Галоўнае — прафесіяналізм і згуртаванасць калектыву

Галоўнае — прафесіяналізм  і згуртаванасць калектыву

_MG_1923_MG_1936 _MG_1901

— Наша прафесія ўключае ў сябе выкананне поўнага спектра рамонтна-будаўнічых работ. І зараз, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, імкнемся працаваць на карысць людзей: узводзім і рамантуем дамы, аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, вытворчыя памяшканні. Карацей кажучы, каб трымацца на плаву, бярэмся за любыя работы, якія здольныя выканаць.
Сярод асноўных аб’ектаў зараз — заканчэнне першай чаргі рэканструкцыі вытворчай базы раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга”, будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па вул.Гагарына, дзе мы з’яўляемся генпадрадчыкамі. Значныя аб’ёмы работ выконваем згодна дагавораў з УКП “Жылкамгас”, сярод іх: рамонт жылога дома №83 па вул.Гагарына, дамоў №№5 і 7 па вул. Ядлоўскага ў аг.Жылічы. Зараз працуем над уцяпленнем, тынкуем і афарбоўваем дом №79 па вул. Гагарына. Удзельнічаем у падрыхтоўчых работах да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”, якое пройдзе ў аг.Барсукі. Тут жа вядзем рэканструкцыю Кургана Славы.
Літаральна нядаўна ў якасці субпадрадчыка завяршылі будаўніча-аддзелачныя работы на ўзвядзенні жылога шматкватэрнага дома ў г.Бабруйску. Рамантавалі некалькі аб’ектаў на тэрыторыі нашага раёна, якія належаць ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Выконваем і іншыя заяўкі. Напрыклад, сёлета дапамагалі ўстановам адукацыі рыхтавацца да новага навучальнага года: праводзілі рамонтныя работы ў яслях-садку аг.Баравіца, СШ №1 горада і інш.
З надзеяй на лепшае глядзім у будучыню, актыўна прадпрымаем пэўныя захады: удзель-нічаем у праводзімым тэндары на правядзенне другой чаргі рэканструкцыі вытворчай базы раёна электрасетак, гэты аб’ект дазволіць забяспечыць частку нашага калектыву работай на прадстаячы зімовы перыяд. Ёсць некаторыя напрацоўкі і дамоўленасць з нашымі калегамі з г.Клічава аб накіраванні туды кіраўчан для будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома. Добрыя партнёрскія адносіны склаліся ў нас з мінскай фірмай, якая разам з намі займалася будаўніцтвам кацельняў “Кіраўск-Лён” і “СПТВ-220”. На дадзены момант мінчане выйгралі тэндар на будаўніцтва Барысаўскай міні-ТЭЦ і запрашаюць нас у якасці субпадрадчыка працаваць на дадзеным аб’екце. Зараз мы разглядаем прадастаўленыя дакументы, прапануемыя ўмовы работы і аплаты працы, пасля якіх і вырашым, выгадна нам гэта ці не.
Для забеспячэння ўласных патрэб у будаўнічых матэрыялах маем сваю добрую вытворчую базу: раствора-бетонны, арматурны і сталярны цэхі. Матэрыяльна-тэхнічная база знаходзіцца ў добрым стане, у чым немалая заслуга працуючых тут людзей. Укамплектаваны ўсёй неабходнай тэхнікай машынна-трактарны парк.
У магазіне нашага прадпрыемства любы жадаючы можа набыць піламатэрыялы, прадукцыю для правядзення будаўніча-рамонтных работ, драўляныя вырабы, аказваем паслугі па распілоўцы драўніны заказчыка, займаемся вырабам і дастаўкай грамадзянам бетоннага раствору.
Асновай любога прадпрыемства, і нашага ў тым ліку, з’яўляюцца людзі, якія сваёй стараннай і адказнай працай садзейнічаюць паляпшэнню фінансава-эканамічнай стабільнасці прадпрыемства. Калектыў ПМК складаецца са 178 чалавек. Амаль усіх можна ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку, як добрасумленных, старанных працаўнікоў. Значная колькасць работнікаў — моладзь. І трэба сказаць, што многія яе прадстаўнікі здольныя на роўных канкурыраваць з больш вопытнымі калегамі па навыках і ўменні. І гэта не можа не радаваць, значыць, мы рыхтуем дастойную змену будаўнікам раёна, і, спадзяюся, яны дастойна працягнуць слаўныя традыцыі прадстаўнікоў самай мірнай і стваральнай прафесіі.
Гонарам нашага прадпрыемства з’яўляюцца людзі, якія прысвяцілі яму шмат гадоў жыцця, сярод іх: матарыст бетоназмяшальнай устаноўкі Леанід Булачкін, тынкоўшчыца Таццяна Лычук, галоўны бухгалтар Ядзвіга Лешуковіч, слесар Васіль Шчыгельскі, сталяры Віктар Ржэуцкі, Мікалай Лазаковіч і Сяргей Каранкевіч, вадзіцель Васіль Міхалап і многія іншыя. Толькі добрых слоў заслугоўвае праца брыгады аддзелачнікаў пад кіраўніцтвам Надзеі Марцючэнка. Дзяўчаты з лёгкасцю спраўляюцца з любым заданнем, робячы ўсё хутка і якасна.
Шэраг нашых работнікаў з нагоды прафесійнага свята адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Так, Ганаровай граматай ДУКПП “Магілёўаблсельбуд” за добрасумленную шматгадовую працу ўзнагароджаны рамшчык 4 разраду Канстанцін Вігура, дыплом Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў машыніст аўтакрана Мікалай Стральцоў. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана добрасумленная праца электрагазазваршчыка Уладзіміра Хамічэнкі, Падзячнае пісьмо ад райвыканкама атрымае цясляр Аляксандр Максіменка. Аб’яўлены Падзякі і будуць уручаны прэміі райкама прафсаюза работнікаў АПК маляру Ірыне Лук’янавай, тышкоўшчыку Аляксандру Чарнаоку. Падзякі і каштоўныя падарункі раённага камітэта ГА “БРСМ” атрымае наша моладзь: тынкоўшчыкі Аляксандр Еўдакімаў і Анастасія Каранкевіч, муляр Аляксандр Арцёмаў.
Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі ад адміністрацыі і прафкама прадпрыемства адзначаны тынкоўшчыцы Ганна Свіркова і Таццяна Салановіч, вадзіцель аўтобуса Дзмітрый Габрусь, матарыст БЗУ Дзмітрый Грыцкевіч.
Спадзяюся, што ўсё намечанае намі атрымаецца, і гэта дазволіць нашаму ПМК значна палепшыць свае фінансава-эканамічныя паказчыкі і, адпаведна, дабрабыт працуючых тут людзей.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024