Актыўна праходзіць галасаванне ў Кіраўскім раёне
11 верасня з 8 гадзін раніцы на 29 участках для галасавання Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь участковыя камісіі прымаюць выбаршчыкаў.
З самай раніцы спяшаліся людзі на Кіраўскі ўчастак для галасавання №21, размешчаны ў раённым Доме культуры, каб выказаць сваё волевыяўленне. Гучыць музыка, ва ўсіх святочны настрой, якому спрыяе і сонечнае надвор’е. На ўчастак ідуць сем’ямі, з децьмі: многія бацькі перакананы, што іх сыны і дочкі павінны разумець, што яны — грамадзяне сваёй рэспублікі і адчуваць інтарэс да правядзення выбараў.
Спакойна, арганізавана, па-дзелавому праходзіць галасаванне.