Павышаючы вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі

Павышаючы вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі

chiigirr33

chiigirr3344

Як паведамлялася, на мінулым тыдні на базе нашага раёна адбыўся абласны семінар-нарада па пытаннях арганізацыі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў зімова-стойлавы перыяд і выніках работы галіны жывёлагадоўлі за 11 месяцаў бягучага года.
Удзел у ім прыняў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, кіраўнікі мяса-малочных перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці, камбінатаў хлебапрадуктаў, Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства, ААТ “Аграмашсэрвіс”, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, начальнікі райсельгасхарчаў, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі і іншыя.

Адкрываючы семінар-нараду, старшыня Магілёўскага абл-выканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў той факт, што Кіраўшчына ў ліку чатырох раёнаў вобласці найбольш пацярпела ад засушлівага надвор’я вясенне-летняга перыяду, але мясцовыя жывёлаводы сёння дастойна спраўляюцца з тымі задачамі, якія перад імі пастаўлены. Па надоях на карову і валавой вытворчасці малака раён у ліку лідараў сярод астатніх рэгіёнаў вобласці. Па словах старшыні аблвыканкама, у дадзеным выпадку гаворка ідзе не аб выпадковасці, а хутчэй аб пастаяннай рабоце па захаванні тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, граматных і адказных адносінах да даручанай справы спецыялістаў і радавых жывёлаводаў, дзякуючы чаму раёну ўдаецца атрымліваць мяса-малочную прадукцыі.
У СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” удзельнікі семінара-нарады наведалі МТФ “Чыгірынка” і “Колбава”, дзе ім расказалі аб тэхналогіі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, прымяняемай у гаспадарцы аплатай працы ў залежнасці ад вынікаў работы, а таксама паказалі ўмовы працы і адпачынку працаўнікоў ферм.
Дырэктар сельгасфіліяла Ігар Кузняцоў паведаміў аб асноўных накірунках развіцця галіны жывёлагадоўлі. У гаспадарцы ўтрымліваецца 1680 галоў БРЖ, у тым ліку 707 — дойнага пагалоўя. За 11 месяцаў бягучага года атрымана 3623 т малака, што больш мінулагодняга ўзроўню. Надой на карову складае 5681 кг. На перапрацоўчае прадпрыемства рэалізавана сортам “экстра” і вышэйшым 3031 т, таварнасць склала 91,7%. Вытворчасць малака на 100 га сельгасугоддзяў — 196,4 т (у 2014 г. — 170,3 т). Сярэднясутачныя прывагі на адкорме і дарошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы з пачатку года склалі 662 г, рэалізавана 152 т мяса.
Кіраўнік гаспадаркі засяродзіў увагу прысутных на такіх момантах, як выкананне арганізацыйна-тэхнічных патрабаванняў па вытворчасці малака і мяса, дыферэнцыраванае кармленне кароў, складанне рацыёнаў і кантроль за якасцю кармасумесяў. Падзяліўся, як арганізавана вырошчванне рамонтнага маладняку БРЖ па ўзроставых перыядах і згодна з сучаснымі падыходамі, якія прымяняюцца ў гаспадарцы.
На належным узроўні ў СГФ “Чыгірынка” і ўмовы аплаты працы: работнікі сельгасфіліяла матэрыяльна зацікаўлены ў строгім захаванні тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў, бо гэта адчувальна адбіваецца на іх заробках.
Пры аглядзе сянажных траншэй прысутныя пераканаліся ў рацыянальнасці выкарыстання спецыяльных адаптараў для адбору кармоў. Па-першае, іх выкарыстанне дазваляе эканамічна расходваць сянаж. Па-другое, адаптары пры адборы не рыхляць кармы, што, у сваю чаргу, дазваляе пазбегнуць іх акіслення, да таго ж, сянаж, вынуты такім чынам, не прамярзае і жывёле не давядзецца траціць дадатковую энергію для засваення такіх кармоў.
Намеснік старшыні аблсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Сяргей Андруш прапанаваў удзельнікам семінара ўзяць “на ўзбраенне” вопыт кіраўчан і набыць такія агрэгаты.
Затым удзельнікі семінара накіраваліся на МТФ “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”, дзе нядаўна была праведзена рэканструкцыя памяшкання для ўладкавання радзільнага аддзялення і цэху сухастойных кароў. Старшыня гаспадаркі Уладзімір Ядчанка паведаміў прысутным аб наладжаным тут рабочым працэсе: дарэчы, усе работы ў свабодным хлеве былі праведзены за тры месяцы гаспадарчым спосабам. Затым удзельнікі семінара-нарады прайшліся па будуючамуся (таксама гаспадарчым спосабам) цялятніку, у якім жывёліны будуць утрымлівацца да 80-дзённага ўзросту.
Наступным пунктам прыпынку стала таварная ферма “Цяса” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе прысутныя даведаліся аб тэхналогіі ўтрымання рамонтнага маладняку БРЖ — аб гэтым расказаў намеснік старшыні па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі.
На таварнай ферме “Цяса”, якая разлічана на 550 галоў, цёлачкі ўтрымліваюцца да шасцімесячнага ўзросту. Сярэднясутачныя прывагі з пачатку года тут склалі 814 г, у лістападзе — 806 г. Утрыманне маладняку ажыццяўляецца на глыбокай падсцілцы, ёсць выгульныя двары. Да 2-месячнага ўзросту ў рацыёне прысутнічаюць толькі грануляваныя камбікармы, малако і мінеральныя падкормкі. Пасля гэтага дабаўляецца сена. Такая схема кармлення садзейнічае таму, што ў цяляці выпрацоўваецца добры імунітэт, правільна фарміруецца рубец і работа стрававальнага тракта. Калі ўпусціць гэты момант, то ў далейшым ніякай высокапрадуктыўнай каровы не будзе, колькі б і якіх кармоў ёй не давалі, — упэўнены спецыяліст.
Усё выкарыстоўваемае для выпайкі малако абавязкова пастэрызуецца, для гэтага ў “Рассвеце” набылі пастэрызатар, што таксама дало свой плён: цяляты добра дабаўляюць у вазе, практычна перасталі хварэць. Улік выпайкі маладняку вядзецца з дапамогай “электроннай мамы”, у цялят маюцца маркіровачныя ашыйнікі, таму на камп’ютары загадчыцы фермы бачна, якое цяляці доўга не п’е малако, а гэта азначае, што жывёліну абавязкова павінен агледзець ветурач.
Дзякуючы граматна наладжанаму тэхналагічнаму працэсу рассветаўцам удалося на 30% палепшыць захаванасць маладняку.
На ферме арганізавана кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў, што дазваляе кантраляваць увесь працэс догляду жывёлы.
Як адзначыў Аляксандр Сухадольскі, у 5-месячным узросце вырашчаныя тут цёлкі дасягаюць неабходнай для асемянення вагі ў 180 кг.
У дальнейшым жывёлаводы плануюць утрымліваць цялят да 80-дзённага ўзросту ў індывідуальных доміках, дзе яны будуць праходзіць увесь працэс вакцынацыі. Спецыяліст упэўнены, што такая тэхналогія дазволіць значна палепшыць захаванасць маладняку БРЖ.
Затым у актавай зале Мышкавіцкага СДК адбылося пленарнае пасяджэнне, дзе былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны вобласці.
З інфармацыяй аб выніках работы за 11 месяцаў бягачага года, забеспячэнні прагнозных параметраў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў зімова-стойлавы выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.
Як адзначыў кіраўнік раёна, у структуры таварнай прадукцыі раёна малочная вытворчасць займае 33,3%. Колькасць пагалоўя БРЖ складае 31365 галоў, у тым ліку — 9245 кароў. Па выніках работы за студзень—лістапад бягучага года атрымана 48,1 тыс. т малака (тэмп росту да 2014 г. — 105,2%) пры таварнасці 90,5%. Сортам “экстра” і вышэйшым рэалізавана 98,6% малака.
На 15 МТФ раёна, абсталяваных даільнымі заламі, утрымліваецца 7232 галавы дойнага статка, дзе атрымана 34,5 тыс. т малака (71,7% ад агульнай вытворчасці). Сярэдні ўдой на карову — 5267 кг.
Агульная вага вырашчанай БРЖ склала 4593 т (104,8% да адпаведнага перыяду мінулага года). Атрымана 9760 цялят (+610 галоў), асемянёна 16723 жывёліны (+1009). Выхад цялят на 100 матак — 103 галавы, на 100 кароў — 86.
У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца 1900 цялушак і 11645 цёлак для ўзнаўлення статка, што складае 132% да наяўнасці кароў. Сярэднясутачныя прывагі па рамонтных цёлках складаюць не менш 700 г, што дазваляе іх асемяняць у найбольш спрыяльным узросце.
Увядзенне ў строй дзеючых 7 радзільных аддзяленняў з цэхам сухастойных кароў садзейнічае атрыманню 3000 дадатковых месцаў для жывёлы.
На зімова-стойлавы перыяд 2015-2016 г.г. у раёне нарыхтавана 49669 т кармавых адзінак, па 22,1 ц. к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.
Усе гаспадаркі раёна забяспечаны кормараздатчыкамі-змяшальнікамі. Распрацаваны рацыёны кармлення на зімова-стойлавы перыяд. Вядзецца кантроль за прыгатаваннем кожнага рацэпта кармасумесі ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёлы. Працуе 8 станцый дакорма з выкарыстаннем грануляваных высокабялковых кармоў прамысловай вытворчасці. У рацыён таксама ўводзіцца здробненая салома, для ўзбагачэння якой выкарыстоўваюцца патака-меласа, драбіна, барда і соль.
Для забеспячэння захаванасці і рацыянальнага выкарыстання кармоў прымяняюцца 5 адаптараў-адкусвальнікаў, у далейшым плануецца забяспечыць імі ўсе сельгасарганізацыі раёна.
Сярод асноўных задач па далейшым развіцці жывёлагадоўчай галіны Аляксандр Бутараў назваў павелічэнне пагалоўя дойнага статка, забеспячэнне росту прадуктыўнасці кароў да 6530 кг малака, павышэнне таварнасці малака і павелічэнне выручкі на аднаго працуючага ў сельскай гаспадарцы.
Напрыканцы пасяджэння была падкрэслена неабходнасць укаранення новых тэхналогій у жывёлагадоўчай галіне, што вядзе да зніжэння сабекошту прадукцыі, а таксама матэрыяльных стымулаў для забеспячэння высокай заработнай платы жывёлаводаў. На парадку дня — рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы, павелічэнне вытворчасці малака і мяса, выкананне планаў, намечаных на 2016 год.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024