“Кветкі Вялікай Перамогі”
Актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” удзельнічаюць у рэспубліканскім патрыятычным праекце “Кветкі Вялікай Перамогі”.
У яго межах прадстаўнікі саюза моладзі пад дэвізам “Беларусь памятае. Ніхто не забыты. Нішто не забыта” займаюцца добраўпарадкаваннем помнікаў і абеліскаў, воінскіх пахаванняў. Так, вучнёўскі і працоўны калектыў Чыгірынскай і Павлвіцкай СШ прывялі ў парадак брацкія магілы, у якіх – астанкі салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсках Залітобічы і Нямкі, Паўлавічы, добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол гэтых воінскіх пахаванняў.
Маладзёжны праект “Кветкі Вялікай Перамогі” стартаваў па ініцыятыве ГА “БРСМ” у 2015 годзе, закліканы ўмацаваць адзінства беларускага народа і аддаць даніну павагі і мужнасці герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Акрамя акцый па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, у мерапрыемствы гэтага праекта ўваходзяць інтэрнэт-чэлендж «#Беларусьпомнит», эстафета памяці “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” і марафон “Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі”.