Эканаміст — прафесія адказная

Эканаміст — прафесія адказная

Як бы імкліва ні мяняўся час, прафесія эканаміста была і застаецца адной з самых запатрабаваных. І невыпадкова, бо высокакваліфікаваны эканаміст з’яўляецца цэнтрам акумулявання фінансавай і эканамічнай дзейнасці прадпрыемства ў цэлым і стабільнай работы ўсяго калектыву. А калі кантраляваць і курыраваць даводзіцца ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, як гэта робіць начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана, то адказнасць узрастае ў разы.

Прафесію эканаміста Антаніна Сяргееўна лічыць дынамічнай і цікавай: спецыяліст пастаянна сутыкаецца з новымі патрабаваннямі, змяненнямі ў заканадаўстве, займаецца планаваннем, распрацоўкай праграм, фінансавай справаздачнасцю — за гэтымі даволі сухімі словамі задачы і алгарытмы, паспяховае рашэнне якіх прыносіць эканамісту асаблівае задавальненне, бо ёсць магчымасць уносіць свае прапановы і ідэі.
Сваю прафесію жанчына абрала мэтанакіравана і ўдумліва. Яшчэ ў школе яна адчувала здольнасці да дакладных навук і марыла працаваць з лічбамі. Выбар будучай прафесіі падтрымалі і родныя. Пасля заканчэння школы Антаніна паступіла ў Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж. Першым яе працоўным месцам стаў СВК “Калгас Свярдлова”, дзе маладому спецыялісту даручылі пасаду бухгалтара па раслінаводстве. Жаданне пазнаваць штосьці новае, павышаць кваліфікацыю і свой прафесійны ўзровень падштурхнулі Антаніну Сяргееўну да навучання ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, якую яна паспяхова закончыла ў 2010 годзе.
Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства заўсёды адзначала высокую адказнасць бухгалтара, дакладнасць у выкананні сваіх абавязкаў, таму зусім хутка Антаніну Смятана запрасілі на пасаду галоўнага эканаміста СВК “Калгас Свярдлова”.
А ў 2016 годзе вопытнаму і высокакваліфікаванаму спецыялісту прапанавалі ўзначаліць аддзел эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. З гэтага часу Антаніна Сяргееўна курыруе работу ўсіх эканамістаў сельгасарганізацый раёна. Як чалавек добразычлівы, яна ніколі не адмаўляе ў дапамозе, абавязкова акажа метадычную дапамогу, параіць падначаленым, як знайсці выхад у вырашэнні той ці іншай эканамічнай задачы.
На здымку: начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана абмяркоўвае надзённыя пытанні з галоўнымі эканамістамі сельгас­арганізацый раёна — Сяргеем Гур’янавым з КСУП “Ніва-Барсукі”, Надзеяй Пузевіч з ААТ “Дабаснянскае”, Міхаілам Дэ­дзенка з КСУП “Жылічы”, Алегам Дземянковым з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, Дзмітрыем Сяргейчыкам з КСУП “Чырвоны баец”.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024