У інтарэсах кліентаў

У інтарэсах кліентаў

strahovka

Заўтра сваё прафесійнае свята — Дзень страхавых работнікаў — адзначаць людзі, якія з’яўляюцца часам апошняй надзеяй чалавека, трапіўшага ў цяжкія жыццёвыя абставіны. Адлік сваёй дзейнасці Белдзяржстрах пачаў у далёкім 1921 годзе, калі быў падпісаны Дэкрэт Саўнаркама “Аб дзяржаўным маёмасным страхаванні”. З таго часу кампаніяй набыты багаты вопыт работы з насельніцтвам і юрыдычнымі асобамі, а ўстойлівае фінансавае становішча дапамагае паспяхова абараняць маёмасныя інтарэсы кліентаў.

Аб асноўных напрамках дзейнасці і лепшых работніках прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне мы папрасілі расказаць яго дырэктара Ірыну ТАРКАН: 

— На сённяшні дзень Белдзяржстрах — самая буйная страхавая кампанія: фізічным і юрыдычным асобам аказваецца звыш 80 страхавых паслуг па абавязковым (страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах і прафесійных захворванняў, страхаванне будынкаў, пасеваў і г.д.)  і добраахвотным (медыцынскае, асабістае, страхаванне маёмасці, жывёлы і г.д.) страхаванні, і з кожным годам колькасць аказваемых паслуг павялічваецца. У нашых кліентаў ёсць шырокая магчымасць выбраць для сябе неабходны від страхавання і даверыць дзяржаўнай страхавой кампаніі абарону жыцця, здароўя, маёмасці. А разабрацца людзям у шырокім коле разнастайных відаў страхавання дапамагаюць нашы страхавыя работнікі.

— Ірына Рыгораўна, з якім настроем сустракае прафесійнае свята ўзначальваемы Вамі калектыў?
— З добрым — і працоўным, і святочным: за 11 месяцаў бягучага года наш калектыў выканаў усе асноўныя даведзеныя планавыя паказчыкі, прадстаўніцтвам было заключана з кліентамі звыш 11,7 тысяч дагавораў па ўсіх відах страхавання на суму 3,4 млрд. руб. (у т.л. па добраахвотных відах — 7,3 тыс. дагавораў), што значна больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Людзі нам давяраюць, бо ўпэўнены, што матэрыяльная кампенсацыя, няхай частковая, будзе ім гарантавана. Так, сёлета страхавальнікам выплачана кампенсацыі на суму 6,9 млрд. руб., з іх 6,2 млрд. руб. — па відах абавязковага страхавання.
— Вядома, што поспех любога калектыву залежыць у асноўным ад людзей. На каго Вы, у першую чаргу, можаце спадзявацца?
— Зараз у прадстаўніцтве працуе 18 чалавек. Яны нясуць жыхарам горада і сельскіх населеных пунктаў спакой і надзею на нашу дапамогу ў выпадку складанай сітуацыі. Дзякуючы іх пастаяннай растлумачальнай рабоце, многія грамадзяне ахвотна супрацоўнічаюць са страхавой кампаніяй. А тое, што страхавыя агенты адстойваюць інтарэсы не толькі прадстаўніцтва, але і сваіх кліентаў пры разглядзе памераў шкоды або атрыманні імі належнай страхавой выплаты, толькі павышае іх аўтарытэт.
Наш калектыў працуе на высокім узроўні, прафесійна, бо большасць яго работнікаў — людзі са стажам у арганізацыі. Яны не толькі маюць значны вопыт, дасканала валодаюць сваёй справай, але і ў кожнага ёсць уласныя напрацоўкі для таго, каб пастаянна выконваць даведзены план.
Амаль два дзесяцігоддзі працуе страхавым агентам Надзея Дзюіна, яе партрэт змешчаны на Дошцы гонару цэнтральнага апарата Белдзяржстраху сярод лепшых прадстаўнікоў нашай сферы рэспублікі. Выдатна спраўляюцца з ускладзенымі абавязкамі страхавыя агенты Надзея Каляснёва, Анжэла Скудная, Людміла Міхневіч, Уладзімір Каранкевіч і інш. Дакладную арганізацыю работы страхавых агентаў забяспечваюць спецыялісты Наталля Дзяшковіч і Ірына Раманенка, іншыя спецыялісты.
— У апошнія гады ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху з’явілася такая форма работы, як прывентыўныя мерапрыемствы. На каго і на што канкрэтна яна накіравана?
— Дзякуючы створанаму фонду мы дапамагаем фізічным і юрыдычным асобам, нашым страхавальнікам — бязвыплатна выдзяляем грашовыя сродкі на пэўныя мэты. Так, сёлета аплацілі замену электраправодкі ў двух дамах пастаянных нашых страхавальнікаў адзінока пражываючых састарэлых грамадзян І.П.Дзятлаў і Г.Н.Краўчанка з аг.Паўлаўвічы і в.Уласавічы , а таксама аказалі фінансавую дапамогу ў памеры 74 млн. руб. СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на набыццё сродкаў пажарнай бяспекі і шын.
— Якія меры прымаеце, каб кліентаў станавілася больш?
— Праводзім акцыі, прадастаўляем скідкі па розных відах паслуг у памеры да 50% пры індывідуальным падыходзе да кожнага кліента. Над прымяненнем гібкай сістэмы скідак будзем актыўна працаваць і ў далейшым. Адным словам, усё робіцца для кліента і ў інтарэсах кліента. Дарэчы, дагаворы на добраахвотнае медыцынскае страхаванне сваіх работнікаў пастаянна афармляюць ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, УКП “Жылкамгас”, СВК “Калгас “Ніва”, КСУП “Жылічы”.
— У заключэнні размовы хацелася б даведацца аб планах калектыву прадстаўніцтва на будучыню.
— Калектыў будзе пастаянна працаваць над павышэннем узроўню ветлівага абслугоўвання кліентаў, паляпшэннем якасці і больш хуткім афармленні страхавых полісаў, павелічэнні колькасці страхавальнікаў. Наша задача — данесці да грамадзян поўную інфармацыю па відах страхавання, тарыфах, парадку ўплаты ўзносаў і атрымання страхавой кампенсацыі, а таксама дабіцца, каб нам верылі і давяралі.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024