Сіла народа – у адзінстве пакаленняў

Сіла народа – у адзінстве пакаленняў

Жыхары Кіраўшчыны падзяліліся меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства.
Юрый САФРОНАЎ, настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, фізічнай культуры і здароўя СШ №1, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
– У адзінстве пакаленняў – наша сіла. І гэта пацвярджае ўвесь гістарычны шлях беларускага народа.
Беларусь у розныя перыяды сваёй гісторыі была арэнай разбуральных войнаў. Самай маштабнай і жорсткай стала Вялікая Айчынная. Але наш народ адстаяў суверэнітэт і незалежнасць.
І галоўная роля ў гэтым – братэрская згуртаванасць, адданасць Айчыне.
Свята народнага адзінства – даніна памяці беларусам за іх нязломнасць перад небяспекай, сілу духу, годнасць. Пераемнасць пакаленняў – вельмі важная. Мы, нашчадкі салдат Перамогі, разумеем, што толькі разам здольныя пераадолець любыя перашкоды, зберагчы мір на нашай зямлі і ўпэўнена ісці ў будучыню!

Марына СТАФЕЕВА, старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў:
– Дзень народнага адзінства – гэта свята патрыятызму, узаемаразумення і яднання народа. Яно з’явілася ў нашым календары ўрачыстасцей зусім нядаўна, аднак тое, з якім шырокім размахам адзначаецца па ўсёй краіне, упэўнена дэманструе – беларускі народ здольны захоўваць традыцыі, каштоўнасці, спадчыну.
Сумеснымі намаганнямі мы павінны беражліва ставіцца да памяці аб вялікіх здзяйсненнях былых пакаленняў і передаваць яе нашчадкам – дзеля ўпэўненай, шчаслівай будучыні.
Мы – беларусы – будзем жыць у сваёй краіне як моцная, дружая і мірная сям’я, члены якой згуртаваны паміж сабой і з’яўляюцца апорай адзін аднаму. Менавіта такой думкі я прытрымліваюся.
Хачу адзначыць, што на тэрыторыі Паўлавіцкага сельсавета пражываюць сапраўдныя патрыёты сваёй Айчыны, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і самаадданым стаўленнем да працы. З урачыстым, прыўзнятым настроем жыхары Паўлавіч прымалі ўдзел ў велапрабегу па аграгарадках Кіраўшчыны “У адзінстве сіла”. Лічу, што такія мерапрыемствы яшчэ больш згуртоўваюць людзей рознага ўзросту і сацыяльнага статусу, выхоўваюць пачуццё любові да малой радзімы.

Аляксандр ШУНКЕВІЧ, начальнік РАУС:
– Дзень народнага адзінства – маладое для нашай краіны свята, але яно хутка стала для беларусаў нейкім родным, аб’ядноўваючым, даючым надзею на светлую будучыню нашага народа.
Старонкі гісторыі Беларусі яскрава сведчаць аб тым, што толькі разам, толькі падтрымліваючы адзін аднаго мы здольныя захаваць незалежнасць сваёй Радзімы, жыць у міры і згодзе. Ад кожнага з нас, нашых адносін да падзей, якія адбываюцца вакол краіны, залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей і ўнукаў магчымасць быць вольнымі на сваёй зямлі.
Каб захаваць нашу Беларусь, неабходна выхоўваць у моладзі патрыятызм, любоў да сваёй Айчыны, трэба навучыць іх ганарыцца дасягненнямі беларускага народа на самых розных этапах станаўлення дзяржавы.

Ганна БЯЛЯЎСКАЯ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Кіраўскае РАПТЗ”:
– Асаблівую значнасць Дзень народнага адзінства набывае ў Год гістарычнай памяці, які праходзіць у Беларусі. Палітыка нашай дзяржавы арыентавана на тое, каб народ памятаў і ведаў сваю гісторыю. Толькі дзякуючы гэтаму мы можам правільна ацэньваць дзень сённяшні і рабіць адпаведныя вывады.
Калі ў наш час прадпрымаюцца спробы перапісаць гісторыю, важна данасіць людзям і, у першую чаргу, моладзі, праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, ролю савецкага народа ў заваёве Вялікай Перамогі.
Нам усім разам трэба захоўваць свае традыцыйныя каштоўнасці, накіроўваць прафесійныя веды, навыкі на развіццё і працвітанне нашай любімай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Анжэла ГОРБАЧ, загадчык Мышкавіцкага СДК:
– Без перабольшвання хачу адзначыць, што ў нашай Беларусі ёсць будучыня! Магу гэта сцвярджаць як маці траіх дзяцей, прычым, на прыкладзе не толькі сваіх, а і ўсёй нашай моладзі. Сучасныя юнакі і дзяўчаты – мэтанакіраваныя, яны ведаюць, да чаго імкнуцца, умеюць аналізаваць атрыманую інфармацыю, разумеюць, што разам з дарослымі нясуць адказнасць за нашу любімую Беларусь.
Патрыятызм – гэта той падмурак, на якім можна пабудаваць асобу сапраўднага грамадзяніна краіны, і мы, дарослыя, павінны аб’яднаць свае намаганні, каб быць упэўненымі, што нам на змену прыйдуць людзі, якія ніколі не здрадзяць сваёй Айчыне, захаваюць усё самае лепшае, будуць шанаваць баявы і працоўны гераізм старэйшых пакаленняў.

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024