Стварыць належныя ўмовы для сяльчан: аб рабоце Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў

Стварыць належныя ўмовы для сяльчан: аб рабоце Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў

Боровицкая школа

Па выніках раённага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання першае месца прысуджана Баравіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў. Аб дзейнасці сельвыканкама мы папрасілі расказаць яго страшыню Алену ПАШКЕВІЧ:

— Адным з асноўных накірункаў нашай работы ў мінулым годзе было добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета. А яна – немалая, уключае ў сябе 26 вёсак, у якіх пражывае больш за 1600 чалавек.
У межах навядзення парадку на зямлі летась было знесена больш за 80 безгаспадарных дамоў і падмуркаў, уцягнута ў севазварот больш за 106 га пустуючых зямельных участкаў. Прывабны выгляд пасля праведзеных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні набылі вуліцы Саўгасная, Зарэчная, Школьная, Зорная, Лясная і Цэнтральная ў аг.Баравіца.
Пэўны час на тэрыторыі п.Скачок і аг.Баравіца існавала праблема сухіх і аварыйных дрэў пашкоджаных раслінай-паразітам “амелай”. Усяго было выяўлена больш за 200 такіх дрэў. Большасць з іх пасля абследавання спецыялістамі УКП “Жылкамгас” былі спілаваны, некаторые краніраваны. А ўсяго было спілена 572 дрэвы. Работа ў дадзеным накірунку будзе працягвацца і ў далейшым.
Але для таго, каб нашы вёскі з ранняй вясны і да позняй восені патаналі ў зеляніне дрэў, сёлета падчас правядзення раённага суботніка па вул.Цэнтральнай аг.Баравіца быў закладзены парк: высаджана каля 420 маладых дрэўцаў. Актыўны ўдзел ў работах прынялі арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета, мясцовыя школьнікі і жыхары.
На пастаянным кантролі сельвыканкама таксама знаходзіцца работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму сярод жыхароў сельсавета. Яе вынікі разглядаюцца і абмяркоўваюцца на пасяджэннях Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Падчас іх правя­дзення аналізуецца стан злачыннасці ў сельсавеце, абмяркоўваюцца дзеянні па прадухіленні пажараў і гібелі людзей ад іх, выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях”, праца з сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і абавязанымі асобамі, разглядаюцца персанальныя справы жыхароў сельсавета, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Сведчаннем плённай работы нашага Савета ГПАП стаў дыплом ІІІ ступені ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, які ўручыў мне начальнік УУС аблвыканкама Мікалай Кавальчук.
Увогуле ж, самы галоўны клопат органаў мясцовага самакіравання — гэта клопат пра людзей. І тут важна ведаць кожнага чалавека: як ён жыве, што яго турбуе, у чым мае патрэбу. Значную дапамогу сельвыканкаму ў вырашэнні хвалюючых сяльчан пытанняў аказваюць старасты вёсак. Слоў падзякі заслугоўваюць старасты Іван Дарафей, Алена Шыраева, Ніна Шэпетава-Ульянава, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Святлана Вараб’ёва.
Бягучы год у нашай краіне абве­шчаны Годам малой радзімы, а гэта значыць, што мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць нашы вёскі прыгожымі і камфортнымі для пражывання.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024