Напярэдадні прафесійнага свята дарожнікаў — інтэрв’ю з кіраўніком Кіраўскага ДРБУ-197 Віталем Токаравым

Напярэдадні прафесійнага свята дарожнікаў — інтэрв’ю з кіраўніком Кіраўскага ДРБУ-197 Віталем Токаравым

ДРСУ

Дорожный рабочий Павел Лапатинский и водитель Михаил Гузелевич 

_MG_84582

Главный бухгалтер Юлия Бобрикович-Шашко и начальник планово-экономического бюро Григорий Пузенков

Для работнікаў КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 дарогі — неад’емная частка жыцця: яны іх плануюць, будуюць, рамантуюць, утрымліваюць у парадку, і па іх, як і ўсе людзі, перамяшчаюцца. Менавіта ад прафесіяналізму дарожнікаў у многім залежыць, наколькі бяспечнымі і камфортнымі будуць нашы паездкі і прагулкі.
Аб тым, з якімі працоўнымі здабыткамі сустракае сваё прафесійнае свята калектыў ДРБУ-197, расказаў яго кіраўнік Віталь Токараў:

— Адзначу, што бягучы год для нашай арганізацыі даволі паспяховы: па забяспечанасці аб’ёмамі работ, і ў фінансавым плане. Аб’ём выкананых работ за 9 месяцаў бягучага года — 1654,7 тыс. руб., што склала 143,8% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг — 1752,9 тыс. руб. (150,2%), тэмп росту рэнтабельнасці продажу ўвогуле склаў 216,3%.
У значнай ступені паспрыя­ла гэтаму правядзенне ў Клічаве абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”: дзякуючы таму, што нашы раёны суседнічаюць, мы пастараліся не ўпусціць шанцы і, па магчымасці, забяспечыць сябе неабходнымі аб’ёмамі работ. І гэта нам удалося.
На рахунку нашай арганізацыі — больш за 1,5 км новых клічаўскіх пешаходных асфальтабетонных дарожак, каля
3 тыс. устаноўленых бардзюраў, не адзін кіламетр дарог. Усе работы імкнуліся право­дзіць хутка і якасна, гэта, у сваю чаргу, пасадзейнічала таму, што нам давяралі ўсё больш новых аб’ектаў. Да слова, мы і зараз яшчэ працуем на тэрыторыі Клічаўскага РЭСа, дзе вядзем падрыхтоўчыя работы да ўладкавання асфальтабетоннага пакрыцця.
Увогуле, мы не цураемся ні­якай работы, якую здольныя выканаць. Зараз займаемся ўладкаваннем асновы пад пакрыццё на МТФ, якая будуецца ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Актыўна працавалі на выраўніванні дарожнага палатна аўтадарогі Стаўпішчы — Кострычы — Уласавічы: гэты аб’ект ужо даўно вычарпаў свой ліміт выкарыстання. Мяркую, што многія кіраўчане і госці горада ацанілі зручнасць і камфорт ад праведзенага бягучага рамонту часткі аўтадарогі Кіраўск — Жылічы — мяжа Гомельскай вобласці, а, дакладней, з’явіўшыхся веласіпеднай і новай пешаходнай дарожак па вул.Арлоўскага (ад СШ №2 імя К.П.Арлоўскага да райбальніцы). Гэта дазволіла значна павысіць бяспеку руху на да­дзеным адрэзку дарогі.
Нямала ў нас планаў і на будучы год: асноўны ўпор у рабоце звернем на паляпшэнне, аднаўленне і рамонт мясцовай сеткі дарог. Ужо распрацаваны план на бліжэйшыя тры гады.
Увогуле ж працоўны графік нашай службы заўсёды шчыльны. Вясна — час рамонту дарог, афарбоўкі прыпыначных павільёнаў, бардзюраў, устаноўкі новых і замены сапсаваных знакаў, лета да ўсяго дабаўляе абкошванне абочын. А зараз — актыўная пара падрыхтоўкі да зімы: устанаўліваем сігнальныя вехі, нарыхтоўваем пясчана-саляную сумесь, даводзім да ладу снегаўборачную тэхніку, якая павінна быць гатова выехаць па сваім назначэнні ў любую хвіліну.
Адна з нашых галоўных задач — пры неспрыяльных пагодных умовах своечасова паклапаціцца аб бяспецы руху, не дапусціць трагедый на дарогах па нашай віне і не парушыць звыклы рытм жыцця людзей.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024