Яны дораць людзям свята…

Яны дораць людзям свята…

Яркім і насычаным, шчырым ад віншаванняў і слоў удзячнасці за самаадданую працу стаў канцэрт, прысвечаны прафесійнаму святу культработнікаў. Нават у гэты дзень яны, як заўсёды, былі на сцэне, спявалі, танчылі, жартавалі і віншавалі адзін аднаго, бо для гэтых людзей іх прафесія стала ладам жыцця.

Са словамі віншаванняў да прысутных у зале работнікаў культурна-забаўляльных устаноў, музея і бібліятэк, кіраўнікоў і педагогаў дзіцячых школ мастацтваў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава. Яна адзначыла, што прадстаўнікі культуры працу­юць без аглядкі на асабісты час, у будні і выхадныя. Калі іншыя адпачываюць, яны ствараюць добры настрой, весяляць, здзіўляюць і робяць любое мерапрыемства незабыўным. Прадстаўнікі гэтай прафесіі ўпрыгожваюць свет сваімі талентамі, напаўняюць яго творчасцю, захоўваюць і прымнажаюць багатую культурную спадчыну беларусаў.
Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў сферы культуры раёна, людзей, чый неацэнны вопыт дапамагае цяперашнім прадстаўнікам у прафесійнай справе.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшла цырымонія ўзнагароджвання лепшых культ­работнікаў. За шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у раённых, абласных мерапрыемствах і ў сувязі з Днём работнікаў культуры Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі ўзнагароджаны загадчык Мышкавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла Алена Бяляўская, начальнік аддзела кінавідэамерапрыемстваў ЦКС Таццяна Бяляўская, дырэктар Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Кісялёва, метадыст ЦКС Вольга Нігаматуліна, настаўнік харавых дысцыплін дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска Таццяна Цішаева, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі Наталля Хлапкова, загадчык Стайкаўскага сельскага клуба Ніна Шаболда.
На сцэну былі запрошаны маладыя спецыялісты, якія ў бягучым годзе папоўнілі рады культработнікаў раёна. Ганаровыя стужкі і памятныя сувеніры былі ўручаны Крысціне Фаміной, Дзіяне Лебе­дзевай, Вікторыі Шчоткінай, Юліі Гайшун. Пажаданні плённай працы, цярпення і мудрасці ў вырашэнні творчых задач, любові да прафесіі, нязгаснага энтузіязму і мэтанакіраванасці атрымала маладая змена ад Ларысы Гаўрылавай.
У гэты дзень песні і вершы гучалі ў адрас тых, хто верна служыць культуры, хто шчодра дзеліцца сваімі талентам і майстэрствам з іншымі.
Фота Наталлі АЧЫНОВІЧ.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024