Крынічны смак Радзімы…

Крынічны смак Радзімы…

Напярэдадні чарговай гадавіны з дня чарнобыльскай трагедыі Алена Лявоненка, выкладчык матэматыкі і фізікі Чыгірынскай СШ, падзялілася ўспамінамі аб сваёй роднай вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна. Жанчына разам з бацькамі і малодшай сястрой перасяліліся на Кіраўшчыну – у Шалаёўку ў 1990 годзе. За 30 год Кіраўшчына стала другой радзімай для Алены Уладзіміраўны, людзі – блізкімі і дарагімі сэрцу, аднак памяць аб родных Мхінічах, якія сцёрла з твару зямлі чарнобыльская навальніца, жыве ў сэрцы жанчыны заўсёды і часта адгукаецца шчымлівым болем.

Родная для Алены Ляво­ненка вёска да выбуху на Чарнобыльскай АЭС была вялікай і квітнеючай, з рэчкай Калпіта пасярэдзіне, агорнутая лесам. Тут прайшло дзяцінства, пасля вучобы ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова яна вярнулася сюды працаваць у школе, у якой вучылася сама. У 1990 годзе высветлілася, што Мхінічы і многія блізляжачыя населеныя пункты вельмі забруджаныя радыяцыяй, таму іх жыхароў чакала перасяленне, двухпавярховую цагельную школу зачынілі… Жанчына ўспамінае, што яе бацька шмат ездзіў па Беларусі ў пошуках новага месца жыхарства, спыніўся на в.Шалаёўка, прывабіла, у тым ліку і тое, што ёй тут прапанавалі работу настаўніка. 31 жніўня 1990 года сям’я прыехала на новае месца жыхарства, а на другі дзень Алена Уладзіміраўна стала вучыць пачаткоўцаў у Шалаёўскай школе. У гэтай вёсцы жанчына сустрэла свайго будучага мужа, тут нарадзілася яе дачка Таццяна. Аднак бацькі Алены Лявоненка не змаглі прывыкнуць да новых мясцін і праз нейкі час пераехалі на Дрыбіншчыну, куды перасялілася большая частка іх былых аднавяскоўцаў.
Амаль кожны год жанчына стараецца наведаць Мхінічы, часцей за ўсё, каб пабываць на могілках, дзе пахаваны родныя. Штогод, напярэдадні 7 лі­пеня – Дня Раства Хрысціцеля Гасподня Іаана на тэрыторыі былой вёскі бывае асабліва шматлюдна: па даўняй народнай традыцыі, што існавала амаль да апошняга дня жыцця Мхініч, менавіта ў гэую дату тут наладжваліся вялізныя кірмашы, на якія збіраліся жыхары навакольных вёсак і пасёлкаў, напрыклад, Завадок і Жураўлі, а таксама з Гомельшчыны і Браншчыны. Алена Лявоненка разам з мужам і дачкой бывае на такіх сустрэчах, ні адна з якіх не абыходзіцца без слёз і дарагіх сэрцу ўспамінаў.
Месца, дзе стаяла родная хата, на жаль, ужо зарасло лесам, таму нават падысці да яго зараз нельга. Наогул, ад некалі вялікай і квітнеючай вёскі засталася тонкая палоска асфальту на былой цэнтральнай вуліцы. Калі ідзеш па ёй, яшчэ можна разгледзець, дзе стаялі хаты і раслі сады, нават можна палюбавацца мнагалетнімі раслінамі, якія красаваліся на кветніках, калі вёска яшчэ жыла…
Радуе нашу суразмоўцу тое, што некалькі гадоў таму пачалося аднаўленне мясцовай славутасці – жыватворнай крыніцы ў імя Хрысціцеля Гасподня Іаана. Раней пра лекавыя ўласцівасці вады добра ведалі, лячыліся ёй, але ўсё, на жаль, пасля Чарнобыля прыйшло ў заняпад… Намаганнямі жыхароў былых Мхініч і вяскоўцаў з суседняга населенага пункта Выдранка, у тым ліку настаяцеля храма Дзімітрыя Растоўкага айца Віктара, крыніцу добраўпарадкоўваюць, побач узвялі купель і капліцу. Алена Уладзіміраўна адзначае, што смак крынічнай вады застаўся тым жа, як і раней, у яе дзяцінстве і юнацтве, – смак Радзімы…
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024