Кіраўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Кіраўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

bravooУрачыста і ўзнёсла на Кіраўшчыне адзначылі галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Нягледзячы на крыху халаднаватае  для гэтага часу надвор’е, выдатны настрой панаваў у Кіраўску на працягу ўсяго дня.

Традыцыйна святочныя мерапрыемствы пачаліся каля Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў  з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Пад гукі марша у выкананні духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадакова, калона дэлегацый працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, арганізаваных структур грамадскіх і прафсаюзных арганізацый рушыла па вуліцы Кірава на стадыён Кіраўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Ва ўрачыстым картэжы на аўтамабілях у суправаджэнні эскорту — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Насычанай была праграма тэтралізаванага святочнага канцэрта “Ты — гонар і песня, мая Беларусь!” Усіх прысутных шчыра вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.

Тут жа, на стадыёне, былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, працавалі сельскагаспадарчыя падвор’і з арганізацыяй выстаўкі-кірмашы прадукцыі. “Калейдаскоп майстэрства” — такую агульную назву мелі выстаўкі работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, навучэнцаў школ мастацтваў, выстаўка лялек ручной работы “Лялькі маёй Кіраўшчыны”, выстаўка работ Кіраўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, бодзі-арт, выступленні ўзорнай студыі “Жамчужына”, майстар-клас па пляценні кос, стварэнні прычосак “Нацыянальны каларыт” ад Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцеі і моладзі.

Для аматараў спорту і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця былі наладжаны спаборніцтвы па пляжным футболе, шашках, шахматах, армрэслінгу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, катанні на лыжаролерах, ролікавых каньках, падніцці гіры, скачках на скакалцы.

Супрацоўнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Кіраўскага раёна арганізавалі “Гульнявы падворак” з конкурсамі, гульнявой і забаўляльнай праграмай.

На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку “Ля фантана” працавалі дзіцячыя атракцыёны.

Увечары святочная праграма прадоўжылася на плошчы імя С.М.Кірава канцэртнай праграмай “Песняй віншуем Беларусь”, якая завяршылася традыцыйнай рэспубліканскай акцыяй “Спяваем гімн разам”. Апагеем урачыстасцей стаў святочны феерверк, які расквеціў неба над Кіраўскам рознакаляровымі агнямі.

Больш падрабязна чытайцеў №51 “Кіраўца” да 2017 год. Вашай увазе — фотарэпартаж са святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) у Кіраўску.

3 июля-1 3 июля-2 3 июля-3 3 июля-4   3 июля-7 3 июля-8 3 июля-9 3 июля-10IMG_0951 IMG_0986 IMG_1330 IMG_1646 IMG_1802 IMG_1865 IMG_1976  3 июля-12  3 июля-143 июля-15  3 июля-17  3 июля-19  3 июля-213 июля-22 3 июля-23  3 июля-25 3 июля-26 3 июля-27 3 июля-28  3 июля-30 3 июля-31 3 июля-32 3 июля-33 3 июля-34 3 июля-35 3 июля-36 3 июля-37 3 июля-38 3 июля-40 3 июля-41 3 июля-42  3 июля-44 3 июля-46 3 июля-47 3 июля-49 3 июля-50 3 июля-51 3 июля-54 3 июля-55 3 июля-57 3 июля-58 3 июля-59 3 июля-60 3 июля-61 3 июля-63 3 июля-64 3 июля-65   3 июля-683 июля-69 3 июля-70  3 июля-72 3 июля-73 3 июля-75 3 июля-76 3 июля-77  3 июля-79 3 июля-80 3 июля-81 3 июля-82 3 июля-83 3 июля-84 3 июля-85 3 июля-86 3 июля-87  3 июля-103 3 июля-104 3 июля-105 3 июля-106 3 июля-1073 июля-93 3 июля-94 3 июля-95 3 июля-96    3 июля-100 3 июля-1013 июля-102 3 июля-108  3 июля-111 3 июля-112   3 июля-115 3 июля-116  3 июля-128 3 июля-118  3 июля-122 3 июля-123 3 июля-120 3 июля-124 3 июля-1253 июля-130 3 июля-129 3 июля-121 3 июля-127 3 июля-126

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024