Меліяратары Кіраўшчыны працуюць над тым, каб землі раёна былі ўрадлівымі

Меліяратары Кіраўшчыны працуюць над тым, каб землі раёна былі ўрадлівымі

Сяргей Лысенка і Леанід Сцепаненка працуюць з адкоснай касой на абкошванні каналаў і асушальнікаў раёна

Леанід Капусцін

Праца меліяратараў спрыяе больш якаснаму вядзенню земляробства, увядзенню ў севазварот невыкарыстоўваемых раней зямельных плошчаў, павышэнню ўрадлівасці глебы. Чым жыве калектыў «ПМК-97 Вадбуд» напярэдадні прафесійнага свята, расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксандр КАЗЕКА:

— У коле нашых спраў — меліярацыйныя работы, праца на зямлі, рэканструкцыя і абслугоўванне раней пабудаваных аб’ектаў, а таксама падтрымка ў спраўным стане меліярацыйных сістэм і збудаванняў у мэтах захавання і эфектыўнага выкарыстання меліяраваных земляў. Канчатковая мэта нашай працы — атрыманне аграрыямі высокіх ура­джаяў сельгаскультур на асушаных землях.
Акрамя гэтага, займаемся рэканструкцыяй МТФ, уладкаваннем інжынерных сетак водазабеспячэння і каналізацыі, вядзем пракладку закрытага дрэнажу, уладкаванне і рамонт дрэнажных вусцяў, будаўніцтва новых гідратэхнічных збудаванняў, вадаёмаў, пад’язных дарог і г.д.
Нашым калектывам прадпрымаюцца розныя захады па паляпшэнні эканамічнага стану прадпрыемства, пошуку рэзерваў павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
Так, летась працавалі не толькі на аб’ектах Кіраўшчыны, на ўладкаванні сажалак і вадаёмаў, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, займаліся таксама рэканструкцыяй меліярацыйных сетак у Асіповіцкім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Сёлета гэтыя работы працягваем.
Варта адзначыць, што ў апошнія гады ўсё больш увагі надаецца правядзенню мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці меліяраваных земляў і росту прадукцыйнасці сельгасугоддзяў.
Як і ў любой прафесіі, вельмі важна, калі працуе каманда аднадумцаў, калі людзі адказна ставяцца да даручанай справы, выконваюць яе добрасумленна.
У нашым калектыве шмат вопытных спецыялістаў, сапраўдных прафесіяналаў. Многія з іх аддалі рабоце ў меліярацыі не адзін дзясятак гадоў. Радуе і тое, што ў апошнія гады прыходзяць дастойныя маладыя кадры. Гэта дае спадзяванне, што сваю асноўную задачу мы і надалей будзем выконваць у поўным аб’ёме.
Упэўнены, што ў меліярацыі выпадковых людзей не бывае. Прадстаўнікі гэтай прафесіі павінны ведаць асаблівасці і катэгорыі грунтаў, біялагічныя асаблівасці сельгаскультур, арганізацыю і тэхналогію вытворчасці зямельных работ, валодаць тонкасцямі работы на меліярацыйнай тэхніцы. Не на апошнім месцы — агульная вынослівасць і загартоўка, бо работнікам даводзіцца працаваць на адкрытым паветры ў любое надвор’е і ў любую пару года. Аднак, калі бачыш вынікі сваёй працы, калі на былых балатах растуць важкія ўраджаі, адчуваеш сапраўднае, ні з чым не параўнальнае задавальненне. Значыць, наша праца неабходная.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024