, стрытболе, адбудуцца паказальныя выступленні матабалістаў, авіямадэлістаў і парашутыстаў, якія зробяць скачок з флагам другіх Еўрапейскіх гульняў.
Гандлёвае абслугоўванне будуць ажыццяўляць 115 аб’ектаў.
Андрэй Кунцэвіч паведаміў, што да свята ў Клічаве з’явіцца новы арт-аб’ект “Рог багацця”, які зойме месца на галоўнай плошчы горада. Яго аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Галоўны пасыл гэтага аб’екта — у аснове нашага дабрабыту заўсёды знахо­дзіцца праца, у тым ліку і праца на зямлі. Акрамя дароў лесу, сада і агарода, скульптурная кампазіцыя будзе ўключаць рэчы, якія адносяцца да нематэрыяльнай спадчыны: кнігу, як сімвал духоўнасці, з адлюстраваннем герба Клічава і словамі з гімна райцэнтра, а таксама залікоўку, бо ў гэтым населеным пункце працуе аграрна-тэхнічны каледж.
Яшчэ адной знамянальнай падзеяй “Дажынак” стане адкрыццё першага ў вобласці памятнага знака ваенным журналістам. З ініцыятывай яго стварэння выступіла абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на клічаўскай зямлі, ва Усакінскіх лясах, выдаваліся абласная газета “За Радзіму”, клічаўскі “Голас партызана”, друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі. “Нам хочацца падкрэсліць уклад нашых калег, ваенных журналістаў, у Перамогу над агульным ворагам”, — пад­крэсліў Андрэй Кунцэвіч.
У межах адкрыцця памятнага знака пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў на лепшае асвятленне жніва-2017.
Заключным акордам свята стане ўвечары святочны фейерверк.
У ходзе прэс-канферэнцыі пра тое, як Клічаў рыхтуецца да абласных “Дажынак”, расказаў старшыня райвыканкама Францішак Вашчыла. У прыватнасці, новае аблічча тут набылі 66 аб’ектаў, 25 з якіх — аб’екты сацыяльнай сферы. Прыкметна папрыгажэлі цэнтральныя вуліцы і галоўная плошча. Зроблены капітальны і бягучы рамонты многіх жылых шматкватэрных дамоў. Значныя работы праведзены ў Доме культуры, Клічаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якая ў гэты дзень святкавала сваё наваселле. Дзякуючы спонсарам у райцэнтры з’явілася чатыры спартыўныя пляцоўцы.
Як адзначыў кіраўнік раёна, у цэлым на рамонтных работах было задзейнічана каля 300 будаўнікоў. У падрыхтоўцы да свята прынялі ўдзел прадпрыемствы і арганізацыі з усёй вобласці, але і мясцовыя жыхары ўнеслі свой уклад.
Па словах старшыні райвыканкама, на падрыхтоўку да “Дажынак” было накіравана каля 10 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Францішак Вашчыла выказаў надзею, што мясцовыя жыхары, а таксама ўдзельнікі і госці свята належным чынам ацэняць зробленае.  

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024