У Кіраўску адбыўся святочны канцэрт-віншаванне “Цеплыня сэрцаў — для самых мілых, дарагіх!”, прысвечаны Дню маці

У Кіраўску адбыўся святочны канцэрт-віншаванне “Цеплыня сэрцаў — для самых мілых, дарагіх!”, прысвечаны Дню маці

 

Шчырая, душэўная атмасфера панавала ў зале раённага Дома культуры падчас святочнага канцэрта-віншавання “Цеплыня сэрцаў — для самых мілых, дарагіх!”, прысвечанага Дню маці, якая поўнасцю адпавядала гэтай назве. Для віноўніц урачыстасці гучалі віншаванні, музычныя, вершаваныя прывітанні, выконваліся харэаграфічныя кампазіцыі, ім уручалі падарункі, кветкі… Тон ва ўсім задавала цудоўнае трыо вядучых у саставе настаўніка гарадской дзіцячай школы мастацтваў Сяргея Лаўрыненкі і яго выхаванцаў Антона Сакадынца і Мікіты Гушчына.

Віншаванні з Днём маці, Пакровам Прасвятой Багаро­дзіцы выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што гэты дзень адпавядае лепшым традыцыям адносін беларусаў да мацярынства, аб’ядноўвае ўсе слаі беларускага грамадства на ідэях дабрыні, любові і шанавання жанчыны-маці.
У Дзень маці ёсць цудоўная нагода выказаць мамам словы шчырага захаплення і ўдзячнасці за ўменне спалу­чаць прафесійную дзейнасць з выкананнем свайго галоўнага прызначэння быць захавальніцамі дамашняга ачага, традыцыйных маральных каштоўнасцей і ўстояў, нараджаць і выхоўваць сыноў і дочак.
У рэспубліцы, адзначыла Галіна Паўлаўна, прымаюцца меры, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем’яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, умацаваннем духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэнне і прапаганду сямейных каштоўнасцей і традыцый. Яна назвала шэраг прадугледжаных для жанчын, маючых дзяцей, гарантый, заканадаўчых мер, падкрэсліла, што пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, усебаковай дапамогі маладым і мнага­дзетным сем’ям з’яўляюцца прыярытэтнымі ў дзейнасці выканаўчай улады раёна. Робіцца шмат, каб жанчыны маглі выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей.
Добрасумленнае выкананне мацярынскага абавязку не застаецца без клопату і ўвагі. Высокай узнагароды ордэна Маці ў раёне ўдастоена 31 жанчына, трое з іх нарадзілі па 10 дзяцей.
Наступная старонка святочнай праграмы была прысвечана мнагадзетным мамам. Зараз іх у раёне 256, у сем’ях якіх выхоўваецца 827 дзяцей.
Пасведчанні мнагадзетных сем’яў і каштоўныя падарункі былі ўручаны Святлане Нявінскай і Алене Судковай.
Цёплыя словы прагучалі ў адрас прысутных мнагадзетных мам Іны Іваніцкай, Вольгі Бегуновай, Вольгі Калабухінай, Аксаны Навіцкай, Кацярыны Фядотавай, якіх запрасілі на сцэну для ўручэння падарункаў.
Далей ушаноўвалі мэтанакіраваных і ўпэўненых у сабе жанчын, якія паспяхова сумяшчаюць работу і клопаты матуль. Яны адказвалі на пытанне, як спраўляюцца з выхаваннем дзяцей і хатнімі клопатамі.
У цэнтры ўвагі былі і жанчыны, якія ўпершыню зведалі радасць мацярынства: такіх у раёне 32. А ўвогуле сёлета на Кіраўшчыне нарадзілася 129 дзетак.
На сцэну запрасілі маладых мам, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Кранальным і вясёлым, выклікаўшым шмат радасных эмоцый і ўсмешак, было выс­туп­ленне выхаванцаў дзіцячага садка №4 са словамі прызнанняў у любові сваім мамачкам. Але доказы гэтага прыводзіліся своеасаблівыя, напрыклад: “А я ей подарок готовлю — на папином новом авто царапаю: “Маме с любовью! Тебя не заменит никто!”…
Быў таксама паказаны відэаролік, дзе старшакласнікі тэлефанавалі сваім мамам з прызнаннямі ў любові, вось толькі на другім канцы тэлефона нярэдка гучалі пытанні: “Ты нічога не нарабіла?”, “Што атрымала ў школе?”.
Таму, як адзначалася ў хо­дзе праграмы, трэба часцей гаварыць матулям добрыя, удзячныя словы, каб для іх гэта было звыкла.
Шчодрымі апладысментамі сустрэлі гледачы маці з дзецьмі, якія паспяхова вучацца, дасягнулі перамог на алімпіядах, конкурсах, фестывалях. Па праву словы ўдзячнасці і сувеніры прымалі іх мамы Наталля Хацкевіч, Таццяна Пашкоўская, Надзея Урбановіч, Таццяна Арцюхова, Віталія Балахніна, Таццяна Арэшка, Таццяна Арлоўская, Алена Ананіч, Ірына Бяляўская, Валянціна Котава.
Віншаванні і пажаданні жанчынам на працягу вечара выказвалі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Ставер і ўручалі падарункі.
Музычныя віншаванні былі ад самадзейных артыстаў раёна, дзіцячых калектываў.
На завяршэнне на сцэну быў вынесены кошык з кветкамі для ўсіх маці Кіраўшчыны ад райвыканкама.
Наталля ХАДАКОВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024