15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Пачынаючы з 2004 года, па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі штогод у сакавіку наладжваецца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У яе межах ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзяцца мерапрыемствы, падчас якіх 14-гадовым юнакам і дзяўчатам – выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, прадметных алімпіяд – прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ганаровыя грама-
дзяне, ветэраны вайны і працы ва ўрачыстай атмасферы ўрачаюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Так, 15 сакавіка 28 лепшых юных жыхароў Кіраўшчыны атрымаюць свой першы дакумент – пашпарт, а таксама выданне “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.
У рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грама- дзяне Беларусі” першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Валынцава ўручыла вучням Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева білеты членаў ГА “БРСМ”.
На здымку: вучні СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.