На ўрачыстым мерапрыемстве ў Кіраўску падвялі вынікі работы галін народнай гаспадаркі за 2020 год
Урачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна за 2020 год “Жизнь на земле венчает труд” адбылося сёння ў раённым Доме культуры.
Гэтае традыцыйнае свята – магчымасць яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці ветэранам і перадавікам вытворчасці, іх маладой змене, усім, хто ўносіць свой важкі ўклад у працвітанне роднага краю і нашай любімай Рэспублікі Беларусь.
На свята да кіраўчан прыехалі госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, дэлегацыя ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” на чале з генеральным дырэктарам Надзеяй Лазарэвіч, прадстаўнікі ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”, ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”, Быхаўскага, Бабруйскага і Горацкага раёнаў.
Вынікі мінулага працоўнага года, у якім было нямала поспехаў і перамог, адзначыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, а таксама акрэсліў задачы на год бягучы і перспектыву.
Адбылася цырымонія ўзнагароджвання па выніках спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2020 год.
На плошчы імя Кірава горада працавалі маляўнічыя падвор’і сельгасарганізацый, у раённым Доме культуры – выставы-дэгустацыі, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА і Максіма МІКЕШЫНА.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».