Парадак на зямлі — галоўная задача меліяратараў Кіраўшчыны

Парадак на зямлі — галоўная задача меліяратараў Кіраўшчыны

 

Мелио-1

Брыгадзір дрэнажнай брыгады Дзмітрый Кірылаў

Мелио-2

Кранаўшчык Леанід Капусцін

Працаўнікі галіны меліярацыі вырашаюць складаную, але вельмі патрэбную задачу: павысіць прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці на зямлі, падтрымліваючы меліярацыйную сетку ў належным стане. Пра сённяшнія будні ААТ “ПМК-97 Вадбуд” расказаў рэдактара інтэрнэт-рэсурса рэдакцыі “Кіраўца” яго кіраўнік Аляксандр Казека:

— Калектыў нашага прадпрыемства па-ранейшаму займаецца аднаўленнем меліярацыйных земляў, рамонтна-эксплуатацыйнымі работамі, тэхнічным доглядам і рэканструкцыяй меліярацыйнымі сістэм. За кошт сродкаў раённага бюджэту будуем таксама водаправодныя сістэмы да раёнаў індывідуальнай жылой забудовы. Яшчэ прымаем удзел у навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў і тэрыторыях сельскіх Саветаў. Наогул выконваем работы не толькі ў нашым раёне, а і па іншых раёнах вобласці. Даведзеныя аб’ёмы ў мінулым годзе ацэнэны ў 870 млн.руб, што забяспечыла выкананне плана. За 4 месяцы бягучага года да адпаведнага леташняга перыяду ідзем з перавыкананнем — 103,6%.
Зараз працягваецца рэканструкцыя меліярацыйных сістэм ракі Добасна на ўчастку “Скрып­ліца” магутнасцю 138 га і з аб’ёмам капітальных укладанняў у 170 млн.руб. Яе плануеца завяршыць да 15 чэрвеня бягучага года. А ўжо ў ліпені “пераключаемся” на аб’ект “Скрыпліца-2”, на будаўніцтве якога будзе асвоена 120 млн.руб. Акрамя таго, да 1 жніўня плануем здаць у эксплуатацыю рэканструяваны ўчастак сістэм ракі Добасна ў раёне вёскі Негаўля.
Паралельна работнікі прадпрыемства вядуць тэхнічны догляд меліярацыйных каналаў у розных месцах раёна агульнай працягласцю каля 400 км: абкошваюць і ачышчаюць іх ад заглейвання. На 35 км. меліярацыйнай сеткі вядзецца падчыстка. На 11 км — вырублена кустоўе. На ўсе гэтыя работы вы­дзелены сродкі з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.
Яшчэ адзін з запатрабаваных відаў работ, якія ўваходзяць у шэраг нашых клопатаў — рамонт чатырох гідратэхнічных збудаванняў: у Паўлавічах, Скрыпліцы (два) і Негаўлі. Работы распачаліся ў студзені бягучага года, іх кошт складзе 120 млн.руб.
Поспех любой справы, безумоўна, залежыць ад згуртаванасці калектыву. На бягучы момант на прадпрыемстве працуе 56 чалавек. У іх ліку тыя, каму можна даручыць любы фронт работ, хто зарэкамендаваў сябе з лепшага боку, хто на працягу многіх гадоў застаўся верным прадпрыемству. Гэта машыністы бульдозераў Іван Мурашка, Іван Бусел, экскаватаршчыкі Фёдар Баранчук, Сяргей Русецкі, Аляксандр Хапанцаў, механізатары Дзмітрый Свірко, Юрый Амбрасёнак, брыгадзір па ўкладванні дрэнажу Дзмітрый Кірылаў, кранаўшчык Леанід Капусцін, вадзіцелі Андрэй Аўсянік, Віктар Храмовіч, кладаўшчык і запраўшчыца Ніна Якімчанка і іншыя.
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024