З Днём жанчын!

З Днём жанчын!

Дорогие и уважаемые женщины!
Примите самые искренние поздравления с замечательным весенним праздником — Днем женщин!
Во все времена женщина была и остается символом жизни, красоты и очарования.
Женщины Кировщины поистине достойны уважения и восхищения. Роль любящей матери и отличной хозяйки вы прекрасно сочетаете с высоким профессионализмом и целеустремленностью. Вы храните семейный очаг и воспитываете детей, прививая юному поколению кировчан нравственные ценности и трудовые навыки, передаете лучшие семейные традиции.
Вы добросовестно трудитесь, добиваясь больших успехов в самых разных сферах деятельности, оставаясь при этом прекрасными и очаровательными, вдохновляющими мужчин на созидание.
От всей души желаем вам и вашим близким здоровья, счастья и благополучия!
Пусть любовь и тепло всегда наполняют вашу жизнь, пусть в ней будет как можно больше светлых и радостных дней!
Районный исполнительный комитет. Районный Совет депутатов.

Людміла Нічыпараўна ПАЛЕВІЧ, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы:

— Мінулы год быў азнаменаваны тым, што мне прысвоілі званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”. Гэта вельмі прыемна і ўсяляе пачуццё гонару.
Таксама я прымала ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці, і мне было прадастаўлена ганаровае права звярнуцца са сцэны ад імя ветэранаў да ўдзельнікаў сходу.
Увогуле радуе, што на нашай Кіраўшчыне шмат шчырых, працавітых людзей, якія здабываюць ёй славу сваімі адметнымі дасягненнямі. Асабліва прыемна чуць пра поспехі роднай гаспадаркі — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Галоўнае, што на нашай зямлі пануе мір, пра гэта дбае кіраўніцтва нашай дзяржавы, што яшчэ раз прагучала падчас нядаўняй Вялікай размовы Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, СМІ. Беларусы маюць магчымасць працаваць і дабівацца многага ва ўсіх галінах дзейнасці.
Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць былых калег па працы, а таксама ўсіх жанчын раёна з надыходзячым Днём жанчын, пажадаць усяго самага найлепшага.

Наталля Крылова, намеснік дырэктара РЦСАН:

— Поспех нашага калектыву заключаецца ў прафесіяналізме работнікаў, у адданай і добрасумленнай працы, у іх шчырым жаданні дапамагчы кожнаму, хто ў гэтым мае патрэбу. За многія гады ў РЦСАН была наладжана свая сістэма работы, якая дазваляе выяўляць і ўкараняць у дзейнасць новыя метады працы, ісці ў нагу з часам, пераймаць новы вопыт і прымяняць яго ў нашым цэнтры.
Што датычыцца нядаўніх новаўвядзенняў, то ў 2018 годзе з’явілася сацыяльная паслуга ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям’і на бясплатнай аснове. Запатрабаваныя разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі, якія прадстаўляюцца за сацыяльна нізкую плату. Аналізуючы перспектыўнасць развіцця дадзенага накірунку працы, за апошнія гады ўкаранёна 50 відаў платных такіх паслуг.
Старанная работа дае добрыя вынікі — на працягу апошніх 7 гадоў калектыў цэнтра займае прызавыя месцы ў вобласці па выніках агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а па выніках мінулага года ўзнагароджаны дыпломам І ступені.
У межах правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, калектыў цэнтра ўзнагаро­джаны дыпломамі ІІ ступені ў конкурсах па стварэнні альбома памяці “Прафесія дабра і міласэрнасці. Гісторыя і сучаснасць” і дэкаратыўна-прыкладной творчасці на тэму “100 год роднай сістэме”.
Спецыялісты цэнтра і грамадзяне, якія наведваюць яго аддзяленні, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі розных раённых, занальных, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў, выстаў: кірмаш рамёстваў “Бабруйск — скарбніца народных талентаў”, турысцка-прыкладное мнагаборства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Турзлёт-2018”, міжрэгіянальны фестываль “Разам з сябрамі” для грамадзян пажылога ўзросту, абласны фестываль-конкурс для грамадзян пажылога ўзросту “Гуляй гармонік!” і многія іншыя.Таксама прымаем удзел у міжнародных мерапрыемствах. Самі з’яўляемся арганізатарамі міжрэгіянальнага фестывалю “Калядныя сустрэчы сяброў” для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Для арганізацыі вольнага часу і зносін, развіцця творчага патэнцыялу наведвальнікаў аддзяленняў арганізавана работа 4 працоўных майстэрняў, 5 валанцёрскіх гурткоў і 3 валанцёрскіх клубаў па інтарэсах у розных напрамках.
У цэнтры дзейнічае форма работы па падрыхтоўцы маладых інвалідаў да рамеснай дзейнасці. Гэта дазваляе не толькі атрымліваць задавальненне ад працы, але і забяспечвае працаўладкаванне інваліда як рамесніка з рэалізацыяй сваіх вырабаў, дае ім дадатковы заробак.
Большая частка нашага калектыву — жанчыны. Усе яны клапатлівыя, спагадлівыя, спачуваючыя чужой бядзе. За добрасумленную працу, высокую якасць прадастаўляемых паслуг грамадзянам пажылога ўзросту і інвалідам хочацца выказаць падзяку спецыялістам па сацыяльнай рабоце Людміле Дарошка, Анастасіі Акуліч, Юліі Цітовай, Марыне Лебедзевай, Валянціне Русецкай, Вользе Дзятлавай, Валянціне Яраш, Вользе Чэханадскай, Надзеі Курбацкай, Ліліі Навуменка, Таццяне Зайцавай, інспектару па асноўнай дзейнасці Маргарыце Шамедзька, інструктарам па працоўнай тэрапіі Вераніцы Пятрушы і Вользе Бутаравай, сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ірыне Анціпенка, Любові Салановіч, Вользе Шынкарэнка, Ірыне Галомзік, Святлане Шаранковай, Ірыне Аўсянік, Анастасіі Ждановіч, Валянціне Гарох, Святлане Брацянковай, Валянціне Міхалап, сядзелкам Надзеі Цярэнцьевай, Вользе Шлапаковай, Галіне Кучковай, Таццяне Кухаравай. Віншую нашых жанчын з надыходзячым святам і хачу пажадаць, каб у іх доме заўсёды былі шчасце, спакой і радасць.

Галіна ЛЁГКАЯ, аператар машыннага даення МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, узнагаро­джана медалём “За працоўныя заслугі”:

— 8 Сакавіка для мяне, як, пэўна, для ўсіх жанчын — дзень жаданы і любімы. Але правяду я большую частку яго на рабочым месцы: у жывёлагадоўлі пра- цэс наладжаны штодзённа. Разам з напарніцай Ірынай Сушко абслугоўваем 380 галоў дойнага статка. А ў рагуль святаў і выхадных не бывае (усміхаецца).
Аднак падстаў для суму зусім няма. Па-першае, я люблю сваю прафесію. Жывёлагадоўля напрамую звязана з забеспячэннем харчовай незалежнасці краіны, і я рада, што маю да гэтага дачыненне. Летась мая праца была адзначана медалём “За працоўныя заслугі”, чым я вельмі ганаруся. Высокую дзяржаўную ўзнагароду ў Палацы Рэспублікі ўручыў тагачасны прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
А па-другое, прыемныя сюрпрызы і падарункі ад мужа, які працуе вадзіцелем у ААТ “Кіраўскае рай- аграпрамтэхзабеспячэнне”, дзвюх дачок, унука я звычайна атрымліваю напярэдадні — 5 сакавіка ў мяне дзень нараджэння. І менавіта ў гэты дзень я імкнуся ўзяць выхадны, мы звычайна збіраемся за святочным сталом. А ўжо на Дзень жанчын я “раблю адгул” камусьці з калег па цэху.
Родныя дораць мне кветкі ў вазонах — аб гэтым іх прашу сама, бо наогул люблю кветкі, вырошчваю іх і вельмі шкадую, калі іх зрываюць ці зразаюць — яны ж жывыя…

Ніна ЛЯЎКОВІЧ, перадавая даярка КСУП “Жылічы”, узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”:

— У нашай сям’і свята 8 Сакавіка ўспрымаецца як яшчэ адна цудоўная магчымасць сабрацца ў вузкім сямейным коле за святочным сталом. Прыемна ў гэты дзень чуць віншаванні ад сваіх родных, калег па працы, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, самой віншаваць знаёмых жанчын з гэтым цудоўным веснавым днём.
Мінулы і пачатак сёлетняга года асабіста для мяне быў насычаны яркімі і запамінальнымі на ўсё жыццё падзеямі. Адна з іх — удзел у 2018 годзе ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны краіны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў ліку іншых уручыў мне ордэн Пашаны. Такія адносіны да нас, прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны, многае значаць. Прыемна, што наша добрасумленная праца, старанныя адносіны да даручанай справы адзначаюцца на такім высокім дзяржаўным узроўні. Гэта дае ў працы значны стымул, яшчэ больш хочацца ўсе свае сілы і вопыт накіроўваць на паляпшэнне паказчыкаў вытворчасці работы жывёлагадоўчай галіны, што, у сваю чаргу, дапаможа палепшыць фінансава-эканамічны стан нашага сельгаспрадпрыемства, раёна ў цэлым.
Летась мне быў аказаны высокі давер: у ліку іншых я была ўдастоена спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года Магілёўшчыны” і занесена на абласную Дошку гонару.
Сёлета ў саставе дэлегацыі нашага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, дзе былі ўшанаваны заслужаныя работнікі АПК Прыдняпроўскага краю. З рук першага намесніка старшыні аблвыканкама Мікалая Кароціна атрымала юбілейны медаль “100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі”.
Нягледзячы на тое, што праца ў жывёлагадоўлі ніколі не лічылася лёгкай, сваю работу я вельмі люблю і атрымліваю ад яе выканання сапраўднае задавальненне. А яшчэ важна, калі цябе акружае калектыў калег-аднадумцаў: толькі аб’яднаўшы намаганні, мы здольныя выканаць пастаўленыя задачы. І гэта тычыцца не толькі жывёлагадоўлі, такі падыход неабходны ў любой сферы дзейнасці, у любой справе.
Для мяне надзейнай апорай і падтрымкай у жыцці з’яўляецца мая сям’я: муж Віктар Андрэевіч і дачка Юлія, якая ўжо сама стала матуляй. Асаблівая мая радасць і крыніца шчасця — гэта ўнучка. Заўсёды з нецярпеннем чакаю яе прыезду, яна, як сонейка, напаўняе жыццё прыемнымі момантамі.
Як напэўна і для многіх жанчын, для мяне паняцце жаночае шчасце — гэта калі добрыя і паважлівыя адносіны з мужам, паслухмяныя дзеці, любімая работа, калі ёсць дом, калі твае родныя здаровыя. Калі раніцай з радасцю ідзеш на працу, а ўвечары — дадому. Здаецца, ўсё гэта — звычайныя рэчы, але для мяне яны вельмі важныя…

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024