Распачаты збор сродкаў для стварэння помніка Змітраку Бядулю
У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны – перапахаванне астанкаў Самуіла Яфімавіча Плаўніка (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачаты збор сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання. У гэтых мэтах установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю:
Разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032
Прапануем усім жадаючым зрабіць узнос ва ўшанаванне памяці выдатнага беларускага пісьменніка.