День маці адзначылі на Кіраўшчыне

День маці адзначылі на Кіраўшчыне

 

roncert_MG_1144

“Ты адна такая — каханая, родная” — пад такой назвай на сцэне раённага Дома культуры 14 кастрычніка прайшоў канцэрт-віншаванне з нагоды Дня маці.
Ва ўсім свеце няма больш ганаровага і святога звання, чым Маці. Яна — пачатак чалавечага жыцця, бясконцай любові да сваіх дзяцей, невычэрпная крыніца сілы і надзей. Менавіта да матулі мы звяртаемся ў радасныя ці сумныя моманты свайго жыцця…

У гэты вечар святочная зала РДК сабрала вялікую колькасць гледачоў і самадзейных артыстаў: выканаўцаў, творчыя калектывы, выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў школ, якія прысвяцілі самыя лепшыя і шчырыя словы, музычныя і харэаграфічныя падарункі самым дарагім для ўсіх на свеце людзям — маці.
З Днем маці прысутных жанчын сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што самы важкі ўклад кожнай жанчыны ў развіццё нашай краіны — выхаваць будучае пакаленне, якому давядзецца далей будаваць і ўмацоўваць нашу дзяржаву. Нездарма гавораць: “Рука, калыхаючая калыску, упраўляе светам”. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей — гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы.
Старшыня райвыканкама нагадаў аб мерах, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчыны-маці.

Пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, усебаковай падтрымкі маладых і мнагадзетных сем’яў з’яўляюцца прыярытэтнымі ў дзейнасці выканаўчай улады Кіраўшчыны. Выкананне добрасумленнага матчынага абавязку не застаецца без клопату і ўвагі: высокай узнагароды — ордэна Маці ў раёне ўдастоены 30 жанчын, нарадзіўшыя і выхаваўшыя пяцёра і больш дзяцей. Мнагадзетным маці надаецца асаблівая ўвага, ім прадастаўляюцца дадатковыя сацыяльныя льготы. У раёне пражывае 196 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 615 дзяцей.
Аляксандр Бутараў выказаў жанчынам-маці шчырыя віншаванні і пажаданні. Для іх ад старшыні райвыканкама на сцэну быў вынесены святочны кошык з кветкамі.
На сцэну былі запрошаны жанчыны-маці, якія нарадзілі і выхоўваюць трох і больш дзяцей. Сярод іх — Наталля Хралянкова, Кацярына Лапцева, Кацярына Булачкіна, Ганна Каленік, Ірына Дрозд-Рудкоўская, Вольга Барбарчык, Наталля Дзехцярова. Аляксандр Бутараў уручыў жанчынам кветкі і каштоўныя падарункі.
У цырымоніі ўшанавання жанчын-маці прыняі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч.
Шчырыя словы прагучалі ў адрас жанчын, якім давялося перажыць цяжкія гады ваеннага ліхалецця, а таксама стаяўшым ля вытокаў стварэння нашага раёна: ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Л.І.Манько, Г.В.Каранкевіч, поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы Л.Н.Палевіч, яны атрымалі кветкі і падарункі.
Ушанаваны былі і жанчыны-маці, якія ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод.
Словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сваіх сыноў і дочак прагучалі ў адрас маці, дзеці якіх з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў.
Сярод ушанаваных былі і маладыя матулі, якія спалучаюць выхаванне дзяцей з актыўным грамадскім жыццём.
Усе жанчыны-маці, якія ў гэты вечар мелі гонар быць выкліканымі на сцэну РДК, атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі.
На працягу ўсяго святочнага вечара ў зале панавала атмасфера пяшчоты і любові, а на тварах жанчын ззялі лагодныя і шчырыя ўсмешкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
Больш фота ў нашай групе https://vk.com/kirovetc

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024