У дружнай сям’і медыкаў Кіраўшчыны — папаўненне

ЦРБ-2

Па добрай склаўшайся традыцыі напярэдадні Дня маці работнікі аховы здароўя раёна збіраюцца разам, каб павіншаваць жанчын (а іх у вялікім і дружным калектыве працуе пераважная большасць) з гэтым светлым і кранаючым святам, ушанаваць ветэранаў працы ў галіне, а таксама прысвяціць у прафесію маладых спецыялістаў.

З гэтай апошняй названай прыемнай місіі і пачалося ўрачыстае мерапрыемства ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. Вядучыя — загадчык поліклінічнага аддзялення ЦРБ Алег Дворкін і старшая медыцынская сястра гэтага ж аддзялення Алена Шалянгоўская — запрасілі на сцэну маладых спецыя­лістаў, якія сёлета пасля заканчэння навучальных устаноў уліліся ў калектыў райбальніцы. Штат умацавалі 6 урачоў, у тым ліку педыятр, афтальмолаг, отарыналарынголаг, тэрапеўт, псіхіятр-нарколаг і ўрач агульнай практыкі, а таксама 3 фельдшары і 5 медсясцёр. Дарэчы, усе кадры — прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва.
З цёплымі прывітальнымі словамі звярнулася да маладых калег галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько. Яна падкрэсліла важнасць, неардынарнасць прафесіі медработніка. Медык не проста павінен аказваць фізічную дапамогу людзям, якія маюць у ёй патрэбу. Ён павінен быць сапраўдным псіхолагам, каб лячыць акрамя цела яшчэ і душу. Алена Аляксееўна пажадала быць вернымі абранаму прафесійнаму шляху, несці адказнасць за свае дзеянні, кар’ернага росту — не стаяць на месцы, рухацца наперад, аддаваць рабоце і людзям часцінку сваёй душы. Затым Алена Круцько ўручыла маладым спецыялістам памятныя дыпломы, якія будуць нагадваць ім аб пачатку працоўнай дзейнасці.
З вуснаў маладых медыкаў, аб’яднаных клятвай Гіпакрата, прагучала яшчэ адна ўрачыстая клятва — работнікаў Кіраўскай ЦРБ — аб адказнасці, сумленнасці, вернасці абранай прафесіі. Перад старэйшымі калегамі новыя супрацоўнікі паабяцалі захоўваць гонар і годнасць прафесіі, прыходзіць на дапамогу людзям па першаму клічу, не шкадаваць сіл і часу для выратавання жыцця і здароўя чалавека. А дапамагла ў гэтым старшая медыцынская сястра райбальніцы Людміла Лазаковіч, якая зачытала тэкст урачыстай клятвы. Замацаваны былі сказаныя словы ў спецыяльнай кнізе рэгістрацыі маладых спецыялістаў.
Поспехаў у складанай, але пачэснай працоўнай дзейнасці пажадала медыкам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна таксама павіншавала ўсіх жанчын з Днём маці і выказала самыя найлепшыя пажаданні.
Сімваліча, што ўслед за прысвячэннем у прафесію маладых кадраў шчырыя словы ўдзячнасці за пачэсную працу прагучалі са сцэны ў адрас тых, хто прысвяціў сваё жыццё нялёгкай працы медыка. Літаральна авацыямі, стоячы, зала сустракала Таццяну Васільеўну Кавалеўскую. Яна не мае патрэбы ў прадстаўленні: бадай, няма на Кіраўшчыне чалавека, які б не ведаў гэтага выдатнага ўрача і цудоўную жанчыну. Свой 40-гадовы працоўны шлях яна прайшла толькі з адным запісам у працоўнай кніжцы: з 1977 года была залічана ўрачом-педыятрам Кіраўскай ЦРБ. Урачом стала па клічу сэрца, да хворых дзяцей спяшалася і ўдзень, і ўначы. За чуласць і ўважлівасць заслужыла вялікую павагу калег і пацыентаў. У свой час за значны ўклад у развіццё аховы здароўя і высокі прафесіяналізм Таццяна Кавалеўская была ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”.
Шчырыя апладысменты ад прысутных у зале прагучалі ў адрас медработнікаў, якія з’яўляюцца яшчэ і мнага­дзетнымі маці. Гэта лабарант Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Галіна Богма, медсястра-дыетолаг Таццяна Алейнік, медыцынскі статыст Галіна Каранкевіч.
Віншаванні прымала таксама санітарка аперацыённага аддзялення ЦРБ Зінаіда Каранкевіч, якая ў гэтыя дні адзначала яшчэ і свой юбілей.
Шмат цёплых слоў прагучала на мерапыемстве ў адрас матуль — самых дарагіх людзей у жыцці кожнага чалавека. І, безумоўна, у першую чаргу, ім адрасаваліся са сцэны вершаваныя радкі, музычныя падарункі і прывітанні ад самадзейных выканаўцаў.
І, у пераважнай большасці, — ад калег-медработнікаў, сярод якіх, як у гэтым не аднойчы яны самі пераконвалі публіку, шмат талентаў…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

ЦРБ-1

ЦРБ-3

ЦРБ-4

ЦРБ-5

ЦРБ-7

ЦРБ-8

ЦРБ-9

ЦРБ-10

ЦРБ-11

ЦРБ-12

ЦРБ-13

ЦРБ-14

ЦРБ-15

ЦРБ-16

ЦРБ-17

ЦРБ-18

ЦРБ-19

ЦРБ-20

ЦРБ-21

ЦРБ-22

ЦРБ-23

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024