Аўтамабілісты Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Аўтамабілісты Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

_MG_8497

Галоўны інжынер Сяргей Галко с сынам Антонам, механікам па рамонту аўтамотатранспартных сродкаў.

_MG_8487

Вадзіцель-міжнароднік Юрый Шапоткін

_MG_8510

Вадзіцель аўтобуса Аляксандр Вішнеўскі

_MG_84822

Вядучы эканаміст аўтапарка Ірына Ерамеева

Без аўтамабілістаў немагчыма ўявіць сабе развіццё рэгіёнаў — ад іх штодзённай працы залежыць функцыянаванне многіх прадпрыемстваў і арганізацый, своечасовае забеспячэнне іх палівам, сыравінай, прадуктамі харчавання, таварамі народнага спажывання, а таксама аўтобуснае абслугоўванне насельніцтва.
Кіраўскі філіял Аўтапарк №14 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» кожны дзень ажыццяўляе вялікую колькасць грузаперавозак. За 9 месяцаў 2017 года перавезена 124,1 тыс. т грузаў (163,7% да адпаведнага ўзроўню мінулага года) і пераадолена 926,7 тыс. км. Грузаабарот — 6033 т/км (101,7%) Выручка ад грузавых перавозак склала 466,5 тыс. рублёў (108,4%). Акрамя мясцовых, аўтапарк займаецца міжнароднымі перавозкамі ў такія гарады Расіі, як Кемерава, Чалябінск, Масква і іншыя.
Ажыццяўляюцца філіялам пасажырскія перавозкі. Аўтобусы накіроўваюцца па 20 прыгарадных маршрутах агульнай працягласцю 792 км,
ёсць таксама адзін міжгародні. 282,5 тыс. пасажыраў (121,1%) карысталіся паслугамі аўтапарка, выручка склала 552,6 тыс. рублёў (125,4%), агульны пасажыра­абарот — 6375 п/км ці 112,6%, а чысты прыбытак — 4,9 тыс. рублёў. Сацыяльныя стандарты па пасажырскіх перавозках поўнасцю выконваюцца.
Выручка дыягнастычнай станцыі склала 53,7 тыс. рублёў (109,8%), а экспарт — 8,1 тыс. руб. (152,8%).
За ўсімі гэтымі лічбамі — добрасумленная праца работнікаў арганізацыі. Хочацца падзяк­ваць людзям, якія абралі для сябе прафесію вадзіцеля і ўжо не адзін год працуюць на карысць прадпрыемства, партнёраў, а таксама дзеля зручнасці пасажыраў.
Да прафесійнага свята Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэс­публікі Беларусь адзначана шматгадовая праца вадзіцеля аўтамабіля 1 класа Аляксандра Іванова, а вадзіцель аўтамабіля 2 класа Юрый Шапоткін узнагароджаны ганаровай граматай ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
Вадзіцель 1 класа Анатоль Бандарэнка, вадзіцель 2 класа Пётр Мухін, кантралёр тэхнічнага агляду аўтамотатранспартных сродкаў Юрый Сахар і білетны касір Аксана Ставер адзначаны Ганаровымі граматамі аўтапарка №14.
Асаблівай увагі заслугоўвае тое, што ў калектыве шмат працоўных дынастый — гэта яскравы прыклад адданасці людзей сваёй справе, пераемнасці пакаленняў. Сярод прадстаўнікоў — галоўны інжынер Сяргей Галко і яго сын Антон, які працуе механікам па рамонце аўтамотатранспартных сродкаў. Анатоль Бандарэнка вадзіцель, а яго дачка Вольга Лук’янава — бухгалтар. Па слядах бацькі Сяргея пайшоў Канстанцін Цмыг — яны ўдваіх — вадзіцелі-міжнароднікі. Яшчэ адзін прадаўжальнік сямейнай дынастыі — кантралёр тэхнічнага агляду аўтамотатранспартных сродкаў Сяргей Іваноў. У аўтапарку ён працуе разам з бацькам Аляксандрам — ва­дзіцелем-міжнароднікам і цёткай — кладаў­шчыком Людмілай Салянкінай. Родныя браты Уладзімір і Ігар Русецкія таксама вадзіцелі. З аўтамабілямі вырашыў звязаць сваё жыццё Павел Бяляўскі па прыкладзе свайго бацькі Васіля, вадзіцеля 1 класа. Хлопец — інжынер тэхнічнага агляду аўтамотатранспартных сродкаў станцыі дыягностыкі №185.
Каб выдатна працаваць на карысць арганізыцыі, развіваючы і прымнажаючы рэзультат, трэба сапраўды любіць сваю прафесію, менавіта такія працаўнікі ў аўтапарку №14.
Юлія ЗАВІШАВА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024