Знаёмцеся: гордасць Кіраўшчыны – выпускнікі-медалісты-2021

Знаёмцеся: гордасць Кіраўшчыны – выпускнікі-медалісты-2021

Прадстаўляем па традыцыі залатых медалістаў Кіраўшчыны.
У 2021 годзе іх сямёра. Гэтыя юнакі і дзяўчаты на працягу 11-ці год настойліва авалодвалі ведамі, адкрывалі і развівалі свае таленты, здольнасці і магчымасці, дасягалі поспехаў у вучобе, творчасці і грамадскім жыцці. Наперадзе іх, як і іншых выпускнікоў, чакае дарога ў самастойнае жыццё. Няхай жа гэты новы шлях стане для ўсіх паспяховым, няхай здзейсняцца ўсе мары і ўвасобяцца ў жыццё мэты. Заставайцеся вернымі сабе і сваім жыццёвым арыенцірам. Шануйце сваю малую радзіму – Кіраўшчыну, якая дала вам пуцёўку ў жыццё!

Марыя АРЛОЎСКАЯ, Мышкавіцкая СШ
У Марыі – дапытлівы розум, яна ўмее сістэматызаваць матэрыял, разважаць, рабіць адпаведныя высновы і абагульняць. Настойлівая ў авалоданні ведамі, выкарыстоўвае спосабы рацыянальнай работы.
Неаднаразова перамагала ў раённых прадметных алімпіядах. Была актыўнай удзельніцай, арганізатарам і натхняльнікам многіх культурна-масавых мерапрыемстваў у класе і школе, іх нязменнай вядучай.
У Марыі развіта самасвядомасць і адэкватная самаацэнка. Умее ўдзельнічаць у спрэчках, дыскусіях, здольная адстойваць свае ідэі.
Валодае багатым унутраным светам, мае высокі ўзровень выхавання. Любіць чытаць.
Па характары – сціплая, акуратная, мае эстэтычны густ, камунікабельная, талерантная, умее супрацоўнічаць, заўсёды гатова аказаць дапамогу іншым.

Дар’я ХРАМЦОВА, Чыгірынская СШ
За час навучання зарэкамендавала сябе як здольная, арганізаваная і старанная вучаніца.
Валодае добрай памяццю, што дапамагае ёй хутка засвойваць матэрыял, развітым вусным і пісьмовым маўленнем. Лёгка ўмее пераключацца з аднаго віду дзейнасці на іншы.
Шмат разоў станавілася прызёрам алімпіяд і конкурсаў рознага ўзроўню.
Грамадскія даручэнні выконвае добрасумленна, імкнецца да дасягнення свядома пастаўленых мэт.
З’яўлялася сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”. Мае выдатныя артыстычныя здольнасці.
Таварыская, тактоўная і добразычлівая, сярод сяброў карыстаецца аўтарытэтам. У зносінах – на­дзейная, да старэйшых ставіцца з павагай. Не паддаецца адмоўнаму ўплыву, мае ўласнае меркаванне і ўмее яго адстойваць.

Аляксандр БЯРОЗКА, СШ №1
Падчас вучобы праявіў сябе як чалавек высокіх інтэлектуальных здольнасцей, прынцыповы, камунікабельны, адказны.
Аляксандр – неаднаразовы пераможца раённых, абласных чэмпіянатаў па інтэлектуальных гульнях у саставе каманды “З міру па нітцы”, удзельнік тэлевізійнай гульні “Я ведаю”, займаў прызавыя месцы ў раённых творчых конкурсах.
Актыўная жыццёвая пазіцыя, мэтанакіраванасць дазваляюць яму дасягаць пастаўленых мэт і імкнуцца да новых вышынь.
У мінулым навучальным годзе стаў удзельнікам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі сярод вучняў X-XI класаў.
Карыстаецца аўтарытэтам сярод аднакласнікаў і сяброў, умее даць дзейсную параду, дапамагчы ў складанай сітуацыі.

Лізавета ПЯЛАВА, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага
За час вучобы праявіла высокія інтэлектуальныя здольнасці. Творча, дакладна, мэтанакіравана падыхо­дзіла да выканання пастаўленых задач, адказна, скрупулёзна ставілася да засваення вучэбнай праграмы.
Валодае лагічным розумам, умее сістэматызаваць матэрыял за межамі вучэбнай тэмы. Гэтыя якасці дапамаглі Лізавеце ў 2018 і 2019 гадах стаць прызёрам другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы і фізіцы, атрымаць заахвочвальны водгук у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.
Уменне прымяняць даследчыя навыкі паспрыяла таму, што дзяўчына заваявала пераможныя месцы ў конкурсах даследчых і навукова-практычных работ розных узроўняў.
Жыццярадасная, пазітыўная. Працуе над павышэннем свайго інтэлектуальнага ўзроўню, развівае творчыя здольнасці.

Аліна ПАЦЯГОВА, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага
Акдкрытая ў зносінах, камунікабельная, добразычлівая.
Уменне прымаць самастойныя рашэнні новых для яе задач з выкарыстаннем элементаў навуковых даследаванняў, фармуляваць высновы і заканамернасці дазволілі Аліне стаць пераможцам у рэспуб­ліканскім этапе конкурсу праектаў “100 ідэй для Беларусі”, прызёрам у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку-2020” і інш.
Прынцыповая, здольная адстаяць свой пункт гледжання, падтрымаць гутарку на любую тэму.

Ксенія КОТАВА, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага
Шчырая, добразычлівая, міла­сэрная. Заўсёды нясе адказнасць за свае ўчынкі, імкнецца да гарманічных адносін. Умее дакладна абазначыць сваю пазіцыю, адстаяць погляды і перакананні.
Неаднаразова была прызёрам абласной алімпіяды па англійскай мове. У 2020/2021 навучальным годзе заняла 3 месца у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па гэтым вучэбным прадмеце.
Перамагала ў конкурсах і творчых іспытах розных узроўняў.
Выхаваная, тактоўная, самастойная ў прыняцці рашэнняў.

Дарыя ДРОЗД, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага
Камунікабельная, мэтанакіраваная, працаздольная.
Неаднаразова з’яўлялася пераможцай раённых алімпіяд па беларускай мове.
Мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Уменне добра наладжваць зносіны дапамагаюць Дарыі дасягаць пастаўленых мэт і імкнуцца да перамог.
Вызначальнымі рысамі характару дзяўчыны з’яўляюцца адказнасць, пачуццё таварыскасці, дакладнасць і неабыякавасць у справах.
Мае высокія інтэлектуальныя і арганізатарскія здольнасці.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх