Абласны семінар-вучоба па ахове працы адбыўся ў Кіраўскім раёне

Абласны семінар-вучоба па ахове працы адбыўся ў Кіраўскім раёне


На мінулым тыдні на базе Кіраўскага раёна адбыўся абласны семінар-вучоба па па тэме “Удасканаленне работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, стварэнне патрабуемых санітарна-бытавых умоў для работнікаў АПК”. Месцам правядзення тэарэтычнай і практычнай частак стала ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Сярод удзельнікаў – галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы сельгасарганізацый, спецыялісты па ахове працы ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў нашага, Бабруйскага, Асіповіцкага, Клічаўскага і Глускага раёнаў.

Звяртаючыся да прысутных, першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Малахаў адзначыў важнасць і актуальнасць тэмы семінара-вучобы. Па яго словах, менавіта ад забеспячэння дастойных і бяспечных умоў працы для работнікаў залежыць самае галоўнае – іх здароўе і жыццё.

Падрабязна аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове працы ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” расказаў інжынер па ахове працы Уладзімір Згібнеў. Так, у РАПТЗ працуе 250 чалавек, з якіх 45 механізатараў і 20 вадзіцеляў. Машынна-трактарны парк сельгаставарыства налічвае каля 75 адзінак тэхнікі. Удзельнікі семінара-вучобы даведаліся, як у сельгаставарыстве ажыццяўляецца парадак атрымання пуцявых лістоў, наладжаны кантроль за станам вадзіцеляў і механізатараў. Прагучала інфармацыя аб правілах правядзення інструктажоў па тэхніцы бяспекі, навучання і стажыроўкі работнікаў, стварэнні належных санітарна-бытавых умоў.

Першым пытаннем, абмеркаваным падчас практычнай часткі семінара-вучобы, стала ажыццяўленне кантрольна-прапускнога рэжыму на тэрыторыю РАПТЗ. Дзмітрый Малахаў звярнуў увагу прысутных на неабходнасць своечасовай ачысткі тэрыторый ад снегу і правядзення супрацьгалалёдных мерапрыемстваў. Было адзначана, што менавіта такія, на першы погляд, “дробязі” часцяком прыводзяць да траўміравання людзей.

Працягвалася размова ў мехмайстэрні сельгаставарыства. Тут былі ўсталяваны інфармацыйныя сталы, дзе размяшчалася дакументацыя, якую павінны весці спецыялісты па ахове працы. Прадстаўлены спецадзенне, сродкі аказання меддапамогі і праверкі стану работнікаў на наяўнасць алкагольнага ап’янення.

Начальнік рамонтнай майстэрні механізаванага атрада Юрый Русецкі даў тлумачэнні аб парадку выпуску сельскагаспадарчага транспарту на лінію, расказаў аб прад’яўляемых патрабаваннях да тэхнічнага стану трактароў і аўтамабіляў, кантролі за самаадчуваннем работнікаў, іх перадрэйсавым аглядзе.

Не засталіся па-за ўвагай пытанні супрацьпажарнай і электрычнай бяспекі.
Старшы інспектар СПіУГ РАНС Аляксандр Жураўскі прадэманстраваў прымяненне сродкаў пажаратушэння, нагадаў асноўныя правілы аператыўных мерапрыемстваў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі як на тэрыторыі сельгаставарыства, так і на палетках падчас правядзення палявых работ.

Пытанні электра- і цеплабяспекі закрануў у сваім выступленні начальнік энергагазінспекцыі Мікалай Русецкі. Ён адзначыў, што ў большасці сваёй бесперабойная і бяспечная работа электрычнай гаспадаркі не патрабуе значных фінансавых сродкаў, часцей за ўсё работнікам гэтай службы трэба элементарна больш адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў.

Памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Іна Арцёмава агучыла пытанні стварэння належных санітарна-бытавых умоў працы і адпачынку для работнікаў сельгасарганізацый. Падрабязна абмеркавалі і пытанне аказання першай медыцынскай дапамогі. Работнік райбальніцы нагадала асноўныя правілы і прыёмы, якія трэба прадпрыняць пры розных здарэннях, каб выратаваць жыццё пацярпеўшаму.
Падводзячы вынікі семінара-вучобы, Дзмітрый Малахаў адзначыў, што спецыялісты па ахове працы павінны быць настойлівымі ў вырашэнні пытанняў, з дапамогай якіх можна пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024