Вітаем вас, новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у студзені бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 13 малышоў: моцная палова папоўнілася 6 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася 7.
Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў кіраўчанак Таццяны Смалоўскай і Галіны Зайцавай, Вольгі Барковай з Чыгірынкі.
У Вольгі Бяржанінай, Таццяны Марцючэнка, Алесі Белаглазавай, Юліі Марцючэнка з Кіраўска, Таццяны Калеевай з Букіно другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Таццяны Бяляўскай з Мышкавіч, Анастасіі Ігнаценка з Баравіцы нарадзілася па другім дзіцяці-дачушкі.
У Алесі Маковіч з Кіраўска нарадзілася трэцяе дзіцяці-хлопчык.
У Марыя Храмянковай з Мышкавіч і Кацярыны Шчэрбіч з Глыбокавіч нарадзілася па чацвёртым дзіця-дачушкі.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!