15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
За моладдзю — будучыня. Дзякуючы ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці маладых людзей краіна дасягае высокага ўзроўню развіцця па розных напрамках. Менавіта таму ў Беларусі вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы, якая накіравана на пастаянную падтрымку маладых грамадзян краіны, і дзякуючы якой яны маюць магчымасць самарэалізоўвацца.
Скарысталі сваё канстытутацыйнае права спачатку на адукацыю, а пазней — на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго прызначэннем і здольнасцямі, і маладыя прадстаўнікі Кіраўшчыны: настаўнік фізічнага выхавання і здароўя СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Анастасія Панасенка, муляр ІІІ разраду ПМК-255 Дзмітрый Сакалоўскі, участковы ўрач-тэрапеўт Юлія Юхноўская (на здымку ўверсе). Пасля заканчэння навучальных устаноў маладыя спецыялісты былі гарантавана забяспечаны першым працоўным месцам, і зараз спасцігаюць тонкасці абраных прафесій.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.