“З любоўю да малой радзімы, па-гаспадарску — да зямлі”

“З любоўю да малой радзімы,  па-гаспадарску — да зямлі”

Менавіта з такіх слоў пачалася наша размова з Мікалаем Дзмітрыевічам Лянкевічам, які ў лютым адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Чалавек у раёне ён добра вядомы, асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення. Больш за 50 гадоў ён адпрацаваў у “Рассвеце”: за гэты час прайшоў шлях ад касіра, сакратара да галоўнага агранома, намесніка старшыні гаспадаркі. На працягу некалькіх гадоў выбіраўся сакратаром парткама калгаса. Ён мае ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР”. Для моладзі знаёмства з гэтым чалавекам можа стаць сапраўдным прыкладам любові да мясцін, дзе нарадзіўся і вырас, адданасці справе, якая стала сэнсам жыцця.

Мікалай Дзмітрыевіч Лянкевіч прымае віншаванні з нагоды 80-гадовага юбілею ад намесніка старшыні ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па ідэалагічнай рабоце Наталлі Шапавалавай і начальніка ідэалагічнай работы Яўгенія Пішчаліна.
Падзяку абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак уручыў юбіляру і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

Менавіта мышкавіцкую зямлю і яе краявіды Мікалай Дзмітрыевіч лічыць самымі прыгожымі і мілымі сэрцу, хаця за сваё жыццё аб’ездзіў шмат краін.
Дзяцінства нашага героя прыйшлося на цяжкі перыяд — спачатку Вялікая Айчынная вайна, а потым — не менш складаныя пасляваенныя гады. У сям’і гадавалася 5 дзяцей, жылі бедна — голад, адсут­насць абутку, мінімальны набор адзення — усё гэта ўрэзалася ў памяць. Падчас акупацыі Кіраўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, старэйшая сястра Ларыса разам з іншымі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. На шчасце, пасля Перамогі яна вярнулася дадому. У 1944 годзе Лянкевічы атрымалі на бацьку пахаронку, маці давялося адной гадаваць малых. Усе гэтыя няшчасці падкасілі здароўе жанчыны: дзеці засталіся сіротамі. Каб выжыць, пайсці на працу давялося ўсёй сям’і Лянкевічаў, нягледзячы на ўзрост.
Вядома, гэтыя выпрабаванні не маглі не адбіцца на станаўленні характару Мікалая. Маленькім хлопчыкам ён зведаў усе цяжкасці сялянскай справы: разам з дарослымі шпарка завіхаўся на ферме, на ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў. Для неакрэплых дзіцячых плячэй гэта была нялёгкая праца, але як быць, калі разлічваць даводзілася толькі на сябе?!
У свой час Мікалай Лянкевіч закончыў Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум, пазней, без адрыву ад вытворчасці — Беларускую сельгасакадэмію. Каб падмацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды практычнымі навыкамі Мікалай Дзмітрыевіч пераходзіць працаваць памочнікам брыгадзіра, потым брыгадзірам. Да любой даручанай справы заўсёды ставіўся адказна, добрасумленна, быў у пошуку новых перспектыўных тэхналогій у агранаміі, смела браўся за ўсё новае і перадавое. Таму, напэўна, і вырашыла кіраўніцтва калгаса даверыць спецыялісту адну з самых адказных пасад — галоўнага агранома.
З раніцы і да позняй ночы, у любое надвор’е ён знаходзіўся на сельгаспалетках: кантраляваў ход работ, назіраў за станам раслін, тэрмінова прымаў рашэнні пры нейкіх няштатных сітуацыях. Ён жыў справай, якой займаўся, праяўляючы свой няўрымслівы характар, прафесійную інтуіцыю, уменне знаходзіць падыход да людзей і, вядома, строга захоўваючы тэхналогіі вырошчвання кожнай асобна ўзятай культуры. У гэтым пытанні аграном быў вельмі скрупулёзным. Якія работы і ў які час трэба праводзіць, якія насенне і гатункі выбраць, чым змагацца супраць шкоднікаў і хвароб, якія ўгнаенні і падкормкі ўносіць — усё гэта пралічвалася да дробязей.
Вынікам плённай сумеснай працы кіраўніцтва калгаса, яго спецыялістаў і працаўнікоў сталі шматлікія перамогі ў рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтвах. У асабістай скарбонцы дасягненняў Мікалая Лянкевіча — ордэн Дружбы народаў, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, шматлікія Ганаровыя граматы аблвыканкама, райвыканкама.
Пашчасціла яму, лічыць Мікалай Дзмітрыевіч, больш за 10 год адпрацаваць поплеч з легендарным К.П.Арлоўскім. Ён запомніўся патрабавальным кіраўніком, прычым не толькі да іншых, а і да сябе, але справядлівым і адказным. Менавіта Арлоўскі навучыў сяльчан не баяцца цяжкасцей, ставіць перад сабой самыя грандыёзныя задачы і вырашаць іх. Толькі дзякуючы такім адносінам да справы, упэўнены Лянкевіч, калгас “Рассвет” за непрацяглы час дабіўся высокіх вынікаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, стаў адной з самых развітых і эканамічна стабільных гаспадарак былога Савецкага Саюза.
Працягваў слаўныя традыцыі Арлоўскага В.К.Старавойтаў. Па словах героя гэтых радкоў, Васіль Канстанцінавіч заўсёды падтрымліваў наватарскія ідэі ў раслінаводстве. У “Рассвеце” шмат эксперыментавалі па вырошчванні розных сельгаскультур, аналізавалі, што дало добры ўраджай, а што “не прыжылося” на беларускіх землях. За насеннем іншы раз ездзілі нават за мяжу. Варта адзначыць, што рассветаўцы і дагэтуль якасці і селекцыйным дадзеным насеннага матэрыялу надаюць асаблівую ўвагу.
У 65 гадоў Мікалай Дзмітрыевіч выйшаў на заслужаны адпачынак, але сваё захапленне агранаміяй не пакідае і да сённяшняга часу. Ён — у пастаянным пошуку: цікавіцца сусветнымі навінкамі і дасягненнямі селекцыі, агранаміі і затым увасабляе гэта ў жыццё на сваім прысядзібным участку. І сапраўды, аднаго позірку на прыдамавую тэрыторыю хапае, каб зразумець, што тут жыве не проста сапраўдны гаспадар, а чалавек, які ведае пра расліны літаральна ўсё.
Сядзець без справы — гэта не пра Мікалая Дзмітрыевіча. На пенсіі ён знайшоў сабе яшчэ адно захапленне — пчалярства. Як вынік — салодкім духмяным мёдам забяспечаны ўсе родныя і знаёмыя.
Дапамагаюць і падтрымліваюць бацьку ў розных справах сыны Анатоль і Сяргей, якім ён з дзяцінства прывіў любоў да родных мясцін і малой радзімы.
Анатоль сваё жыццё прысвяціў вайсковай службе. Разам з сям’ёй ён жыве на Дальнім Усходзе ў г.Амурску.
Малодшы — Сяргей, застаўся на Кіраўшчыне, як і бацька знайшоў сваё прызванне ў сельскагаспадарчай галіне, зараз працуе дырэктарам КСУП “Чырвоны баец”. Пры сустрэчы бацька і сын часта абмяркоўваюць розныя пытанні аграпрамысловага комплексу, да таго ж, Мікалай Дзмітрыевіч, які мае багаты вопыт работы ў раслінаводчай галіне, заўсёды дае сыну карысныя агранамічныя парады, да якіх той заўсёды прыслухоўваецца.
Радуюць М.Д.Лянкевіча сённішнія дасягненні рассветаўцаў, праводзімыя работы па будаўніцтве новых аб’ектаў, рэканструкцыі маючыхся памяшканняў, узрастаючая культура земляробства, сучасная тэхніка, працуючая на сельгас­палетках. Ён спадзяецца, што яго любімая мышкавіцкая зямля і надалей будзе прыгажэць і радаваць земляробаў важкімі ўраджаямі.
Чалавек, які абраў сваёй справай агранамію, лічыць Мікалай Дзмітрыевіч, акрамя таго, што павінен валодаць добрымі ведамі па біялогіі, раслінаводстве, аграхіміі, селекцыі, насенняводстве і іншых сумежных навуках, проста абавязаны любіць зямлю і працу на ёй.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МіКЕШіНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024