У Кіраўскім раёне уведзены ў строй новыя МТФ

У Кіраўскім раёне уведзены ў строй новыя МТФ

ferm3ferm1
ferm2

Раённая выязная нарада па пытаннях жывёлагадоўлі, якая адбылася ў мінулы чацвер, уключала ўрачыстую і рабочую часткі. Адбылося адкрыццё чарговых малочна-таварных ферм — “Добасна” СВК “Добасна-агра” і “Лёўкавічы” КСУП “Жылічы”, а таксама былі падведзены вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень — кастрычнік бягучага года ў гаспадарках раёна.
У ходзе абмеркавання пытанняў работы галіны ўдзельнікі нарады наведалі ўведзеныя ў строй і будуючыеся радзільныя аддзяленні і цэхі сухастойных кароў, памяшканні для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы да 80-дзённага ўзросту.
Нарада праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі ветэрынарнай і племянной служб, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы сельгасарганізацый.

Уведзены ў строй новыя МТФ

Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця МТФ “Добасна” вядучыя адзначылі, што ў раёне была запланавана рэканструкцыя 8 малочна-таварных ферм, 6 з якіх ужо функцыянуюць. Увод у эксплуатацыю МТФ у 2015 годзе дазволіць павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы да 9 тыс. 600 галоў, а гэта плюс 748 галоў да ўзроўню 2014 года.
У сваёй прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў ад-значыў, што наш раён традыцыйна знаходзіцца ў вобласці на вядучых пазіцыях па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Каб дынамічна развівацца, нельга спыняцца на дасягнутым, патрэбна будаваць, мадэрнізаваць. Для павелічэння пагалоўя дойнага статка, а, адпаведна, прыросту прадукцыі згодна даручэння Кіраўніка дзяржавы ўзводзяцца новыя МТФ, у прыватнасці, такая ўступае ў строй у СВК “Добасна-агра”. Тэхналагічнае абсталяванне зманціравана і павінна эфектыўна працаваць. Застаецца ў межах трэцяга этапа завяршыць добраўпарадкаванне тэрыторыі. Каб увязаць у адзін цыкл тэхналагічныя моманты, зроблена радзільнае аддзяленне.
Старшыня райвыканкама пажадаў кіраўніцтву і працаўнікам гаспадаркі настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт дзеля таго, каб выйсці на новыя рубяжы.
Як паведаміў дырэктар ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандр Вербінаў, іх арганізацыя асвоіла на рэканструкцыі дадзенага аб’екта 17,5 млрд. руб., і яму прыемна, што будаўнікі маюць дачыненне да надояў і прываг, якія атрымліваюць жывёлаводы.
В.а. кіраўніка гаспадаркі Мікалай Лук’янаў запэўніў, што работнікі галіны сельгаскаапертыва будуць старацца, каб ферма давала належную аддачу, павышаць эфектыўнасць работы.
Удзельнікі семінара-нарады наведалі жывёлагадоўчыя памяшканні, па ходу агляду старшыня райвыканкама, спецыялісты райсельгасхарчу давалі слушныя парады, ставілі задачы, якія неабходна вырашаць.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшло і адкрыццё МТФ “Лёўкавічы”. Дырэктар КСУП “Жылічы” Міхаіл Агафонаў адзначыў у сваёй прамове, што аб’ект пачаў узво-дзіцца ў 2013 годзе, генпадрадчыкам выступіла ААТ “Будкомплекс” г.Бабруйска. Пры складанай фінансавай сітуацыі сёлета львіная доля работ легла на плечы ААТ “ПМК-97 Вадбуд”. Яшчэ неабходна закончыць уладкаванне сянажнай ямы, добраўпарадкаванне тэрыторыі, будаў-ніцтва свідравіны. Увод аб’екта, рэзюмаваў Міхаіл Агафонаў, безумоўна, дазволіць павялічыць вытворчасць малочнай прадукцыі.
У памяшканнях МТФ ішла размова аб арганізацыі вытворчасці малака ў даільнай зале, стварэнні належных бытавых умоў для работнікаў.
Тут таксама ўладкоўваецца радзільнае аддзяленне і цэх сухастою, работы, як пераканаў дырэктар, будуць завершаны ў снежні. Агульны кошт будаўніцтва МТФ — 29 млрд. рублёў.

Важны этап тэхналагічнага цыкла

Па даручэнні кіраўніка раёна сёлета ў гаспадарках праводзіцца рэканструкцыя незадзейнічаных памяшканняў для ўладкавання 7 радзільных аддзяленняў і цэхаў сухастойных кароў, каб увязаць у адзінае цэлае тэхналагічны цыкл вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на новых МТФ. Такая работа ўжо праведзена і дае свае станоўчыя вынікі на МТФ “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”.
Удзельнікі семінара-нарады пераймалі вопыт на гэтым аб’екце.
Старшыня гаспадаркі Уладзімір Ядчанка пракаменціраваў, што “радзілка” была зроблена ў свабодным хлеве за тры месяцы гаспадарчым спосабам. Абышлося гэта ў 680 млн. руб. Ён расказаў аб наладжаным тут рабочым працэсе.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка пракаменціраваў, што тут пастаўлены нецелі за 2 месяцы да расцёлу і сухастойныя каровы. Па правым боку — перадродавая, родавая секцыі і секцыя для даення кароў, і падкрэсліў, што патрэбна, каб тэхналагічна вытрымлівалася кармленне жывёлы. У прыватнасці, сканцэнтраваў увагу на выпайцы цялят малозівам праз зонд: шэраг гаспадарак менавіта так працуюць, і ёсць станоўчы вынік, трэба і астатнім імкнуцца наладзіць гэтак працэс.
Уладзімір Ядчанка давёў да ведама прысутных таксама, што тут жа ў іх будуецца цялятнік, дзе жывёліны будуць утрымлівацца 80 дзён на дарошчванні. Плануецца набыць пастэрызатар.
Аляксандр Бутараў адзначыў, што далей на гатове радзільнае аддзяленне і цэх сухастою ў райаграпрамтэхзабеспячэнні, завяршаецца яго ўладкаванне ў СВК “Калгас “Свярдлова”. Асаблівую ўвагу ён сканцэнтраваў на тым, каб у такіх падраздзяленнях былі створаны належныя ўмовы працы для жывёлаводаў.
На МТФ “Пясцова” СВК “Добасна-агра” таксама ідзе рэканструкцыя старога жывёлагадоўчага памяшкання для ўтрымання маладняку БРЖ.
Аб ходзе рэканструкцыі хлявоў пад радзільнае аддзяленне і памяшканне для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы да 80-дзённага ўзросту ішла размова на МТФ “Барсукі” СВК “Калгас “Ніва”.
На МТФ “Дваранінавічы” СВК “Чырвоны баец” удзельнікам выязнога пасяджэння было паказана, як праводзіцца рэканструкцыя памяшкання для ўтрымання маладняку БРЖ, арганізавана выемка кармоў з сянажных траншэй.
На завяршэнне адбылося плянарнае пася-джэнне. Больш падрабязна аб гэтым — у бліжэйшых нумарах раённай газеты.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024