Усё намечанае — выканана

Усё  намечанае — выканана

electroelectro23

Раён электрасетак адказвае за надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне электраэнергіяй прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і бытавых спажыўцоў горада і сельскіх населеных пунктаў раёна. Гэта ўключае ў сябе як ухіленне наступстваў аварый і пашкоджанняў паветраных і кабельных ліній электраперадач, так і тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт электрасетак згодна графіка. 

Так склалася і стала ўжо добрай традыцыяй, што сваё прафесійнае свята энергетыкі адзначаюць незадоўга да Новага года: калі ўсё навокал свеціцца і зіхаціць ад мноства электралямпачак і ілюмінацый. І ў гэтым значная заслуга калектыву раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга”.
Аб тым, з якімі вытворчымі паказчыкамі калектыў падышоў да свайго прафесійнага свята, наша размова з кіраўніком Рыгорам АЛДАШКІНЫМ:

— Завяршаецца чарговы год, які для калектыву склаўся даволі ўдала. Работнікамі раёна электрасетак капітальна адрамантавана 107 км электрычных ліній напружанасцю 10 кВ, 65 км ліній напружанасцю 0,4 кВ, а таксама 23 закрытых і 57 камплектных трансфарматарных падстанцый. Згодна графіка па расчыстцы прасек ад дробналесся і валцы пагражаючых дрэваў выкананы работы на адлегласці 18 км.
Акрамя гэтага, праведзена мадэрнізацыя высакавольтнага абсталявання на трансфарматарных падстанцыях, якія забяспечваюць электраэнергіяй малочна-таварныя фермы ў аг.Барсукі (СВК “Калгас “Ніва”), в.Пясцова і аг.Добасна (СВК “Добасна-агра”), в.П.Слабада (РАПТЗ). Зараз з дапамогай устаноўленых выключальнікаў, якія ўпраўляюцца дыстанцыйна з дыспетчарскага пульта, з’явілася магчымасць знізіць час на аператыўнае пераключэнне пры магчымых пашкоджаннях у размеркавальных сетках напружанасцю 10 кВ.
— Якія работы сёлета праводзіліся ў населеных пунктах для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў электраэнергіяй?
— Значны аб’ём работ па мадэрнізацыі электрычных сетак напружанасцю 0,4 кВ праведзены ў аг.Мышкавічы: па вул.Будаўнікоў пабудаваны новыя паветраныя лініі з ізаляванымі правадамі замест зношаных і часта выходзячых са строю кабельных ліній. Заканчваем замену электраліній па вул.Зялёнай і вул.Новай.
Аналагічныя работы па мадэрнізацыі сетак выкананы і ў Кіраўску: бытавыя спажыўцы электраэнергіі па вул.Арлоўскага, завулках Першамайскіх ужо падключаны да новых сетак, якасць напружання значна палепшылася. У бліжэйшы час адчуюць змены ў электразабеспячэнні і жыхары часткі вуліцы Першамайскай, вуліц Пятрушы, Піянерскай і Заводскай.
На пералічаных відах работ па мадэрнізацыі электрычных сетак калектывам зароблена звыш 6 млрд. рублёў.
— Рыгор Міхайлавіч, акрамя пералічаных вышэй аб’ектаў чым яшчэ займаюцца работнікі раёна электрасетак?
— Зараз нашы электрыкі працуюць у вёсках Падлужжа, Чыгірынка, Уласавічы, аграгарадках Любонічы і Мышкавічы: устанаўліваюць вынасныя шафы ўліку. Усяго за бягучы месяц будзе ўстаноўлена 100 такіх шафаў на суму 992 млн. рублёў.
Таксама для павелічэння надзейнасці электразабеспячэння МТФ “Колбава” СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” і бытавых спажыўцоў населеных пунктаў Шалаёўка, Чыгірынка, Колбава былі ўстаноўлены 3 дыстанцыйна ўпраўляемыя вакуўмныя выключальнікі з дыспетчарскай г.Кіраўска.
Па прынцыпе “адно вакно” выканана 30 комплексных паслуг па падключэнні жылых дамоў да электрычных сетак.
— Як вядома, суб’ектамі гаспадарання краіны зараз многае робіцца па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Якія абавязкі ў сувязі з гэтым ускладзены на раён электрасетак?
— У ліку рэсурсаў, якія трэба расходаваць эканомна, значнае месца займае электраэнергія. Мы працягваем работы па абслугоўванні вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах раёна, усе свяцільні заменены на энергазберагаючыя.
— Рыгор Міхайлавіч, на працягу доўгага часу Вы ўзначальваеце калектыў раёна электрасетак. Як складваюцца адносіны з падначаленымі?
— Калектыў у нас зладжаны, арганізаваны, усе — прафесіяналы сваёй справы. Прыемна працаваць з людзьмі, якія разумеюць важнасць даручанай справы, ставяцца да яе выканання з усёй адказнасцю. Таму і сустракаем прафесійнае свята з добрымі паказчыкамі.
Поспехі, у першую чаргу, непасрэдна звязаны з калектывам. У ліку лепшых работнікаў майстар Іван Сямёнаў, электраманцёры Уладзімір Лазаковіч, Яўген Пранцішаў, трактарыст-машыніст пад’ёмніка Святаслаў Комар, кладаўшчык Чыгірынскай ГЭС Тамара Даманцэвіч і многія іншыя.
Дзякуючы добрасумленнаму стаўленню спецыялістаў і радавых работнікаў да сваіх працоўных абавязкаў мы надзейна і якасна забяспечваем прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, сельгасарганізацыі, бытавых спажыўцоў электраэнергіяй, што ў канчатковым выніку вядзе да стабільнага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Ад вынікаў работы калектыву залежыць дабрабыт і настрой людзей.
— У заключэнне, калі ласка, некалькі віншавальных слоў…
— Жадаю і калектыву, і ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, трывалага дабрабыту, добрага настрою і веры ў будучыню. Няхай Новы год прынясе ў кожны дом радасць, мір, працвітанне, любоў, узаемаразуменне, а таксама выконваюцца ўсе вашы пажаданні. Упэўнены, што работнікі раёна электрасетак і ў далейшым будуць працаваць так, каб паўсюдна зіхацелі электралямпачкі.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024