Іх праца – наш камфорт на дарогах

Іх праца – наш камфорт на дарогах

Дарогі – важная частка інфраструктуры краіны. Ад якасці дарожнага пакрыцця і прафесіяналізму работнікаў дарожнай службы залежыць не толькі камфорт нашых паездак ці прагулак, але і эканамічнае развіццё рэгіёнаў, якое цесна звязана з грузаперавозкамі.

Як адзначыў начальнік філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197 Віталь Токараў, зімой і летам, у любое надвор’е перад калектывам стаіць мноства задач, сярод галоўных – утрыманне дарог раёна ў належным стане.
Бягучы год для арганізацыі даволі паспяховы: як па забяспечанасці аб’ёмамі работ, так і ў фінансавым плане. Сума аб’ёму выкананых работ за 9 месяцаў 2022 года склала 4039610 руб. ці 124,7% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг – 4079,20 тыс. руб. (123,7%), што дазволіла на 38,5% павялічыць прыбытак. Паляпшэнне фінансава-эканамічнага стану дало падставы на 19,9% павялічыць сярэднемесячную заработную плату.
Выкананню пастаўленых задач спрыяе і тое, што калектыў актыўна працуе не толькі па свайму асноўнаму віду дзейнасці, але і выконвае іншыя віды работ, якія дазваляюць пастаянна мець неабходныя аб’ёмы, прычым не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі. Зараз кіраўчане вядуць работы на адным з аб’ектаў у г.Бабруйску.
Як адзначыў Віталь Токараў, дарожнікі не цураюцца ніякай работы, якую ім па сілах выканаць. Так, правялі рамонт асфальтабетоннага пакрыцця траншэі на МТК “Кірава” ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і ўзвядзенне дапаможнага будынка, добраўпарадкавалі прылягаючую тэрыторыю на МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”. Значныя работы былі выкананы па бягучым рамонце дарожнага пакрыцця на вуліцах г.Кіраўска, а таксама ў сельскіх населеных пунктах: Любонічы, Чыгірынка, Жылічы.

Старшы майстар Дзмітрый Белягоў і трактарыст Іван Іваноў

Многія жыхары раёна ўжо адзначылі, наколькі камфортна і зручна стала рухацца па дарозе Капусціна – Скрыпліца, Новы Гарадок – Стайкі – Чыгірынка і іншых. Нямала ў дарожнай службы планаў і на будучы год: асноўны ўпор у рабоце плануюць зрабіць на паляпшэнне, аднаўленне і рамонт мясцовай сеткі дарог.
Увогуле ж працоўны графік дарожнікаў заўсёды шчыльны. Вясна – час рамонту дарог, афарбоўкі прыпыначных павільёнаў, бардзюраў, устаноўкі новых і замены сапсаваных знакаў, лета да ўсяго дабаўляе абкошванне абочын. Зараз – актыўная пара падрыхтоўкі да зімы: вядзецца ўстаноўка сігнальных слупкоў, нарыхтоўка пясчана-саляной сумесі, даводзіцца да ладу снегаўборачная тэхніка, якая павінна быць гатова выехаць па сваім назначэнні ў любую хвіліну. Як-ніяк на двары канец кастрычніка…
На прадпрыемстве працуе 71 чалавек. Значная частка работнікаў – касцяк калектыву – у дарожнай службе ўжо не адзін дзясятак гадоў. Прыходзіць і моладзь, якая хутка ўліваецца ў калектыў, з задавальненнем вучыцца тонкасцям прафесіі ў больш вопытных калег.
Безумоўна, поспехі калектыву залежаць ад кожнага спецыяліста, работніка. Да прафесійнага свята Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены начальнік планава-вытворчага бюро Святлана Міхалап і аператар змешвальніка асфальтабетона 6 разраду ўчастка капітальнага і бягучага рамонту Ігар Трысцянецкі. Ганаровай граматай КУП “Магілёўаблдарбуд” адзначаны вадзіцель механізаваных майстэрняў Міхаіл Гузялевіч, Ганаровай граматай райвыканкама – трактарыст Іван Іваноў, Падзяка райвыканкама аб’яўлена трактарысту Леаніду Садоўскаму.
Шэраг работнікаў будзе адзначаны ганаровымі граматамі ДРБУ №197: старшы майстар Дзмітрый Белягоў, машыніст катка самаходнага Дзмітрый Гушчын, дарожны рабочы Аляксей Заркевіч, старшы майстар Максім Комар, машыніст аўтагрэйдара Уладзімір Костка, аператар ПЭВМ Юлія Некрашэвіч, вадзіцель Аляксей Слесараў, трактарыст Леанід Сцепаненка, галоўны бухгалтар Наталля Сысоева, вадзіцель Сяргей Турловіч і інжынер па ахове працы Дзмітрый Юрчанка.
У любую пару года мы бачым на дарогах Кіраўшчыны працуючых людзей у аранжавых камізэльках, якія рамантуюць дарогі і тратуары, тым самым забяспечваючы нашу бяспеку і камфорт.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На верхнім здымку: аператар змешвальніка асфальтабетона Ігар Трысцянецкі і старшы майстар участка капітальнага і бягучага рамонту Максім Комар.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024