Шматгранны свет даследчай дзейнасці – да Дня беларускай навукі

Шматгранны свет даследчай дзейнасці – да Дня беларускай навукі

Капіталам любой краіны лічацца разумныя і адукаваныя людзі, якія працуюць
на карысць роднага краю і свайго народу, дзеля развіцця эканомікі, умацавання суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Гэта могуць быць прадстаўнікі розных сфер, у тым ліку – навуковай. Як вядома, навука – гэта рух наперад, гэта новыя адкрыцці і дасягненні, умацаванне іміджа краіны
на міжнароднай арэне. Менавіта таму ў Беларусі на дзяржаўным узроўні падтрымліваюцца людзі, якія займаюцца даследаваннямі, арыентаванымі на навізну і практычную аддачу. І, як даніна павагі спецыялістам, занятым такой важнай дзейнасцю, у нашай краіне ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі.

Даследчая дзейнасць вучняў з’яўляецца паказчыкам якасці работы любой установы адукацыі. Менавіта таму рабяты, якія дасяга­юць у гэтай сферы значных поспехаў, становяцца пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў даследчых работ, у далейшым атрымліва­юць дзяржаўную падтрымку.
Актыўна ў дадзеным накірунку працуе педагагічны калектыў СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага. Штогод вучні ўстановы адукацыі разам са сваімі настаўнікамі рыхтуюць багаты пазнавальны матэрыял на самыя розныя тэмы. З гэтымі матэрыяламі яны ўдзельнічаюць у розных конкурсах, а ў далейшым выкарыстоўваюць яго падчас вучэбнага працэсу. Варта адзначыць, што прадстаўнікі Кіраўшчыны са сваімі даследчымі работамі нярэдка становяцца пераможцамі раённых, абласных і нават рэспубліканскіх конкурсаў.

Вось і ў бягучым навучальным годзе значных поспехаў у даследчай дзейнасці дасягнуў тандэм у саставе вучаніцы 11 класа Валерыі Філіпец і дырэктара СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага Алены Каранкевіч. З работай “Тэрытарыяльная арганізацыя рынку працы Магілёўскай вобласці” яны сталі пераможцамі раённага і абласнога этапаў. У лютым Валерыя са сваім даследаваннем будзе прадстаўляць Прыдняпроўскі край на рэспубліканскім узроўні.
Як адзначыла ў размове Валерыя Філіпец, сярод асноўных задач даследчай работы – выяўленне і апісанне фактараў, якія ўплыва­юць на фарміраванне рынку працы Магілёўшчыны, вызначэнне рэгіянальных асаблівасцей у структуры рынку працы і тэндэнцый яго змяненняў, распрацоўка рэкамендацый па падтрымцы занятасці насельніцтва вобласці. Падчас збору неабходнага матэрыялу дзяўчына разам з Аленай Міхайлаўнай правялі даследаванні ў самых розных сферах дзейнасці, вызначылі шэраг прычын, якія аказваюць уплыў на рынак працы, міграцыю насельніцтва, дэмаграфію.
Па словах Валерыі, даследаванні яе вельмі захапілі, яна нават спачатку і не ўяўляла, што гэтыя пытанні з’яўляюцца настолькі важнымі, бо тычацца развіцця не толькі вызначанага рэгіёну, а і рэспублікі ў цэлым. Акрамя таго, даследчая работа дапамагла вучаніцы вызначыцца з выбарам будучай прафесіі і навучальнай установы: сваю далейшую адукацыю Валерыя вырашыла звязаць з эканомікай.
Алена Каранкевіч лічыць, што навука – гэта занятак для людзей розных узростаў. Беларусь – багатая краіна на таленавітых і разумных людзей, аб чым сведчыць право­дзімая ў Мінску выстава “Беларусь інтэлектуальная”.
Заняткі даследчай дзейнасцю, на думку Алены Міхайлаўны, могуць быць першай прыступкай да навуковай дзейнасці. Шмат гадоў займаючыся навукова-даследчай работай, яна неаднойчы назірала, наколькі гэта захапляе вучняў, дае ім стымул для больш дасканалага пазнання роднага краю, гісторыі краіны і культурнай спадчыны беларусаў. Без перабольшвання важнымі ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення можна назваць даследчую работу вучняў і настаўніка гісторыі Валянціны Яскевіч аб ролі жанчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, наведванне месцаў і вывучэнне гістарычных звестак аб кровапралітных баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Кіраўскага раёна.
Дэталёва было даследавана жыццё старавераў на тэрыторыі нашага раёна, іх абрады, кулінарныя традыцыі. Быў сабраны багаты матэрыял, які значна ўзбагаціў веды вучняў пра гісторыю роднага краю.
Трыумфальным у навукова-даследчай дзейнасці быў і 2021/2022 навучальны год, калі цяпер ужо выпускніца школы Дар’я Ганчарова са сваёй работай “Ацэнка экалагічнай стабільнасці зямельнага фонду Магілёўскай вобласці” стала пераможцай абласнога этапу і заняла 3-е месца на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024