Тэхналогіі і належная арганізацыя ўборкі

Тэхналогіі  і належная арганізацыя ўборкі

rusyuu

У ходзе рабочай паездкі па рэгіёнах Магілёўскай вобласці ў мінулы чацвер намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы пабываў у нашым раёне. Разам з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Чыкідам яны назіралі за ходам жніва на палетках СВК “Калгас “Ніва” каля в.Капусціна.

Тут актыўна ішлі работы па ўборцы ячменю, на полі было сканцэнтравана шмат тэхнікі. Тлумачэнні па цікавячых прэм’ер-міністра пытаннях давалі старшыня гаспадаркі Іван Рыняк, галоўны аграном Аляксей Семашкевіч.
У прыватнасці, у кіраўніцтва сельгаскааператыва былі віды на значны ўраджай на гэтым полі — да 60 ц/га: гушчыня сцебластою тут неблагая — складае да 700 прадуктыўных сцяблоў на 1 квадратны метр, але засушлівае надвор’е перашкодзіла наліву зярнят, і рэальны намалот атрымліваюць па 35-40 ц/га. Іван Рыняк расказаў аб арганізацыі ўборачных работ, на гэты дзень, па яго словах, забяспечваецца тэмп уборкі 6-7% плошчаў. Ужо здадзена ў кошт дзяржзаказу 1 тыс. тон пшаніцы, утрыманне клейкавіны нядрэннае — 25%.
У ходзе размовы на палетках былі закрануты пытанні корманарыхтоўкі. Так, у “Ніве” нарыхтавана сенажу на 1 тыс. тон менш узроўню мінулага года. Зараз вядуць другі ўкос, плануюць сеяць пайзу, надзея таксама на кукурузу: пайшлі дажджы, калі будзе спрыяльнае надвор’е, гэта паўплывае на яе рост.
Па просьбе журналістаў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы ахарактарызаваў становішча спраў на ўборачнай кампаніі.
Мэта рабочай паездкі, адзначыў ён, — рэальна ацаніць сітуацыю на палях у розных рэгіёнах для таго, каб вызначыцца, што, магчыма, яшчэ трэба прадпрыняць дзеля паляпшэння спраў. Пабывалі ў Бабруйскім раёне і вось — у Кіраўскім.
На гэты дзень у краіне прыступілі да ўборкі практычна ўсе рэгіёны. Найбольш актыўна вядуцца работы на Гомельшчыне: тэмпературны рэжым, які склаўся за апошнія тры месяцы, найбольш паўплываў на гэты рэгіён. Тут першымі распачалі жніво і, выказаў меркаванне Міхаіл Русы, да 6-7 жніўня ўборку завершаць.

На Магілёўшчыне ў розных гаспадарках розная сітуацыя, заўважыў намеснік прэм’ер-міністра. Напрыклад, гэтае поле СВК “Калгас “Ніва” павінна было б даць намалот 60 ц/га, але спякотнае надвор’е засушыла колас, калі ён толькі выйшаў з флагавага ліста. У выніку — ураджайнасць ніжэй прагназуемай.
У цэлым па краіне, як адзначыў віцэ-прэм’ер, сітуацыя па ўборцы ўраджаю збожжавых некалькі больш складаная, чым у мінулым годзе. Але мяркуецца сабраць больш 7 млн. т збожжа. Да таго ж ёсць леташні запас звыш 1,5 млн. тон збожжа. Нядрэнна стала падымацца кукуруза, яе плануецца намалаціць каля 2 млн. тон.
Ідзе пастаўка збожжа ў кошт дзяржзаказу.
Міхаіл Русы зрабіў акцэнт на важнасці корманарыхтоўкі. Па краіне назіраецца адставанне да ўзроўню мінулага года на 1,2 ц.карм. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, гэта 330 тыс. тон карм. адз., ёсць рэальная магчымасць папоўніць запас пажніўнымі культурамі. Таму і стратэгія сёння такая: пасля ўборкі збожжавых поле вызваляецца ад саломы і засяваецца пажніў-нымі, каб атрымаць зялёны корм для грамадскага статка.
Працягваючы тэму, віцэ-прэм’ер адзначыў, што нядрэнны тэмп росту набралі жывёлаводы, у тым ліку і Магілёўскай вобласці, па вытворчасці малака, прыкладна 108% да ўзроўню мінулага года. Упершыню па краіне вытворчасць малака складае больш 20 тыс. тон у суткі і 18 тыс. тон паступае на перапрацоўчыя прад-прыемствы. Задача — утрымліваць гэтыя тэмпы, бо малако — гэта асноўныя грашовыя сродкі для гаспадарак, падкрэсліў Міхаіл Русы.
“Што датычыцца жніва на Магілёўшчыне, — адзначыў Міхаіл Русы, — тут прыняты ўсе арганізацыйныя меры, аграрыі ведаюць, што рабіць, мы ўжо сёмую гаспадарку наведваем, і ў гэтым пераканаліся.
Нялёгка, але дапамагаюць тэхналогіі і арганізацыя ўборкі, якая, дарэчы, на высокім узроўні. Увогуле ў цэлым па рэспубліцы ёсць усе магчымасці атрымаць неабходны аб’ём харчавання і кармоў.”
Далей трэба рыхтавацца да сяўбы азімага рапсу, азімых збожжавых. Віцэ-прэм’ер праінфармаваў, што ўсе арганізацыйныя меры па забеспячэнні восеньскай пасяўной кампаніі палівам прыняты на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы, урада, мясцовых органаў улады.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў даў каментарыі наконт ходу ўборачных работ у раёне. Безумоўна, пагодныя ўмовы паўплывалі на фарміраванне ўраджаю, адзначыў ён, арыенціровачна 20-25% яго будзе недабрана, і гэта аб’ектыўная прычына. У аграрным сектары было зроблена ўсё належнае і па ўнясенні ўгнаенняў, і на сяўбе, вытрыманы аптымальныя тэрміны яе правядзення, выкананы мерапрыемствы па абароне раслін, падбору палёў. На жаль, у ход спраў умяшалася надвор’е.
На гэты дзень у раёне да ўборкі прыступілі ўсе гаспадаркі. Уборачныя работы, падкрэсліў старшыня райвыканкама, вядуцца аператыўна, у сярэднім 5-6% у дзень убіраем, гэта тыя нормы, якія сёння неабходны.
Гаспадаркі прыступілі да здачы рапсу і збожжа пад дзяржзаказ.
Пасля абмалоту палеткаў адразу праводзіцца прэсаванне саломы, наладжаны яе адвозка, дыскаванне глебы — ідзе падрыхтоўка да сяўбы азімага рапсу і азімых збожжавых. На гэты дзень было заарана больш 1 тыс. га.
Паралельна вядзецца сяўба рэдзькі алейнай, пайзы, суданскай травы, каб папоўніць кармавы запас для грамадскага статка на зімова-стойлавы перыяд.
У цэлым кадры ў раёне настроены на плённую работу. Створана рабочая група па кантролю за ходам жніва. Замацаваны гарадскія арганізацыі за гаспадаркамі па аказанні шэфскай дапамогі механізатарамі, тэхнікай для адвозкі збожжа, саломы. Паклапаціліся аб удзельніках уборкі збожжавых: арганізавана двухразовае харчаванне, створаны належныя бытавыя ўмовы.
Як адзначыў Аляксандр Бутараў, уборку збожжавых плануецца завяршыць у раёне да 7 жніўня.
Будзем спадзявацца на добразычлівасць “нябеснай канцылярыі”…
Наталля ХАДАКОВА.

На здымку: (другі злева) віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, (злева направа) старшыня СВК «Калгас «Ніва» Іван Рыняк, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі, першы намеснік старшыні    аблвыканкама Алег Чыкіда.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024